Святлана Ціханоўская трэці год запар бярэ ўдзел у Сусветным Эканамічным Форуме ў Давосе. Гэтым разам на івэнце «Будучыня Беларусі» беларуская лідарка падзялілася бачаннем таго, як нашая краіна будзе аднаўляцца пасля дыктатуры і рухацца да эканамічнага адраджэння.
5 практычных крокаў, якія прапанавала беларуская лідарка:
- Стварыць умовы для вяртання на радзіму. Забяспечыць атмасферу, якая дазволіць прадпрыемствам, таленавітым прадпрымальнікам і экспертам вярнуцца ў Беларусь і прынесці з сабой фінансавы капітал, веды, досвед і кантакты.
- Зрабіць Беларусь канкурэнтаздольным і прывабным рынкам, адкрытым для інвестараў з усяго свету.
- Вярнуць Беларусі статус IT-краіны, вядомай выбітнымі стартапамі і ініцыятывамі.
- Інвеставаць у новыя тэхналогіі.
- Пачаць працэс еўраінтэграцыі і ўступіць у Раду Еўропы, каб вучыцца ў тых, хто ўжо прайшоў пераходны перыяд, скарыстацца іх лепшым практыкамі і не паўтараць памылак.
Святлана Ціханоўская:
«Акно магчымасцяў можа адкрыцца ў любы момант, і мы павінны быць да гэтага гатовыя. Таму сёння ў Давосе мы наладжваем сувязі з урадамі, парламентамі, глабальнымі карпарацыямі – гэта дапаможа зрабіць пераход хутчэйшым і плаўным. Вельмі важна, асабліва на пачатковым этапе, правесці ўсе неабходныя рэформы, падтрымаць прыватную ініцыятыву і прыцягнуць інвестыцыі ў Беларусь».