Прамова беларускай лідаркі ў Сейме Літвы
Паважаны спадар старшыня, шаноўныя дэпутаты, дарагія літоўскія сябры! Дзякуй вам ад усяго сэрца. Дзякую за вашую цеплыню і падтрымку Беларусі. Я ўдзячная і ўсцешаная, што сёння побач з будынкам Сейма Літвы лунае бела-чырвона-белы сцяг Беларусі – сімвал нашай незалежнасці і знак мірнай рэвалюцыі. Сёння, у Нацыянальнае свята Беларусі – у гонар абвяшчэння незалежнасці Беларускай Дэмакратычнай […]
Адкрыццё Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі, сустрэчы з палітычнымі лідарамі Эстоніі і абмеркаванне вызвалення палітвязняў і падтрымкі Беларусі
24 сакавіка падчас кароткага візіту ў Эстонію Святлана Ціханоўская афіцыйна адкрыла Місію дэмакратычнай Беларусі ў Таліне. Кіраўніком Місіі стаў Віталь Малчанаў. Гэта ўжо пятае прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў за мяжой – пасля Вільні, Варшавы, Бруселя і Прагі. У адкрыцці ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўраду, парламенту, а таксама замежныя дыпламаты. Падчас адкрыцця Святлана Ціханоўская ўручыла Знак каманднага гонару […]
У Таліне адкрыты Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі
Святлана Ціханоўская наведала з працоўным візітам Талін. Ранкам яна ўзяла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці новага Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі, кіраўніком якога будзе Віталь Малчанаў – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі. Падчас мерапрыемства з прамовамі выступілі эстонскія і беларускія палітыкі. Таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання Марка Коплімаа – спецыяльнага прадстаўніка Эстоніі па справах дэмакратычных сілаў […]
Марш у Варшаве, візіты ў Брусель і Лондан, сустрэча ў канцылярыі ўрада Літвы. Вынікі працы Офісу Святланы Ціханоўскай 17-23 сакавіка 2025
ДЗЕНЬ ВОЛІ 25 сакавіка беларусы адзначаць Дзень Волі – адно з галоўных святаў нашай незалежнасці. Адной з ключавых падзеяў да свята стаў марш у Варшаве, які прайшоў у нядзелю. У аўторак адбудзецца марш у Вільні. Святлана Ціханоўская запрасіла беларусаў далучыцца да святкавання. Гэта выдатная магчымасць не толькі ўшанаваць нашую гісторыю, але і адчуць сувязь адно […]
Праўда пра 25 сакавіка: глядзіце, чытайце, памятайце!
25 сакавіка – дзень, калі беларусы абралі свабоду і незалежнасць. Гэта дата, якая злучае мінулае, сучаснасць і будучыню нашай краіны. Чаму Дзень Волі сапраўды гістарычная дата для беларусаў? Як яго адзначалі раней і што ён значыць сёння? Чаму рэжым спрабуе сцерці гэты дзень з нашай гісторыі? Мы сабралі для вас самую вялікую падборку фільмаў, YouTube-відэа, […]
Святлана Ціханоўская – пра 1000 дзён палону беларускіх добраахвотнікаў:
«26 чэрвеня 2022 года беларусы палка Каліноўскага трапілі ў пастку пад Лісічанскам. Іх камандзір, Іван «Брэст» Марчук, загінуў. Некалькі байцоў зніклі без вестак, а двое – трапілі ў расійскі палон. 1000 дзён – гэта бясконца доўгі час у няволі. Менавіта столькі нашыя добраахвотнікі, Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў, застаюцца ў расійскім палоне. Ні сябры, ні […]
У Лондане прайшлі кансультацыі дэмакратычных сілаў з брытанскім урадам
21 сакавіка ў Лондане ўпершыню прайшлі кансультацыі, якія былі запушчаныя ў Вялікабрытаніі (Форын офісам) з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Брытанскі бок узначальваў дырэктар дэпартамента па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі ў Форын офісе (Міністэрстве замежных справаў) Крыс Алан, беларускі бок – дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі. З брытанскага боку ў кансультацыях удзельнічалі 12 […]
Вашыя ўжо сплачаныя падаткі могуць дапамагчы беларускім ініцыятывам!
Па апошніх дадзеных больш за 600 тысячаў беларусаў пакінулі радзіму, калі весці адлік з 2020 года. Цяпер усе гэтыя людзі раскіданыя па кутках свету. Значная частка нашай супольнасці ўжо адаптавалася да жыцця ў Польшчы і Літве, працуе і плаціць падаткі ў гэтых краінах. Але не ўсе ведаюць, што пэўны адсотак ужо сплачаных падаткаў можна накіраваць […]
Пачатак стратэгічных кансультацыяў паміж Вялікабрытаніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі
Сёння Святлана Ціханоўская правяла размову з міністрам па справах Еўропы Вялікабрытаніі Стывенам Доўці, падчас якой абмеркавалі паглыбленне супрацоўніцтва паміж Вялікабрытаніяй і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Ціханоўская падзякавала Вялікабрытаніі за непахісную падтрымку і вітала запуск Стратэгічных кансультацыяў паміж брытанскім урадам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Гэтыя высокаўзроўневыя кансультацыі дазволяць наладзіць структураваны дыялог у трох ключавых сферах: Палітыка і […]
У парламенце Вялікабрытаніі створаная група «За дэмакратычную Беларусь»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі разам з дарадцам па прававых пытаннях Леанідам Марозавым цяпер знаходзяцца з працоўным візітам у Лондане. Яны правялі сустрэчу ў брытанскім парламенце з ценявой міністаркай Вэндзі Мортан і прадстаўніком Лейбарысцкай партыі лордам Джорджам Фулксам – і паведамілі важную навіну: літаральна сёння створаная ўсепартыйная група «За свабоду і дэмакратыю […]
«Воля людзей – гэта не тое, што можна прызначыць альбо скасаваць указам»
Сёння, 20 сакавіка, ЦВК Беларусі назваў дату інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі – 25 сакавіка. У дзень, які ўжо 107 год з’яўляецца сімвалам свабоднай і незалежнай Беларусі. У дзень, калі Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная незалежнай дзяржавай. Святлана Ціханоўская – пра прызначэнне «інаўгурацыі» ў Беларусі на 25 сакавіка: «Лукашэнка прызначыў «інаўгурацыю», ці, лепш сказаць, «каранацыю» на 25 […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з былой палітзняволенай Антанінай Канавалавай
Антаніна Канавалава – давераная асоба Святланы Ціханоўскай падчас выбараў 2020 года. Яе затрымалі за грамадзянскую пазіцыю і палітычную актыўнасць 6 верасня 2020 года, а праз месяц рэжым кінуў за краты і яе мужа, Сяргея Ярашэвіча. У 2022 годзе рэжым унёс Антаніну ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», і пагоршыў без таго дрэнныя ўмовы ўтрымання. […]
«Калі журналістаў кідаюць за краты за іх працу, грамадства губляе свой голас», – Святлана Ціханоўская пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі
«Я заўсёды кажу, што медыя – гэта «чацвёртая ўлада». Так, яны могуць крытыкаваць – і часам гэта бывае непрыемна. Яны падсвечваюць нашыя хібы ды няўдачы – і гэта можа раздражняць. Але менавіта журналісты не дазваляюць уладзе ўпасці ў стагнацыю. Дзякуючы ім, мы выпраўляем памылкі, чуем важныя рэчы і бачым тое, што ад нас хаваюць. Свабодныя […]
На 58 сесіі Рады па правах чалавека ААН абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
19 сакавіка сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі была ў чарговы раз закранутая як тэма, якая патрабуе ўвагі Рады па правах чалавека. Падчас сесіі быў прэзентаваны Даклад Групы незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Сярод асноўных вынікаў: Група выявіла новыя сведчанні злачынстваў супраць чалавечнасці; Іншыя высновы экспертаў: Гвалт супраць пратэстоўцаў пасля […]
Святлана Ціханоўская – пра прапагандысцкі фільм «Чужое неба» і падман людзей для яго стварэння
«Тое, што адбываецца, – абуральна. Выкарыстоўваць людзей ва ўразлівым стане, якія даверыліся знаёмым ці «журналістам» у спадзяванні атрымаць дапамогу, і ператварыць іх гісторыі ў інструмент прапаганды – гэта чарговае сведчанне таго, што рэжым абыякавы да чалавечага жыцця. Людзі, якія апынуліся ў цяжкіх умовах менавіта з-за рэжыму, заслугоўваюць падтрымкі і разумення, а не выкарыстання для «карцінкі» […]
Святлана Ціханоўская ў Бруселі: рашэнні для Беларусі
18 сакавіка беларуская лідарка наведала з працоўным візітам Брусель для ўдзелу ў сустрэчы міністраў ЕС па еўрапейскіх справах. У гэтым відэа – галоўныя тэмы абмеркавання і яе заклікі да дзеянняў.
«Калі ўрад не паважае свой народ – ён не будзе паважаць і сваіх суседзяў»
Святлана Ціханоўская наведвае з працоўным візітам Брусель. Раніцай яна прыняла ўдзел у сустрэчы міністраў ЕС па еўрапейскіх справах. Беларуская лідарка заклікала міністраў да актыўных дзеянняў, каб вывесці Беларусь з палітычнага крызісу. Тры практычныя крокі, якія прапанавала беларуская лідарка: Ізаляцыя рэжыму. Ціханоўская заклікала ЕС працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, пакуль у краіне працягваюцца рэпрэсіі, а палітвязні […]
Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі
25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаць 107 год са дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі! Да гэтай знакавай даты ў розных краінах адбудуцца імпрэзы, акцыі і сустрэчы, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці Беларусі, – каб сабраць нашых людзей разам, ушанаваць спадчыну БНР і выказаць еднасць. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай сабрала спіс мерапрыемстваў, каб вы змаглі […]
Далучайцеся да святкавання Дня Волі 2025 у Варшаве і Вільні!
На наступным тыдні, 25 сакавіка, беларусы адзначаць Дзень Волі – адно з галоўных святаў нашай незалежнасці. Ключавымі падзеямі да свята Дня Волі стануць маршы ў сталіцах Польшчы і Літвы. Гэта выдатная магчымасць не толькі ўшанаваць нашую гісторыю, але і адчуць сувязь адно з адным, падзяліцца цяплом, падтрымкай і быць разам у гэты важны для беларусаў […]
Сустрэча ў Канцылярыі ўрад Літвы: вырашэнне праблемаў беларусаў
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі сустрэўся з кіраўніцтвам новай Працоўнай групы па барацьбе з ксенафобіяй, якую ўзначальвае дарадца Прэм’ер-міністра Літвы Аляксандр Радчанка. На сустрэчы былі ўзнятыя важныя пытанні, якія хвалююць беларускую супольнасць у Літве: ➖Легалізацыя і дакументы: віды на жыхарства, палітычны прытулак, праблемы з беларускімі пашпартамі; ➖Падтрымка і інтэграцыя: адукацыя, пытанне рэгістрацыі […]
Візіт у Страсбург, Дзень Волі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 10-16 сакавіка
ЕЎРАПАРЛАМЕНТ І РАДА ЕЎРОПЫ 11-12 сакавіка Святлана Ціханоўская выступіла разам з былой палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу. У сваёй прамове Ціханоўская заклікала падтрымліваць Украіну, захоўваць еўрапейскае адзінства, павялічыць падтрымку незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці, паколькі гэта таксама інвестыцыя ў бяспеку Еўропы. Ціханоўская адзначыла, што рэжым нясе пагрозу ўсёй Еўропе, працягвае зарабляць […]
Святлана Ціханоўская – да Дня Канстытуцыі
«Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Гэта дзень, калі варта ўспомніць пра свабоду, бяспеку і справядлівасць, якія павінен забяспечваць гэты прававы акт. Сутнасць Канстытуцыі – абараняць грамадзянаў ад паліцэйскага свавольства, гарантаваць змяняльнасць улады і свабоду слова. Аднак рэжым гадамі ператвараў асноўны закон у зручны інструмент – перапісваў, ігнараваў і выкарыстоўваў супраць народа. Канстытуцыя Беларусі поўная […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Ксеніяй Луцкіной
Журналістку Ксенію Луцкіну затрымалі ў 2020 годзе за грамадзянскую пазіцыю і прысудзілі да васьмі гадоў калоніі. Былая супрацоўніца дзяржаўнага тэлебачання адкрыта выступіла супраць гвалту і асудзіла палітыку Лукашэнкі. У турме Ксенія сутыкнулася з цяжкімі ўмовамі ўтрыманняі, што сур’ёзна адбілася на стане яе здароўя. Пасля вызвалення Ксенія змагла выехаць з Беларусі. Цяпер яна спрабуе аднавіць жыццё, […]
Візіт у Страсбург: вынікі
11-12 сакавіка Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Страсбургу, дзе выступіла на пленарнай сесіі Еўрапарламента і перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы, а таксама правяла шэраг важных сустрэчаў з уплывовымі еўрапейскімі палітыкамі, у тым ліку – з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабертай Метсолай. Падчас візіту былі абмеркаваныя актуальныя для Беларусі пытанні: ➖вызваленне палітвязняў; ➖будучыня нашай краіны ў […]
Падрыхтоўка справаздачы Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі: як можна дапамагчы?
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека рыхтуе матэрыялы для новай справаздачы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Яна будзе прадстаўленая на 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у кастрычніку 2025 года. Гэтым разам асаблівая ўвага будзе нададзеная працоўным правам і сітуацыі ў сферы занятасці. Чаму гэта важна? Беларускі рэжым працягвае выкарыстоўваць эканамічныя механізмы як […]
«Я мару пра той дзень, калі Беларусь вернецца ў гэтую залу – не як дыктатарскі рэжым, а як горды, дэмакратычны член еўрапейскай сям’і»
Падчас візіту ў Страсбург Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы. Удзел у гэтай сустрэчы ўзялі амбасадары і дыпламаты 46 краінаў свету. У сваёй прамове лідарка закранула ключавыя пытанні бяспекі ў рэгіёне і пагрозу расійскага кантролю над Беларуссю. Яна падкрэсліла, што нашая краіна ператварылася ў ваенны плацдарм для Расіі, дзе рэжым падтрымлівае вытворчасць зброі […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Рабертай Метсолай
Сёння беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Страсбург з сустрэчы з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай. Падчас сустрэчы палітыкі абмеркавалі стан палітзняволеных у Беларусі і супрацоўніцтва паміж Еўрапарламентам і дэмакратычнымі сіламі. Акрамя таго, на сустрэчы прысутнічала Паліна Шарэнда-Панасюк, якая падчас свайго зняволення стала сімвалічнай хроснай дачкой Раберты. Асноўнымі тэмамі размовы сталі: – Палітзняволеныя. Святлана Ціханоўская расказала […]
«У такія часы Міжнародны жаночы дзень – гэта не свята, а змаганне»
Сёння ў Страсбургу адбылася спецыяльная пленарная сесія Еўрапарламента, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын, дзе Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай перад каля 700 парламентарыямі. Сярод запрошаных выступоўцаў – беларуская актывістка і былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, а таксама прадстаўніцы Украіны – журналістка Ленія Умерава і валанцёрка Тата Кеплер. Сваю прамову Святлана Ціханоўская прысвяціла ролі жанчын у змаганні за […]
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на спецыяльнай пленарнай сесіі Еўрапарламента
Шаноўныя члены Еўрапейскага парламента, Шаноўная прэзідэнтка Метсола, дарагая Раберта, Дзякуй за вашыя магутныя словы, за нашае сяброўства і за вашае неверагоднае лідарства. Я заўсёды кажу, што незвычайныя часы патрабуюць незвычайных рашэнняў. І летась, Раберта, мы зрабілі такі крок разам: падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Еўрапейскім парламентам. Гэта быў выразны сігнал для […]