• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Юрыдычныя кансультацыі для беларусак(аў): ананімна і бясплатна

    У нашай краіне працягваюцца палітычныя рэпрэсіі і прававы дэфолт. Доступ да кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі абмежаваны, а зварот за падтрымкай спалучаецца з рызыкай для бяспекі – асабліва калі ідзе размова пра справы з палітычнай матывацыяй. З гэтых прычынаў сацыяльная служба дапамогі беларусам і беларускам «Адно акно» ў супрацоўніцтве з высокапрафесійнымі адвакатамі прапануюць выйсце – «гарачую лінію» […]
    03 красавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з наследным прынцам Нарвегіі

    Беларуская лідарка разам з галоўным дарадцам Франакам Вячоркай, былой палітзняволенай і мастачкай Асяй Булыбенка, і журналісткай і аналітыкам Ганнай Любаковай сустрэлася з Хоканам, наследным прынцам Нарвегіі.  Адной з галоўных тэмаў абмеркавання падчас сустрэчы стала сітуацыя з палітвязнямі. Святлана Ціханоўская распавяла прынцу пра жахлівыя ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і падкрэсліла: шмат з якімі палітвязнямі няма […]
    03 красавіка, 2024

    «Чарговы цвік у труну дробнага бізнесу». Дарадца Ціханоўскай па эканамічных рэформах тлумачыць, як рэжым паслядоўна забівае індывідуальных прадпрымальнікаў

    Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект «Аб змене законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці». Калі дакумент узгодніць Савет Рэспублікі і падпіша Лукашэнка, то шматлікім індывідуальным прадпрымальнікам давядзецца перарэгістравацца ці спыніць працу. Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч падкрэслівае: рэжым паслядоўна ўскладняе жыццё прыватнаму бізнесу. «Новыя правілы істотна абмяжуюць спіс відаў дзейнасці, па якіх можна зарабляць індывідуальным […]
    03 красавіка, 2024

    Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай заўтра, 3 красавіка

    Гэта добрая магчымасць паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай. Вы атрымаеце персанальны час для званка, падчас якога зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы. Размовы пройдуць заўтра, 3 красавіка, з 15:00 да 16:30 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны. […]
    02 красавіка, 2024

    Офіс Святланы Ціханоўскай дапамог перадаць дроны для Палка Каліноўскага

    Дэлегацыя валанцёраў з Фінляндыі наведала штаб Палка Каліноўскага і перадала дроны ад беларускай дыяспары. Дапамогу ў дастаўцы тэхнікі зладзілі Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны Пераходны Кабінет. Каардынаваў працэс Генадзь Манько – кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне. «Дапамога добраахвотнікам ва Украіне зараз актыўна абмяркоўваецца ў беларускіх дыяспарах. Праект «народны дрон» быў прэзентаваны ў рамках Канферэнцыі […]
    02 красавіка, 2024

    «Трэба заставацца чалавекам»: Святлана Ціханоўская – пра крытыку і што змяніла б у 2020-м

    У сваім інтэрв’ю «Белсату» беларуская лідарка падзялілася думкамі пра крытыку ў свой бок, а таксама распавяла, ці вярнулася б у 2020-ый і што б змяніла. «Я бачыла, што шматлікія міжнародныя лідары выказалі словы падтрымкі. Гэта не падтрымка кіраўніцтву краіны, якое гвалціць зараз людзей ва Украіне і Беларусі. Я ў кожнай прамове – і на міжнароднай […]
    02 красавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Людзі павінны мець магчымасць самі выбіраць сабе кіраўніка маленькай вёсачкі ці рэгіёну»

    Беларуская лідарка дала інтэрв’ю «Белсату», у якім разважае пра дэцэнтралізацыю ўлады і мясцовыя выбары ў Беларусі. У размове Ціханоўская падкрэсліла: беларусам трэба будзе вучыцца самакіраванню. «Нам трэба будзе пераходзіць ад дыктатарскага рэжыму да той структуры, дзе ёсць раздзяленне галінаў улады: прэзідэнт, парламент, суды. Нам будуць вельмі патрэбныя незалежныя медыя – як так званая «чацвёртая ўлада». […]
    01 красавіка, 2024

    Крысціна Шыянок: «Часам на тое, каб давесці, што ёсць праблема для беларускай супольнасці, сыходзіць не адзін месяц»

    У інтэрв’ю «Свабода Premium» дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы распавяла пра тое, як прыцягваецца ўвага да праблемаў беларусаў і беларусак, растлумачыла, як працуе Офіс і акрэсліла яго магчымасці. 📌 «Мы часам са свайго боку наіўна думаем, што еўрапейскія службоўцы разважаюць гэтак сама, як і мы. Насамрэч не: часам на тое, каб давесці, што […]
    01 красавіка, 2024

    «Мы выстаім, захаваемся, пройдзем праз гэтую цёмную даліну». Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, што святкуюць Вялікдзень

    Святлана Ціханоўская: «Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!.. Сёння мы вітаемся гэтымі словамі і яны напаўняюць нас надзеяй. Гэтая надзея ў кожнага свая. А якая надзея ў нашага народа? «Людзьмі звацца» – казаў класік. Засноўваць сем’і, гадаваць дзяцей, будаваць свой дом і мець годнае жыццё на сваёй зямлі сярод сваіх людзей… Сёння гэтыя простыя рэчы патрабуюць надзеі, […]
    31 сакавіка, 2024

    Сустрэча з бацькамі беларускіх школьнікаў Літвы: пра што ішла гаворка?

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з групай бацькоў беларускіх школьнікаў, якія выступілі з ініцыятывай стварэння новых пачатковых класаў з беларускай мовай навучання ў Вільні. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова і дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава. Падчас размовы была абмеркаваная неабходнасць праграмаў інтэграцыі для беларускіх дзетак у Літве, […]
    29 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Я разумею, што сысці не маю права, не магу. Колькі вытрываю, столькі буду побач з людзьмі»

    У інтэрв’ю «Радыё Свабода» Святлана Ціханоўская распавяла пра стаўленне да назвы «выпадковай прэзідэнткі» і перыядычнае жаданне сысці. 📌  Калі вас запытаюць, ці выпадковая вы прэзідэнтка, што вы адкажаце? «Я з гэтым згодная. Лёс мяне да такога не падрыхтаваў. Гэта быў аднамомантны выбар. Канечне, выпадковая. Той шлях, які я прайшла і праходжу, гэта цяжкі шлях. Але […]
    29 сакавіка, 2024

    8 «‎гарачых»‎ пытанняў пра пашпарт Новай Беларусі

    8 «‎гарачых»‎ пытанняў пра пашпарт Новай Беларусі Пашпарт Новай Беларусі – адзін з самых амбіцыёзных праектаў дэмакратычных сіл. Таму зразумелая велізарная цікавасць да яго з боку людзей. Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі у размове з «‎Нашай Нівай»‎ адказвае на найбольш актуальныя запыты, звязаныя з распрацоўкай дакумента і ўводам яго ва ўжытак.
    28 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Мы павінны быць моцныя як структуры, павінны ўмацоўваць сеткі людзей унутры краіны і за межамі, каб дзейнічаць разам»

    Падчас візіту ў Прагу Святлана Ціханоўская наведала офіс «Радыё Свабода» і дала інтэрв’ю, дзе распавяла, паміж іншым, пра планы дэмсілаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе. Святлана Ціханоўская: «Якая б ні была кампанія, гэта будзе кампанія выбараў Лукашэнкі, што будзе стэрыльнае поле. Але мы павінны ў звязку з гэтай падзеяй мабілізаваць людзей. Сітуацыя […]
    28 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская выступіла на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы

    Лідарка дэмакратычных сілаў звярнулася да палітыкаў з просьбай надаваць больш увагі праблемам Беларусі – і аргументавала яе шэрагам эмацыйных тэзісаў.
    28 сакавіка, 2024

    «Мы ясна ўсведамляем, за якія змены змагаемся». Пра што гаварыла Святлана Ціханоўская на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы?

    Беларуская лідарка наведала з працоўным візітам Страсбург, дзе ўзяла ўдзел у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы. Ціханоўская выступіла з прамовай, падчас якой распавяла пра распрацоўку праектаў рэформаў для Беларусі, а таксама адзначыла чатыры напрамкі, па якім еўрапейскія партнёры здольныя дапамагчы беларусам. ⚪️ «Дапамажыце нам падрыхтаваць рэформу самакіравання. У Новай Беларусі мы разглядаем самакіраванне […]
    27 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Мы не можам дабіцца перамен у ізаляцыі ад астатняй Еўропы»

    Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы: «Паважаны Старшыня Марк Кулс, Паважаны Віцэ-прэзідэнт Бернд Ферынгер, Паважаныя ўдзельнікі і ўдзельніцы Кангрэса, Дзякуй за цёплы прыём. Тут я нібы знаходжуся сярод сяброў. Сяброў, якія падзяляюць тыя ж каштоўнасці і тое ж бачанне мірнай і дэмакратычнай Еўропы. Сяброў, якія вераць у дэмакратыю, […]
    27 сакавіка, 2024

    Швецыя спрасціла патрабаванні да беларусаў па легалізацыі

    Паколькі законы краіны дазваляюць атрымліваць ВНЖ нават у выпадках, калі нацыянальны пашпарт адсутнічае ці няма магчымасці яго атрымаць, шведская міграцыйная служба дала спецыяльнае тлумачэнне заканадаўства з улікам асаблівасці сітуацыі ў Беларусі. З дакумента вынікаюць два важныя моманты. Па-першае, Швецыя не будзе патрабаваць дзейных дакументаў і беларускага пашпарта пры легалізацыі для атрымання мясцовых дакументаў. Па-другое, Швецыя […]
    27 сакавіка, 2024

    Ціханоўская сустрэлася з міністрам па Еўрапейскі справах Чэхіі

    Святлана Ціханоўская і Марцін Дворжак абмеркавалі падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў у кампаніі за еўрапейскую перспектыву для Беларусі і палітыку санкцыяў – каб з аднаго боку ізаляваць рэжым, але не ізаляваць беларусаў.  Абмеркавалі таксама і візавую палітыку: Ціханоўская заклікала да пашырэння практыкі выдачы візаў (зараз выдаюцца ў асноўным візы на гуманітарных падставах і на падставах студэнцтва). […]
    27 сакавіка, 2024

    Адкрыты конкурс для ўдзелу ў фестывалі дыскусіяў LAMPA у Латвіі

    Арганізацыя FreeBelarus, беларуская жаночая арганізацыя «Māra» і Офіс Святланы Ціханоўскай возьмуць удзел у летнім фестывалі дыскусіяў LAMPA у Цэсісе (Латвія). 5 і 6 ліпеня ў «Намёце кепскіх суседзяў» пройдуць дыскусіі, гульні, ранішнія практыкаванні і іншыя актыўнасці, прысвечаныя тэме дэмакратычнай Беларусі. Каб забяспечыць разнастайнасць і задаволіць інтарэсы беларускай дыяспары, дзве падзеі будуць абраныя праз адкрыты конкурс […]
    27 сакавіка, 2024

    Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам «‎Радыё Свабода»‎ ў Празе

    Падчас сустрэчы Стывен Капус і Святлана Ціханоўская абмяркоўвалі падтрымку для беларускай службы «‎Радыё Свабода» і ўвогуле беларускамоўнага вяшчання, каб праўдзівая інфармацыя даходзіла да беларусаў унутры краіны. Таксама Капус і Ціханоўская гаварылі пра сітуацыю з палітзняволенымі і ў прыватнасці пра журналістаў Ігара Лосіка, Андрэя Кузнечыка, а таксама пра Ігара Карнея.  Падчас візіту ў штаб-кватэру «‎Радыё Свабода» […]
    27 сакавіка, 2024

    Ціханоўская і міністр адукацыі Чэхіі абмеркавалі новыя стыпендыі для беларусаў

    Міністр адукацыі Чэхіі Мікулаш Бек прыняў кіраўніцу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Празе. Ціханоўская падзякавала за прызначэнне дзяржаўных стыпендыяў для беларускіх студэнтаў, у тым ліку былых палітзняволеных. Лідарка папрасіла міністра разглядзець магчымасць павелічэння колькасці стыпендыяў (не толькі на магістарскія, але і на бакалаўрскія праграмы), а таксама магчымасць новых выключэнняў з візавых абмежаванняў для студэнтаў з Беларусі.  […]
    27 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Мне таксама хацелася б паскардзіцца, а можа нават паплакаць у жылетку»

    III Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету адкрылася прамовай Святланы Ціханоўскай. Такі ж эмацыйна стрыманы выступ чакаўся ад лідаркі і пад канец мерапрыемства. Аднак заключная размова з удзельнікамі прагучала зусім у іншым тоне.  Паглядзіце відэа – такой беларускую лідарку бачыш нячаста… Святлана Ціханоўская: «Вы ведалі, што палітыкам таксама патрэбная падтрымка? Мне таксама час ад часу хацелася […]
    27 сакавіка, 2024

    Ціханоўская заклікала замежных дыпламатаў прызначыць спецпасланнікаў па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю

    У Амбасадзе Літвы ў Празе кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі Аргентыны, Аўстрыі, Канады, Харватыі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Ірландыі, Косава, Люксембургу, Партугаліі, Славаччыны, Славеніі, Іспаніі, Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Балгарыі. З нагоды сустрэчы Літоўская абмасада вывесіла бел-чырвона-белы сцяг.  Падчас сустрэчы Ціханоўская распавяла пра вынікі свайго візіту ў Прагу, […]
    26 сакавіка, 2024

    Ціханоўская і міністар замежных справаў Чэхіі абмеркавалі пытанне віз і падтрымку Офісу дэмакратычных сілаў у Празе

    Міністар замежных справаў Чэхіі Ян Ліпаўскі прыняў кіраўніцу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлану Ціханоўскую у Міністэрства замежных справаў у Празе. Таксама Ціханоўская падзякавала міністру замежных справаў за падтрымку Офісу дэмакратычных сілаў, Праграму падтрымкі грамадзянскай супольнасці (Чэхія выдае візы актывістам і рэпрэсаваным), пытанні легалізацыі беларусаў у Чэхіі, стыпендыі для беларускіх студэнтаў. Лідарка прапанавала змякчыць візавыя абмежаванні ў […]
    26 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Чэхіі. Пра што ішла гаворка?

    Адна з галоўных падзеяў працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Прагу – сустрэча з прэзідэнтам Чэхіі Пятром Паўлам. Падчас размовы беларуская лідарка актуалізавала шэраг важных пытанняў. У прыватнасці, лідары абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, жорсткія ўмовы ў турмах, а таксама варыянты шматбаковага ціску на рэжым.  Акрамя таго, ключавой тэмай дыялогу стала выцягванне Беларусі з вайны. Асобна Святлана […]
    26 сакавіка, 2024

    Прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павал прыняў Ціханоўскую у Праскім замку

    Падчас афіцыйнага візіту Святланы Ціханоўскай у Прагу яе прыняў чэскі прэзідэнт. Сустрэча адбылася на пражскім градзе, дзе знаходзіцца афіцыйнага рэзідэнцыя прэзідэнта. Прэзідэнт Павэл павіншаваў Ціханоўскую з Днём Волі і выказаў падтрымку беларускаму народу. Падчас сустрэчы абмеркавалі падтрымку палітвязняў і крокі па іх вызваленні, працу Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі у Празе, супрацу і падтрымку Украіны, а таксама […]
    26 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Дзякую кожнаму, хто ўзяў удзел у святкаванні Дня Волі!»

    Святлана Ціханоўская: «Мае сэрца поўнілася гордасцю, калі чула вашыя галасы і бачыла вашыя вочы, што свяціліся цеплынёй. Вашая падтрымка натхняе і надае сілы рухацца далей.  У той жа час мае сэрца разрываецца ад болю, што беларусы, якія зараз унутры краіны, не могуць далучыцца да ўрачыстасцей – і адсвяткаваць гэты дзень як мае быць… Аднак я […]
    26 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Ніякі гвалт не можа задушыць сілу беларускага характару. Дзень Волі – гэта сімвал нашай няскоранасці»

    Сёння беларуская лідарка ўзяла ўдзел у анлайн-святкаванні Дня Волі, які ладзіць каманда БНР100. Яна звярнулася да беларусаў і беларусак з нагоды нацыянальнага свята: «Гэта пункт адліку найноўшай гісторыі Беларусі, нашай незалежнасці і нашага нацыянальнага адраджэння. Беларусы выйшлі з ценю імперыі, і заявілі ўголас: мы – народ! Беларусы сфармаваліся як нацыя. І цяпер мы самі нясем […]
    25 сакавіка, 2024

    «Мы здольныя яднацца, каб бараніць сваё». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў на Дзень Волі

    25 сакавіка, у дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак: «Мы вымушаны ладзіць урачыстасці ў замежжы, а не на роднай зямлі. Мы не можам святкаваць з лёгкім сэрцам, бо тысячы людзей знаходзяцца за кратамі. Мы кажам «Дзень волі», але разумеем: сёння наша краіна апынулася у закладніках Расійскай імперыі, […]
    25 сакавіка, 2024