• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Вільні прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі

    13 лістапада, 2025

    12 лістапада каля будынку беларускай амбасады ў Вільні прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі — пяць гадоў таму ён загінуў ад рук рэжыму.

    Мерапрыемства арганізаванае беларускай арганізацыяй «Дапамога».

    Ад Офіса Святланы Ціханоўскай у акцыі ўдзельнічалі дарадца па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч, дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава і прэс-сакратарка Ганна Красуліна.

    Павел Церашковіч:
    «Пра гэтую жахлівую падзею, здаецца, ужо ўсё сказанае. Нам трэба, аднак, успомніць, што мы не зрабілі, каб яе не адбылося, і падумаць, што трэба зрабіць, каб гэтага ніколі не было ў будучыні».

    Ганна Красуліна:
    «У гэты дзень Раман Бандарэнка выйшаў, каб абараніць свой двор і свой сцяг. І стаў героем. Героі не паміраюць. «Я выходжу!» — гэтыя яго словы сталі сцягам беларусаў. І я выходжу на мітынг — таму што мы памятаем нашых герояў. І таму што забойцы павінны адказаць за свае злачынствы. І яны адкажуць. «Я выходжу!» — у гэтых словах святло, якое разганяе цемру і дае надзею».

    Маргарыта Ворыхава:
    «Удзел у сённяшняй сустрэчы — гэта стаяць там, дзе стаяў Раман, — насуперак абыякавасці і несправядлівасці. Яго апошнія словы, «Я выходжу», сталі актам звычайнай мужнасці: ён проста адмовіўся маўчаць, калі сімвалы надзеі знікалі з прасторы яго супольнасці. Быць тут сёння — значыць ушанаваць той самы прынцып: веру ў тое, што прыйсці, выказацца і стаяць разам мае значэнне, нават калі гэта каштуе ўсё. Для беларусаў смерць Рамана — гэта і найглыбейшы боль, і найвялікшая рашучасць: мы не забудзем яго, не адмовімся ад справы, за якую ён загінуў, і працягнем яго шлях да вольнай і справядлівай Беларусі».

    Апошнія навіны