• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла ў Аўстралійскім інстытуце стратэгічнай палітыкі (ASPI)

    06 лістапада, 2025

    6 лістапада Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай у Аўстралійскім інстытуце стратэгічнай палітыкі (ASPI) — вядучым аналітычным цэнтры ў сферы бяспекі і абароны.

    У сваім выступленні яна адзначыла, што Беларусь сёння знаходзіцца пад кантролем Расіі, а рэжым Лукашэнкі стаў яе проксі і ўдзельнічае ў агрэсіі супраць Украіны. Ціханоўская падкрэсліла, што суверэнная і дэмакратычная Беларусь можа стаць фактарам стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне, і заклікала Аўстралію захаваць цвёрдую пазіцыю адносна рэжыму Лукашэнкі і Пуціна, падтрымаць дэмакратычныя сілы і ініцыятывы ў галіне правоў чалавека.

    Таксама Ціханоўская падкрэсліла, што Беларусь і Украіна змагаюцца за тыя самыя каштоўнасці, якія Аўстралія абараняе на міжнароднай арэне: мір, правы чалавека і дэмакратыю:

    «У 2022 годзе Лукашэнка дазволіў Расіі атакаваць Украіну з тэрыторыі Беларусі. Расійскія ракеты ляцелі з Беларусі, каб забіваць украінцаў. Усё гэта адбываецца супраць волі беларусаў. Калі пачалася вайна ва Украіне, яны пратэставалі супраць яе. Беларускія чыгуначныя партызаны дзясяткі разоў сабатавалі расійскія ваенныя цягнікі. Сотні валанцёраў паехалі ва Украіну абараняць яе незалежнасць. 80 з іх ужо аддалі сваё жыццё ў гэтай барацьбе. Вядома, мы ўсе хочам міру. За гэта мы і змагаемся — і за гэта так адважна змагаецца Украіна».

    Апошнія навіны