• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — з нагоды намінавання Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка па Беларусі

    09 лістапада, 2025

    Святлана Ціханоўская: «Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка па Беларусі. Гэта важны і абнадзейваючы крок — знак таго, што Беларусь і нашы палітвязні застаюцца ў фокусе ўвагі Злучаных Штатаў.

    Хачу падзякаваць Прэзідэнту Трампу за гэта рашэнне і за ўсе ягоныя намаганні дзеля вызвалення людзей. Толькі за апошнія месяцы дзякуючы ягонай камандзе амаль 100 беларускіх палітычных закладнікаў выйшлі на волю. За гэтай лічбай — жывыя людзі, іх сем’і, іх боль і чаканне. І цяпер мы чакаем новых вызваленняў.

    Разам з Джонам Коўлам і яго камандай мы ўжо некалькі месяцаў працуем над тым, каб вярнуць нашых людзей дадому, каб спыніць рэпрэсіі, каб даць надзею тым, хто ўсё яшчэ за кратамі. Мы цэнім гэтыя высілкі і будзем рабіць усё, каб як мага хутчэй пабачыць усіх на волі.

    Пару месяцаў таму разам з спадаром Коўлам у амбасадзе ЗША ў Вільні мы сустракалі вызваленых закладнікаў. Яны прайшлі праз гады ізаляцыі, катаванняў. Гэта была вельмі эмацыйная сустрэча — слёзы, усмешкі, абдымкі.

    Мы працягнем разам з нашымі партнёрамі дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў і сапраўдных пераменаў у Беларусі.

    Беларусь будзе вольнай. І кожны, хто сёння ў палоне, вернецца дадому».

    Апошнія навіны