• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта папярэджанне і ўрок для ўсіх дэмакратычных грамадстваў» 

    05 лістапада, 2025

    У Канберы Святлана Ціханоўская выступіла ў Аўстралійскім нацыянальным універсітэце (ANU) з лекцыяй «На мяжы свабоды: Беларусь і барацьба за будучыню Еўропы». Да сустрэчы далучыліся студэнты, даследчыкі, дыпламаты і прадстаўнікі медыя.

    У сваёй лекцыі беларуская лідарка сфакусавалася на тым, чаму барацьба беларусаў за свабоду — гэта не толькі нацыянальная гісторыя, але і частка агульнай еўрапейскай і глабальнай барацьбы за дэмакратыю.

    Святлана Ціханоўская звярнулася да розных супольнасцяў Аўстраліі з заклікам да канкрэтных дзеянняў і салідарнасці:
    «Маладым людзям я хачу сказаць, што вашы галасы маюць значэнне. Вы — пакаленне, якое вызначыць будучыню дэмакратыі. Даведайцеся пра нашую барацьбу. Падзяліцеся нашымі гісторыямі. Запрашайце беларусаў да ўдзелу ў вашых дыскусіях. Пішыце дысертацыі пра беларускі супраціў. Будзьце дапытлівымі. Будзьце актыўнымі.

    Вучоным і акадэмікам: даследуйце дынаміку гібрыдных рэжымаў. Вывучайце рэпрэсіі, кіраванне выгнаннем, дэзінфармацыю і супраціў. Выкарыстоўвайце свае веды, каб выкрываць несправядлівасць і распрацоўваць рашэнні. Веды — гэта сіла, але толькі калі імі дзеляцца.

    Палітыкам і дыпламатам: час мае значэнне. Кожны дзень, пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе, пакутуе ўсё больш людзей. Вашыя дзеянні павінны быць больш жорсткімі, разумнымі і эфектыўнымі. Падтрымка грамадзянскай супольнасці павінна быць доўгатэрміновай і стратэгічнай. Прызнайце ролю дэмакратычных сілаў. Уключыце нас у міжнародныя форумы. Узаемадзейнічайце з будучай Беларуссю, а не з мінулым.

    І ўсім вам — не забывайце пра нас. Не забывайце пра тых, хто не можа гаварыць, тых, хто знаходзіцца за кратамі, тых, хто па-ранейшаму моўчкі супраціўляецца».

    Апошнія навіны