• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — з нагоды пяці гадоў з смерці Рамана Бандарэнкі

    12 лістапада, 2025

    Святлана Ціханоўская: «Пяць год таму забілі Рамана Бандарэнку. Чалавека, які выйшаў у свой двор, каб абараніць тое, што любіў. Ён хацеў, каб яго двор заставаўся месцам дабра і спакою.

    Я памятаю 12 лістапада 2020 года. Тады было цяжка знайсці словы. Я таксама не ведала, што сказаць… і не ведаю дагэтуль. Многія з нас проста маўчалі — ад болю, разгубленасці, ад адчування, што адбываецца тое, чаго не павінна быць. Напэўна, правільных слоў увогуле не існуе, калі адбываецца такая жудасная трагедыя.

    Раман загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды. Праўды пра тое, як здарылася гэтая трагедыя. Праўды пра тое, чаму гэтае злачынства так і не было расследавана. Праўды пра тое, хто забіў Рамана Бандарэнку і чаму адказныя не панеслі пакарання.

    Сёння мы з цяплом узгадваем яго мужнасць і простае чалавечае права быць свабодным. «Я выходжу» стала сімвалам для ўсяго беларускага народа.

    Сённяшні дзень поўны смутку. Але мы памятаем усіх, хто пацярпеў ад гвалту і беспакаранасці, і настойваем: справядлівасць абавязкова прыйдзе. Беларусь стане краінай, дзе можна выйсці ў свой двор і адчуваць толькі спакой, павагу і бяспеку. Дзе «проста жыць» не будзе небяспечным для жыцця».

    Апошнія навіны