• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі Мілтанам Дыкам 

    06 лістапада, 2025

    У Канберы спікер аўстралійскага парламента Мілтан Дык прыняў Святлану Ціханоўскую ў будынку парламента. Сустрэча была прысвечаная развіццю сувязяў паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і аўстралійскімі парламентарыямі. Ціханоўская падзякавала спікеру за прынцыповую пазіцыю Аўстраліі ў падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі, падкрэсліўшы, што «Аўстралія — адзін з наймацнейшых галасоў за дэмакратыю і правы чалавека на міжнароднай арэне».

    Падчас размовы бакі закранулі некалькі ключавых тэмаў:

    Падтрымка Беларусі і Украіны

    Святлана Ціханоўская заклікала спікера ўздымаць пытанне беларускіх палітвязняў і працягваць ціск на рэжым, каб дабіцца спынення рэпрэсіяў. Яна таксама абмеркавала падтрымку Украіны і падкрэсліла, што перамога Украіны важная не толькі для ўкраінскага народу, але і для беларусаў і для ўсёй Еўропы. 

    Падтрымка беларускіх добраахвотнікаў

    Ціханоўская звярнулася да спікера з прапановай разглядзець магчымасць прыёму і рэабілітацыі беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца ў шэрагах украінскіх войскаў. Многія з іх атрымалі цяжкія раненні і цяпер маюць патрэбу ў медычнай дапамозе. «Аўстралія ўжо рэалізуе праграму рэабілітацыі ўкраінскіх вайскоўцаў. Я веру, што Аўстралія зможа дапамагчы і нашым ваярам, якія змагаюцца за вашу і нашу свабоду», — адзначыла Ціханоўская.

    Стварэнне Парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь»

    Асноўнай тэмай сустрэчы стала прапанова Святланы Ціханоўскай аб стварэнні ў аўстралійскім парламенце Парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь». Спікер Мілтан Дык выказаў падтрымку гэтай ініцыятыве, падкрэсліўшы, што Аўстралія зацікаўленая ў развіцці сувязяў з дэмакратычнай Беларуссю і гатовая садзейнічаць развіццю кантактаў паміж парламентарыямі. Ціханоўская паведаміла, што падобныя групы ўжо дзейнічаюць у 23 краінах, у тым ліку ў Францыі, Германіі, Польшчы, Італіі, Канадзе і ЗША. Таксама абмеркавалі магчымасці для далейшага ўзаемадзеяння, у тым ліку ўдзел прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Міжпарламенцкім саюзе (IPU).

    Ціханоўская напрыканцы падарыла спікеру парламента бел-чырвона-белыя бранзалеткі і пакінула запіс у кнізе ганаровых гасцей спікера.

    Апошнія навіны