• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі

    11 лістапада, 2025

    Мінула пяць гадоў з дня, калі загінуў Раман Бандарэнка. Беларусы ў розных краінах выходзяць на акцыі памяці, каб успомніць і выказаць павагу ўсім, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў. Учора, 9 лістапада, акцыя прайшла ў Варшаве, дзе беларусы сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана.

    Наступныя акцыі:

    🇵🇱 Беласток, 12 лістапада, 18:00
    Skwer Wolnej Białorusi, 1
    🔗 Падрабязнасці

    🇺🇦 Луцк, 12 лістапада, 19:00
    Луцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (вул. Львіска, 75)
    Адкрыццё выставы «Гісторыя беларускага супраціву»
    🔗 Падрабязнасці

    🇱🇹 Вільня — 12 лістапада, 19:00
    Амбасада Беларусі (Mindaugo g. 13)
    🔗 Падрабязнасці

    Ад Офіса Святланы Ціханоўскай у віленскай акцыі ўдзел возьмуць дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч, дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава і прэс-сакратарка Ганна Красуліна.

    Калі вы ведаеце пра іншыя акцыі ці ладзіце іх у сваім горадзе і хочаце, каб мы дадалі яе — звяжыцеся з Офісам зручным для вас спосабам.

    Спіс будзе дапаўняцца.

    Апошнія навіны