• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская падзякавала валанцёрам за падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў

    14 студзеня, 2026

    Падчас візіту ў Варшаву 14 студзеня Святлана Ціханоўская сустрэлася з валанцёрамі і валанцёркамі, якія штодзённа дапамагаюць беларускім палітвязням і іх сем’ям.

    У размове прынялі ўдзел каля 40 чалавек, у прыватнасці — прадстаўніцы ініцыятывы дапамогі былым беларускім палітвязням у адаптацыі і рэсацыялізацыі «Вольныя». Сустрэча была арганізаваная каардынатаркай ініцыятывы Веранікай Станкевіч.

    Падчас размовы беларуская лідарка выказала словы глыбокай падзякі валанцёрам за іх дабрыню, адданасць і чалавечнасць, а таксама адзначыла важнасць іх працы для захавання падтрымкі тых, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў.

    Адбылася сесія пытанняў і адказаў, падчас якой удзельнікі сустрэчы дзяліліся досведам, абмяркоўвалі актуальныя патрэбы нядаўна вызваленых палітвязняў (у тым ліку — групы палітзняволеных, вызваленых 13 снежня) і іх сем’яў, праблемы адаптацыі і рэсацыялізацыі, а таксама магчымасці для далейшай падтрымкі.

    Апошнія навіны