• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — на саміце Ініцыятывы Трохмор’я ў Варшаве

    30 красавіка, 2025

    Беларуская лідарка прыняла ўдзел у саміце Ініцыятывы Трохмор’я ў Варшаве, які адбыўся па запрашэнні Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Упершыню Ціханоўская была запрошаная на саміт, да якога далучыліся дэлегацыі з больш чым 20 краінаў.

    Трохмор’е — гэта рэгіянальная ініцыятыва супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў сферах транспарту, энергетыкі, бяспекі і лічбавай інфраструктуры. Удзел Святланы Ціханоўскай у форуме паказвае — Беларусь павінна быць часткай еўрапейскага рэгіёну, а дэмакратычная Беларусь будзе гатовая стаць надзейным партнёрам для суседзяў.

    Падчас саміту Святлана Ціханоўская правяла шэраг кароткіх размоваў з лідарамі краінаў-удзельніцаў. Яна паразмаўляла з прэзідэнтамі Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, Польшчы, Эстоніі, Албаніі, а таксама з міністрам транспарту Турцыі, міністрам па еўрапейскіх справах Іспаніі і памочнікам сакратара ЗША па энергетыцы.

    «Я выступаю за тое, каб Беларусь вярнулася ў еўрапейскую прастору — не толькі палітычна, але і эканамічна, лагістычна, энергетычна. Ініцыятыва Трохмор’я — гэта тая платформа, дзе мы можам будаваць будучыя партнёрствы для вольнай Беларусі», — адзначыла Ціханоўская падчас саміту.

    Таксама беларуская лідарка падкрэсліла, што ізаляцыя Беларусі, якую праводзіць рэжым Лукашэнкі, супярэчыць інтарэсам народа і адрывае краіну ад супрацоўніцтва з суседзямі. Беларусь павінна быць не ваенным плацдармам Расіі, а часткай стабільнага і бяспечнага рэгіёну.

    Апошнія навіны