• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Што чакае ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»? Праграма мерапрыемства

    3–4 жніўня ў Вільні адбудзецца трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь», дзе збяруцца беларускія дэмакратычныя сілы, актывісты і актывісткі, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспар. Каманда Офіса падрыхтавала папярэднюю праграму мерапрыемства. Звяртаем вашу ўвагу, што ў ёй магчымы змены. Калі вы жадаеце ўзяць удзел у канферэнцыі, то па спасылцы знойдзеце ўсю неабходную інфармацыю пра рэгістрацыю. […]
    05 ліпеня, 2024

    «Ніводны рэжым, прапаганда ці расійская акупацыя не змаглі сцерці нашу еўрапейскасць», – Святлана Ціханоўская – на фестывалі «LAMPA»

    Беларуская лідарка наведала фестываль «LAMPA» ў Цэсісе, дзе ўзяла ўдзел у панэльных дыскусіях, прысвечаных ролі Беларусі ў Балтыйскім рэгіёне: «Беларусь – адна з краінаў рэгіёну Балтыйскага мора?» і «Краіны Балтыі і чацвёртая сястра». Што важнага адзначыла ў размовах Святлана Ціханоўская?   📌 «Беларусы – гэта забытыя еўрапейцы. Беларусь заўсёды была часткай Еўропы. Еўропа – нашае мінулае […]
    05 ліпеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Латвіі

    Падчас працоўнага візіту ў Латвію беларуская лідарка ўпершыню сустрэлася ў Рызе з новай міністаркай замежных справаў Байбай Бражэ. Міністарка запэўніла: Латвія працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы ў працы па стварэнні свабоднай і незалежнай Беларусі. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі: 📌 Палітычную сітуацыю ў Беларусі – у тым ліку рэпрэсіі з боку рэжыму супраць грамадскіх актывістаў і дэмакратычных […]
    05 ліпеня, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Роўна год назад рэжым апошні раз паказаў майго мужа»

    З таго моманту ні мы – яго сям’я – ні беларусы нічога не ведаем пра Сяргея. Яго бесчалавечнае зняволенне доўжыцца ўжо больш за чатыры гады. Маё сэрца разрываецца ад думкі, што ён там адзін. Без магчымасці бачыць, як растуць нашыя дзеткі, як яны вучацца, смяюцца і пазнаюць штосьці новае. Кожны дзень без яго – гэта […]
    05 ліпеня, 2024

    «Любоў, салідарнасць, вера беларусаў у сябе – гэта тое, чаго не разумее і чаго баіцца рэжым», – Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы «25 крокаў да Волі»

    Падчас візіту ў Даўгаўпілсе беларуская лідарка адкрыла выставу беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай «25 крокаў да Волі». Героі гэтай серыі – коцікі, якія ўвасабляюць рэальных людзей. Тых, што пакінулі яркі след у гісторыі краіны пасля падзеяў 2020 года. Імпрэзу таксама наведалі прадстаўнікі беларускай дыяспары і асацыяцыі беларусаў Латвіі «Суполка», парламентары ад рэгіёну Латгалія і ад латвійскай […]
    04 ліпеня, 2024

    «Месцы ў магістратуры для беларускіх студэнтаў, спрошчанае стаўленне да апастылізацыі», – Ціханоўская ва ўніверсітэце Даўгаўпілса

    Беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Латвію. Першыя сустрэчы яна правяла ва ўніверсітэце Даўгаўпілса. Падчас перамоваў з кіраўніцтвам Святлана Ціханоўская ўзгадала пра стасункі ўніверсітэта з Беларуссю і гісторыю яго супрацоўніцтва з айчыннымі ВНУ – да 2020 года кааперацыі ладзіліся ў Віцебску, Мінску, Гродне. Зараз дэмакратычныя сілы аднаўляюць узаемадзеянне, каб даць магчымасць студэнтам з Беларусі атрымліваць […]
    04 ліпеня, 2024

    «Замест таго, каб будаваць будучыню на падмурках павагі і міру, рэжым паўсюль культывуе вайну», – Святлана Ціханоўская да 3 ліпеня

    «Сёння, на так званай «лініі Сталіна» рэжымным акторам загадалі «ўзнавіць» акт генацыду падчас святкавання Дня незалежнасці. Гэты дзень павінен асацыявацца са свабодай, годнасцю і роўнасцю. Але дыктатура лічыць натуральным прапагандаваць гвалт і смерць. Шчыра кажучы, гэта зусім не падобна на захаванне гістарычнай памяці і павагу да ахвяраў фашызму.  Памяць пра вайну – гэта не рамантызацыя […]
    03 ліпеня, 2024

    «Рэжым імкнецца кантраляваць асабістую свабоду моладзі»: Маргарыта Ворыхава – пра змены ў адукацыйным заканадаўстве Беларусі

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава выказала пазіцыю наконт прапанаваных паправак у заканадаўства аб адукацыі Беларусі: «Змены заканадаўства абмяжоўваюць акадэмічныя і прафесійныя свабоды моладзі, уводзяць кантроль за іх асабістай свабодай. Гэта парушэнне базавых правоў чалавека. А выключэнні для тых, хто ўступае ў сілавыя структуры, КДБ і іншыя ваенізаваныя арганізацыі, прымушаюць моладзь […]
    02 ліпеня, 2024

    Кансультатыўная група «Беларусь – Еўрасаюз», сустрэча з Жазэпам Барэлем. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 24–30 чэрвеня

    КАНСУЛЬТАТЫЎНАЯ ГРУПА «БЕЛАРУСЬ – ЕЎРАСАЮЗ» 25 – 26 чэрвеня Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Бруселі, дзе ўзяла ўдзел у трэцім пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». З беларускага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага пераходнага кабінета, НДА, праваабаронцаў і медыя. З боку заходніх партнёраў да яе далучыліся палітыкі, праваабаронцы і эксперты па міжнародных […]
    02 ліпеня, 2024

    Што адбываецца з вышэйшай адукацыяй у Беларусі? Аналіз Офіса Святланы Ціханоўскай

    Сістэма вышэйшай адукацыі Беларусі няўхільна дэградуе: пагаршаецца матэрыяльны і фінансавы стан установаў вышэйшай адукацыі, зніжаецца якасны ўзровень прафесарска-выкладчыцкага складу і кіраўніцкіх кадраў, рэжым абмяжоўвае даследчую і творчую ініцыятыву студэнтаў і выкладчыкаў, ускладняе ўкараненне інавацыяў. Грунтуючыся на статыстычных зборніках і справаздачах Нацыянальнага Статыстычнага Камітэта Беларусі, выніках незалежных даследаванняў і публікацыяў у незалежных СМІ, Офіс Святланы Ціханоўскай […]
    01 ліпеня, 2024

    «Цікавасць да Беларусі вяртаецца»: Франак Вячорка – пра канферэнцыю, прысвечаную Украіне і Беларусі

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі ўзялі ўдзел у канферэнцыі «Перспектывы інтэграцыі Украіны і Беларусі ў ЕС: ацэнка будучыні». Імпрэза прайшла ў Лондане з удзелам чыноўнікаў, палітыкаў, экспертнай супольнасці, а таксама прадстаўнікоў еўрапейскіх структураў і спецпасланнікаў па Беларусі.  Беларуская частка была прысвечаная ўзроўню гатоўнасці беларусаў да еўрапейскага выбару […]
    01 ліпеня, 2024

    Святлана Ціханоўская на святкаванні Купалля

    Напрыканцы чэрвеня – пачатку ліпеня беларусы святкуюць Купалле ў розных кропках свету: ад Літвы да ЗША. У Вільні далучылася да фэсту і беларуская лідарка. Падчас святкавання ўдзельнікі плялі вянкі і сплаўлялі іх па рацэ, спявалі беларускія народныя песні, танчылі і шукалі папараць-кветку – усё ў добрых традыцыях Купалля! Святлана Ціханоўская: «Дзякуй беларусам і беларускам Вільні […]
    30 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі майстрамі і майстрыцамі ў Вільні

    Святлана Ціханоўская наведала беларускую прастору «Кропка» – месца, вядомае вырабам унікальных сувеніраў, якія неразрыўна звязаныя з нашай краінай. Ствараюць прыгажосць амаль паўсотні беларускіх таленавітых майстроў. Прастору, што месціцца ў Вільні, адкрылі былы палітвязень Зміцер Фурманаў і яго жонка Вольга.  Падчас сустрэчы беларуская лідарка пазнаёмілася з працамі, даведалася пра асаблівасці вырабніцтва сувеніраў і сэнсы, якія ўкладаюцца […]
    28 чэрвеня, 2024

    Сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з прэзідэнтам ПАРЕ

    Дэлегацыя дэмакратычных сілаў, якая зараз бярэ ўдзел у Летняй Сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, сустрэлася з Прэзідэнтам ПАРЕ Тэодарасам Русопуласам. Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе, пракаментаваў, што абмеркавалі бакі: 📎 Падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве ПАРЕ і дэмакратычных сілаў Беларусі. 📎 Прававую экспертызу праекта Канстытуцыі новай Беларусі Венецыянскай камісіяй. 📎 […]
    28 чэрвеня, 2024

    ТОП-5 культурніцкіх падзеяў лета на думку Офіса Святланы Ціханоўскай

    У апошнія гады беларусаў і беларусак моцна раскідала па свету, але паўсюль кожны з нас намагаецца ствараць нешта цікавае і запамінальнае. Мы сабралі для вас ТОП-5 беларускіх мерапрыемстваў, куды б пайшлі з задавальненнем! Глядзіце і выбірайце! 1. Free Belarus Center запрашае на Hučna Fest Калі: 29.06 з 13:00 да 22:00 Дзе: Варшава, на беразе Віслы […]
    28 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская – да Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаванняў

    «Падаецца немагчымым, што ў 2024 годзе мы вядзём размову пра катаванні. Але, на жаль, гэта рэаліі Беларусі.  Улада катуе ўсіх нязгодных. Бо страціць свабоду нават на некалькі сутак, апынуцца без медычнай дапамогі ці інфармацыі звонку, без сувязі з блізкімі – гэта ўжо катаванне для чалавека. Але зразумела, што цяпер больш за ўсё катуюць палітычных зняволеных. […]
    26 чэрвеня, 2024

    Закончылася пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз»

    У Бруселі закончылася пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз» – платформы камунікацыі паміж Еўрапейскім саюзам, беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю. Удзел у сустрэчы ўзялі 34 прадстаўніка: 17 з беларускага боку і 17 з еўрапейскага. Ад Беларусі ўдзельнічалі Святлана Ціханоўская, Валер Кавалеўскі, Павел Латушка, Аліна Коўшык. Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай Рады – Андрэй […]
    26 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком дыпламатыі Еўрасаюза Жазэпам Барэлем

    Беларуская лідарка разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла размову з Вярхоўным прадстаўніком па замежнай палітыцы Жазэпам Барэлем у Бруселі. Сустрэча адбылася ў межах працы Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». Бакі прадметна абмеркавалі: 📎 працяг і павелічэнне падтрымкі грамадзянскай супольнасці; 📎 прыцягненне рэжыму да адказнасці; 📎 развіццё працы Кансультатыўнай групы; 📎 супрацоўніцтва ў супрацьдзеянні прапагандзе; […]
    26 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы «Сукенкі за свабоду» ў новым офісе Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі

    Беларуская лідарка падчас працоўнай паездкі ў Брусель выступіла з прамовай на адкрыцці выставы «Сукенкі за свабоду». Выстава створаная беларускай мастачкай Ганнай Каран. Гэта сукенкі беларусак, якія выступілі супраць несправядлівасці. У сваёй прамове Ціханоўская адзначыла: «Ведаеце, нашую рэвалюцыю часта клічуць жаночай рэвалюцыяй. І гэта сукенкі ўсіх тых адважных беларускіх жанчын, якія выступілі супраць несправядлівасці. Лекарак, спартсменак, […]
    26 чэрвеня, 2024

    «Беларусы павінны ўбачыць, што еўрапейская перспектыва – адзіная альтэрнатыва рускаму свету»: Святлана Ціханоўская на пасяджэнні кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз»

    Святлана Ціханоўская адкрыла ў Бруселі пасяджэнне кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». Трэцяя такая сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і заходніх партнёраў прысвечаная шэрагу актуальных для нашай краіны тэмаў: ⚪️ палітычная сітуацыя ў Беларусі і правы чалавека; 🔴 прыцягненне рэжыму да адказнасці; ⚪️ падрыхтоўка да прэзідэнцкай кампаніі 2025 года; 🔴 высілкі для вызвалення палітычных зняволеных; ⚪️ мабільнасць […]
    25 чэрвеня, 2024

    Кансультатыўная група «Беларусь – Еўрасаюз»: што абмяркоўвалі падчас трэцяга пасяджэння?

    Гэтымі днямі Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Бруселю, дзе ўзяла ўдзел у пасяджэнні кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». Гэта ўжо трэцяя працоўная сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і прадстаўнікоў Еўрасаюза – і зараз да яе з боку заходніх партнёраў далучыліся палітыкі, праваабаронцы і эксперты па міжнародных адносінах. Рашэнні якіх праблемаў будзе шукаць працоўная група падчас сустрэчы?  📎 […]
    25 чэрвеня, 2024

    Сустрэчы з Генсекам Рады Еўропы і міністрам замежных справаў Арменіі, сустрэча з беларусамі ў Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 17-23 чэрвеня

    СУПРАЦОЎНІЦТВА З РАДАЙ ЕЎРОПЫ Святлана Ціханоўская сустрэлася з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч у сваім офісе ў Вільні. Падчас размовы яны абмеркавалі працяг працы Кантактнай групы, распрацоўку дарожнай карты па ўступленні Беларусі ў Раду Еўропы і стварэнне інфармацыйнага пункта Рады Еўропы ў Вільні. Пасля сустрэчы Ціханоўская і Пейчынавіч-Бурыч далі брыфінг для прэсы.  СУПРАЦОЎНІЦТВА З […]
    25 чэрвеня, 2024

    «Калі ты дапамагаеш адной краіне захапіць іншую, якую ты называў сяброўскай, то што гэта, калі не здрада?»: Святлана Ціханоўская – у адным з вядучых СМІ Арменіі

    Беларуская лідарка дала інтэрв’ю армянскаму 1in TV, дзе распавяла, чаму лічыць АДКБ інструментам дыктатараў, якімі бачыць сапраўдныя палітычныя саюзы, а таксама выказала спадзяванне на ўмацаванне супрацоўніцтва Арменіі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Галоўныя цытаты Святланы Ціханоўскай:  📌 «Рэжым Лукашэнкі здрадзіў беларускаму народу, здрадзіў Украіне і Арменіі. Я разумею, што доўгі час у Арменіі магла быць ілюзія, […]
    24 чэрвеня, 2024

    ААН заснавала Групу экспертаў па правах чалавека па Беларусі

    Старшыня Рады па правах чалавека прызначыў членаў новай Групы экспертаў па правах чалавека ў Беларусі. У яе ўвайшлі Сюзан Базылі (Канада), Карынна Маскаленка (Расійская Федэрацыя) і Моніка Станіслава Платэк (Польшча). Юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай адзначае: «Стварэнне падобнай групы экспертаў – зусім унікальная працэдура для Беларусі. Гэта сведчанне высокага ўзроўню ўвагі з боку міжнародных праваабарончых […]
    21 чэрвеня, 2024

    «Людзі галасуюць за дыктатараў, бо жадаюць верыць у простыя рашэнні»: Святлана Ціханоўская – у інтэрв’ю ВВС

    Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у запісу падкасту каналу One Decision, ВВС. Падчас размовы яна раскрыла фундаментальныя праблемы, з якімі сутыкнулася наша краіна ў апошнія гады. Патлумачыла, чаму актыўная падтрымка і рэагаванне Захаду важныя не толькі для Украіны і Беларусі, але і для бяспекі саміх заходніх краінаў. А таксама адказала на пытанне, як так адбываецца, што […]
    21 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Кожны дзень – гэта сама па сабе нагода, каб нагадаць пра нашых палітзняволеных»

    Многія з іх знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада. Мы нічога не ведаем: – 487 дзён пра Ігара Лосіка; – 492 дні пра Марыю Калеснікаву; – 498 дзён пра Максіма Знака; – 497 дзён пра Мікалая Статкевіча; – 501 дзень пра Віктара Бабарыку. Пра лёс майго мужа Сяргея, я не ведаю ўжо 470 дзён. Падчас кожнай сустрэчы […]
    20 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Арменіі

    Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Арменіі Араратам Мірзаянам у Вільні. Падчас дыялогу бакі абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі, Арменіі і рэгіёне, а таксама супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з урадам, парламентам і грамадзянскай супольнасцю Арменіі. Асобна Ціханоўская і Мірзаян пагаварылі пра становішча беларусаў і беларусак у Арменіі, а менавіта – пра нявыдачу беларускіх грамадзянаў па […]
    20 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Нягледзячы на тое, што ўлада ў Беларусі ўзурпаваная, а ўнутры краіны – жахлівыя рэпрэсіі, у нас застаюцца цёплыя ўспаміны пра дом»

    У вялікім інтэрв’ю польскаму рэсурсу Kanal Zero беларуская лідарка распавяла пра сум па радзіме і цёплыя ўспаміны, звярнула ўвагу на адказнасць беларусаў і беларусак за змены ў краіне і заклікала адмовіцца ад думкі, што ўсё ў краіне вырашае адзін чалавек. 📌  «Я сумую па Беларусі. Гэта мая радзіма, там мае бабуля і дзядуля, хата ў […]
    20 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы

    У віленскім офісе беларуская лідарка правяла сустрэчу з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч. Таксама ў сустрэчы ўзялі ўдзел Дырэктар Офіса Марыі Пейчынавіч-Бурыч Джанлука Эспазіта і Пастаянны прадстаўнік Літвы пры Радзе Еўропы Андрус Крывас. Падчас размовы бакі абмеркавалі: 📌 працяг працы Кантактнай групы беларускай грамадзянскай супольнасці; 📌 крокі па распрацоўцы дарожнай карты па ўступленні Беларусі […]
    19 чэрвеня, 2024