• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з Групай Сейма Літвы «За дэмакратычную Беларусь»

    15 студзеня, 2026

    15 студзеня Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дэпутатамі групы Сейма Літвы «За дэмакратычную Беларусь». Удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнікі як урадавай кааліцыі, так і апазіцыі. Кіраўніком групы з’яўляецца Русланас Барановас, які прадстаўляе кіруючую сацыял-дэмакратычную партыю. 

    Святлана Ціханоўская павіншавала літоўскіх партнёраў з днём абаронцаў свабоды Літвы, які адзначаецца 13 студзеня, падзякавала за прынцыповую падтрымку Беларусі і беларускага народа. 

    Падчас сустрэчы абмеркавалі:

    – бяспекавую і палітычную сітуацыю;

    – наступныя крокі па вызваленні палітвязняў;

    – пытанне санкцыяў на транзіт калійных угнаенняў;

    – праблемы беларусаў у Літве;

    – сітуацыю з Беларускім домам у Вільні;

    – план працы групы на 2026 год. 

    Абмеркавалі і падрыхтоўку пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Сеймам Літвы. Святлана Ціханоўская падзякавала МЗС Літвы, Камітэту па замежных справах Сейма і яго старшыні за ўхваленне дакумента.  

    Ціханоўская запрасіла дэпутатаў далучыцца да чацвёртай сустрэчы міжпарламенцкага Альянсу за дэмакратычную Беларусь, які пройдзе ў Лондане, а таксама да правядзення наступнай сустрэчы ў Літве падчас старшынства Літвы ў Еўрапейскім Саюзе.

    Апошнія навіны