• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вызваленне палітзняволеных і дапамога рэпрэсаваным, непрызнанне выбараў 2025, больш за 300 сустрэчаў высокага ўзроўня. Якія вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай і Місіяў дэмакратычнай Беларусі ў 2025 годзе? 

    02 студзеня, 2026

    У 2025 годзе каманда Офіса і Місіяў працавала па некалькіх ключавых напрамках: вызваленне палітвязняў і падтрымка рэпрэсаваных, непрызнанне імітацыі выбараў 2025 года, прававыя і міжнародна-прававыя механізмы адказнасці, бяспека і стратэгія, падтрымка беларусаў у краіне і ў выгнанні, моладзевая і жаночая палітыка, культурніцкая дыпламатыя і міжнародная прысутнасць.

    1) Вызваленне палітвязняў і дапамога рэпрэсаваным

    Галоўны вынік года — вызваленне больш за 200 палітычных зняволеных у выніку дыпламатычнай працы дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці з урадам ЗША.

    Дадаткова ў 2025 годзе:

    2) Кампанія «Бязвыбары-2025» і міжнароднае непрызнанне імітацыі выбараў

    Дэмакратычныя сілы правялі скаардынаваную кампанію непрызнання так званых выбараў, якія прайшлі 26 студзеня.

    Асноўныя вынікі:

    • рэжым не здолеў легітымізавацца праз выбарчую імітацыю;
    • колькасць дзяржаваў, якія не прызналі вынікі, удвая перавысіла колькасць тых, хто павіншаваў Лукашэнку;
    • дэмакратычныя сілы захавалі міжнародную палітычную легітымнасць.

    3) Справядлівасць і правы чалавека: сістэмныя прававыя рашэнні

    У 2025 годзе падрыхтаваныя і прынятыя асновы для будучай справядлівай трансфармацыі:

    • прынятая канцэпцыя люстрацыі для Беларусі;
    • падрыхтаваная канцэпцыя Інстытута нацыянальнай памяці Беларусі (прэзентацыя плануецца ў 2026 годзе);
    • распрацаваныя policy papers па міжнароднай адказнасці рэжыму Лукашэнкі і па выключэнні беларусаў з чырвоных спісаў Інтэрпола;
    • праведзены сайд-івэнты ў ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

    Юрыдычны дэпартамент Офіса ў 2025 годзе:

    • распачаў міжнародную кампанію па выключэнні беларусаў з пераследу праз Інтэрпол;
    • стварыў рабочыя групы па міграцыі ў ЗША, Польшчы, Грузіі, Арменіі і іншых краінах;
    • каардынаваў дапамогу дэпартаваным і рэпрэсаваным беларусам.

    Дзякуючы паслядоўнай працы былі вызваленыя і атрымалі абарону (сярод іншых): Артур Сенько (ЗША), Анатоль Бокун, Канстанцін Сярогін, Андрэй Гнёт (супольна з НАУ і праваабаронцамі).

    4) Стратэгія, бяспека і аналіз

    Red Paper стаў флагманскім аналітычным прадуктам 2025 года і прапанаваў комплексную рамку беларускай бяспекі. У трох рэдакцыях дакумента прааналізаваныя шэсць вымярэнняў бяспекі Беларусі і сфармуляваныя практычныя рэкамендацыі — ад вайсковай і палітычнай бяспекі да сацыяльнай і інфармацыйнай. Праца вялася ў партнёрстве з трыма міжнароднымі арганізацыямі і з удзелам дзясяткаў аўтараў і рэдактараў.

    Таксама ў 2025 годзе Офіс арганізаваў афіцыйныя сайд-івэнты на ключавых міжнародных пляцоўках:

    5) Моладзь і будучыня

    2025 год стаў важным этапам для маладзёжнай палітыкі дэмакратычных сілаў:

    • маладзёжнае вымярэнне ўпершыню сістэмна інтэграванае ў стратэгічныя дакументы і міжнародную адвакацыю;
    • каля 250 беларускіх магістрантаў атрымалі падтрымку праз еўрапейскія праграмы;
    • больш за 850 000 еўра накіравана на адукацыю беларускай моладзі;
    • беларуская моладзь уключаная ў працу Рады Еўропы, міжнародныя стажыроўкі і прафесійныя сеткі.

    6) Жаночае лідарства

    Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе стаў адной з ключавых пляцовак па развіцці жаночага лідарства. Разам з партнёрамі ў 2025 годзе:

    7) Культурніцкая дыпламатыя

    Ад Дня Волі і ўгодкаў бітвы пад Оршай да экскурсіяў для дыпламатаў і працы з еўрапейскімі культурнымі сеткамі — Беларусь у 2025 годзе была прадстаўленая як еўрапейская нацыя з глыбокай гісторыяй і сучасным голасам.

    Культурніцкая дыпламатыя; праз культурніцкія падзеі і праекты нагадваем пра Беларусь у свеце, умацоўваем партнёрствы і падтрымліваем беларускую ідэнтычнасць. 

    8) Міжнародная прысутнасць і прадстаўніцтва

    У 2025 годзе Беларусь была прадстаўленая на ключавых міжнародных пляцоўках, у тым ліку: UNGA, Munich Security Conference, World Economic Forum. Упершыню — на 3 Seas Initiative, Euronest PA як паўнавартасная дэлегацыя.

    Адкрыта прадстаўніцтва ў Фларэнцыі, з’явіліся прадстаўнікі ў Мадрыдзе і Кіеве. Адноўленыя дэпутацкія групы ў Германіі і Нарвегіі.

    За год — 68 візітаў і каля 300 сустрэчаў высокага ўзроўню.

    9) Прамыя кантакты з беларусамі

    За 2025 год атрымана 2778 зваротаў з больш чым 38 краінаў. З іх каля 982 — з Беларусі або тыя, што тычыліся будучыні Беларусі і праблемаў, якія ёсць цяпер у краіне.

    Адбыліся дзясяткі сустрэчаў з беларускай дыяспарай у розных краінах свету, да таго ж праведзена 10 асабістых размоваў са Святланай, якія наведалі больш за 45 чалавек (з 12 краінаў, акрамя Беларусі), атрымана каля 110 рэгістрацыяў.

    Апошнія навіны