• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Вы не чакаеце дазволу — вы ствараеце сваю будучыню»

    17 лістапада, 2025

    17 лістапада ў свеце адзначаецца міжнародны дзень студэнта. Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава звярнулася да беларускіх студэнтаў:

    «Я ганаруся беларускімі студэнтамі.

    Вы выраслі ў няпэўнасці і ператварылі яе ў незалежнасць. Вы вучыцеся, пераязджаеце, адкрываеце бізнесы, вывучаеце новыя мовы, змяняеце прафесіі, краіны — і ўсё адно застаяцеся сабой.

    Быць беларускім студэнтам — гэта няпроста, але вы неверагодна моцныя. Вы навучаецеся ў лепшых універсітэтах свету. Вы працуеце ў Google, Meta, у многіх міжнародных кампаніях. Вы адкрываеце стартапы, вы канкурыруеце ў мастацтве, становіцеся лепшымі лекарамі, спартсменамі. Вы абіраеце нестандартныя шляхі — BIM-тэхналогіі, лічбавыя навыкі — і канкурыруеце з выпускнікамі лепшых міжнародных універсітэтаў і вопытнымі спецыялістамі. Як маладыя прадпрымальнікі, што памыляліся, вучыліся, прыстасоўваліся і развівалі свае справы праз ментарства і настойлівасць. Як тыя, хто перасек межы, каб вучыцца на юрыстаў, інжынераў, міжнароднікаў — нягледзячы на пагрозы і адлічэнні, абраўшы адукацыю замест маўчання.

    Вы не чакаеце дазволу — вы ствараеце сваю будучыню. Кожны курс, кожная праца, кожны невялікі праект, які вы пачынаеце, ужо змяняе Беларусь. Вы даказваеце, што беларуская моладзь — гэта выдатныя прафесіяналы, а не тыя, хто чакае.
    Усе вы абралі рост замест зручнасці. Усе вы абіраеце тое жыццё, і тую будучыню, якой сапраўды заслугоўваеце.

    Сённяшні дзень — гэта дзень смеласці, творчасці і свабоды думкі. Гэта пра сотні з вас, што ствараюць стартапы, пра тысячы, што падаюцца на стыпендыі за мяжой, пра тых, хто адмаўляецца ад абмежаванняў, якія вам навязалі.

    З Днём студэнта ўсіх, хто працягвае расці, нягледзячы ні на што».

    Апошнія навіны