• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла ў Брытанскім парламенце

    13 лістапада, 2025

    Падчас візіту ў Лондан Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Барацьба за свабоду ва Усходняй Еўропе», якая прайшла ў будынку Брытанскага парламента.

    Сярод удзельнікаў — міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, заснавальнік кампаніі Hermitage Capital і ініцыятар Акта Магніцкага сэр Уільям Броўдэр, а таксама ценявая міністарка замежных справаў Прыці Патэл. Мадэратарам дыскусіі выступіў кіраўнік Henry Jackson Society доктар Алан Мендоса.

    У сваім выступе Святлана падзякавала Вялікабрытаніі за нязменную падтрымку беларускага народа і Украіны. Яна ўзгадала пяць гадоў з дня смерці Рамана Бандарэнкі і адзначыла, што адказныя за забойства дагэтуль не пакараныя. Святлана заклікала міжнародную супольнасць узмацніць ціск на рэжым і падтрымаць ініцыятывы Літвы ў Міжнародным крымінальным судзе і Міжнародным судзе ААН.

    Святлана Ціханоўская:

    «Менталітэт і сэрцы беларусаў не змяніліся. Яны не хочуць быць часткай войнаў і імперскіх планаў Расіі. У 2020 годзе мы перамаглі на выбарах — і на сапраўдных выбарах, а не пастаноўцы, мы пераможам зноў.

    Беларусь — не Расія. Яна належыць да еўрапейскай цывілізацыі. Усходняя мяжа Беларусі — гэта мяжа Еўропы. Толькі з дэмакратычнай Беларуссю могуць быць у бяспецы Еўропа і дэмакратыя. Толькі са зменамі ў Беларусі могуць адбыцца змены ў Расіі».

    Апошнія навіны