Святлана Ціханоўская, нацыянальная лідарка Беларусі і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, наведае Новую Зеландыю і Аўстралію з 3 па 8 лістапада 2025 года па запрашэнні міністэрстваў замежных справаў абедзвюх краінаў.
Візіт падкрэслівае пашырэнне міжнароднага ўдзелу дэмакратычнага руху Беларусі і агульныя каштоўнасці свабоднай Беларусі, Аўстраліі і Новай Зеландыі — дэмакратыю, правы чалавека і салідарнасць з Украінай.
Гэта будзе першы візіт Святланы Ціханоўскай у рэгіён Ціхага акіяна. Мэта паездкі — паглыбленне палітычных сувязяў, умацаванне міжнароднай падтрымкі дэмакратычнага руху Беларусі і міру ў Еўропе, а таксама вывучэнне магчымасцяў для будучага супрацоўніцтва пасля таго, як Беларусь стане свабоднай ад рэжыму Лукашэнкі.
Ціханоўская таксама выкажа падзяку ўраду, парламента і народу Аўстраліі за падтрымку Украіны і салідарнасць з беларусамі пасля рэвалюцыі свабоды 2020 года.
Асноўныя пункты праграмы
1 лістапада — Окленд (Новая Зеландыя)
- Сустрэча з беларускай дыяспарай / 19:30
3 лістапада — Велінгтан (Новая Зеландыя)
- Сустрэча з міністрам замежных справаў Новай Зеландыі Вінстанам Пітэрсам
- Мерапрыемства ў Інстытуце міжнародных справаў Новай Зеландыі / 17:30
Падрабязнасці тут - Сустрэча з беларускай дыяспарай
4 лістапада — Сіднэй (Аўстралія)
- Мерапрыемства ў Інстытуце Лоўі / 18:30
- Візіт у Мемарыял АНЗАК у гонар беларусаў, якія служылі ў войсках АНЗАК
- Інтэрв’ю для вядучых аўстралійскіх СМІ
- Сустрэча з беларускай дыяспарай / 16:20
Падрабязнасці тут - Сустрэча з былым прэм’ер-міністрам Аўстраліі Скотам Марысанам
5–6 лістапада — Канбера (Аўстралія)
- Публічная лекцыя ў Аўстралійскім нацыянальным універсітэце (ANU): «Дэмакратыя пад аблогай: Беларусь, Украіна і бяспека Еўропы»
- Асноўны даклад на канферэнцыі «Authoritarian Alignment» аб звязку Расіі і Кітая / 6.11 — 10:30
- Публічная дыскусія ў Аўстралійскім інстытуце стратэгічнай палітыкі / 6.11 — 12:30
Падрабязнасці тут - Круглы стол у Міністэрстве замежных справаў і гандлю Аўстраліі
- Сустрэча з міністрам замежных справаў Пэні Вонг
- Сустрэча са спікерам Палаты прадстаўнікоў Мілтанам Дыкам
- Сустрэча з кіраўнікамі місій ЕС і амбасадараў краінаў G7
- Сустрэча з нацыянальным сакратаром Лейбарысцкай партыі Аўстраліі Полам Эрыксанам
- Сустрэча з амбасадаркай па гендарнай роўнасці Мішэль О’Бірн
- Сустрэча з падкамітэтам па правах чалавека Аб’яднанага пастаяннага камітэта парламента па замежных справах, абароне і гандлі
7 лістапада — Мельбурн (Аўстралія)
- Публічнае мерапрыемства Аўстралійскага інстытута міжнародных спраў (філіял Вікторыя) / 11:30
Падрабязнасці тут - Публічная лекцыя ва Універсітэце Свінберна / 17:30
Падрабязнасці тут - Сустрэча з мясцовай беларускай супольнасцю
