• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Новай Зеландыі Уінстанам Пітэрсам

    03 лістапада, 2025

    Беларуская лідарка знаходзіцца ў Велінгтане, дзе сустрэлася з міністрам замежных справаў Новай Зеландыі Уінстанам Пітэрсам. Перш за ўсё Святлана Ціханоўская падзякавала ўраду Новай Зеландыі за падтрымку Беларусі і Украіны на міжнародных пляцоўках і заклікала далучыцца да сумесных дзеянняў у ААН і Радзе па правах чалавека.

    Святлана Ціханоўская прапанавала Новай Зеландыі далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсіяў у Беларусі, які ўжо падтрымалі дзесяць еўрапейскіх краінаў, а таксама падтрымаць зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд адносна злачынстваў супраць чалавечнасці.

    Таксама бакі абмеркавалі ціск на рэжым Лукашэнкі — Святлана Ціханоўская заклікала адрозніваць рэжым і беларускі народ. Таксама лідарка прапанавала супрацоўнічаць у межах Міжнароднай кааліцыі за свабоду медыя (Media Freedom Coalition), у прыватнасці — дзеля падтрымкі незалежных журналістаў. 

    Да таго ж, беларуская лідарка адзначыла, што Новая Зеландыя можа адыграць ролю «дэмакратычнага голасу Паўднёвага паўшар’я», асабліва для краінаў Ціхаакіянскага рэгіёну, якія маюць шырокае прадстаўніцтва ў ААН.

    У сваю чаргу міністр перадаў Ціханоўскай копію выступу, які прадстаўнік Новай Зеландыі мае агучыць падчас Універсальнага перыядычнага агляду ААН у Жэневе, дзе будзе прысутнічаць і дэлегацыя рэжыму Лукашэнкі.

    Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся развіваць супрацоўніцтва паміж урадам Новай Зеландыі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, а таксама разглядзець магчымасць сумесных гуманітарных і культурніцкіх праектаў, у тым ліку — з удзелам Аўстраліі.

    Святлана Ціханоўская падкрэсліла: 

    «Мы прапанавалі Новай Зеландыі далучыцца да ініцыятываў, якія дапамагаюць вярнуць Беларусь у міжнародную павестку — у тым ліку ў ААН і Кааліцыю за свабоду медыя. Беларусь сёння — гэта месца, дзе сутыкаюцца свабода і тыранія. Калі нашая краіна застанецца пад дыктатурай рэжыму і ўплывам Расіі, гэта заўсёды будзе пагрозай і для Еўропы, і для ўсяго свету. Таму падтрымка Беларусі — гэта інвестыцыя ў мір. Калі такая далёкая краіна, як Новая Зеландыя, падтрымае беларусаў, гэта будзе моцны сігнал салідарнасці: Беларусь застаецца на сусветным парадку дня».

    Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы і адкрыла новыя магчымасці для супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Новай Зеландыяй.

    Апошнія навіны