• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларусь не выканала рэкамендацыі па правах чалавека — вынік чацвёртага перыядычнага агляду ААН 

    04 лістапада, 2025

    3 лістапада 2025 года ў Жэневе прайшла 50-я сесія Рады ААН па правах чалавека, прысвечаная Універсальнаму перыядычнаму агляду (UPR) па Беларусі. Гэта ўжо чацвёрты цыкл UPR — папярэднія агляды Беларусь праходзіла ў 2010, 2015 і 2020 гадах.

    Прадстаўнікі рэжыму спрабавалі прадставіць скажоную карціну і сцвярджалі, што ў краіне выконваюцца правы чалавека. Аднак, згодна з альтэрнатыўным дакладам праваабарончай супольнасці, рэкамендацыі папярэдніх цыклаў практычна не выкананыя, а ўзровень рэпрэсіяў застаецца крытычным. Так «з 266 рэкамендацыяў, атрыманых Беларуссю падчас трэцяга цыклу, толькі 2 рэкамендацыі (1,3%) былі рэалізаваныя цалкам, а 24 (15,5%) — часткова».

    Пасля сесіі дэмакратычныя дзяржавы выказалі салідарнасць з народам Беларусі. Яны выступілі з заявамі і рэкамендацыямі рэжыму Лукашэнкі, напрыклад:

    🇬🇧Вялікабрытанія:
    Падкрэсліла, што іх краіна глыбока занепакоеная сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, дзе з 2020 года працягваюцца маштабныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і палітычнай апазіцыі.
    – Заклікала ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, вызваліць усіх палітычных зняволеных і перагледзець законы, якія абмяжоўваюць свабоды сходаў і аб’яднанняў.

    🇳🇿Новая Зеландыя:
    Заявіла аб глыбокім шкадаванні ў сувязі з адсутнасцю прагрэсу па рэкамендацыях папярэдняга агляду.
    – Заклікала Беларусь неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных; прывесці ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі; ратыфікаваць другі Факультатыўны пратакол да МПГПП, накіраваны на адмену смяротнага пакарання, і Факультатыўны пратакол да Канвенцыі супраць катаванняў.

    Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях:
    «Узровень рэпрэсіяў у Беларусі застаецца вельмі высокім: у краіне па-ранейшаму ўтрымліваецца больш за 1200 чалавек. Адсутнічае свабода слова і сходаў, грамадзянская супольнасць унутры краіны знішчаная. Аднак радуе, што краіны ЕС і іншыя дэмакратычныя дзяржавы дэманструюць падтрымку дэмакратычнага руху і не дазваляюць прадстаўнікам рэжыму Лукашэнкі ўводзіць міжнародную супольнасць у зман».

    Апошнія навіны