Святлана Ціханоўская: «Я вітаю рашэнне Літвы датэрмінова аднавіць працу памежных пунктаў пропуску.
Адкрытыя межы пашыраюць магчымасці беларусаў і беларусак свабодна перасоўвацца, падтрымліваць сямейныя сувязі і заставацца адкрытымі да Еўропы. Мы працягваем працаваць з Еўрапейскім Саюзам, каб беларусы мелі магчымасць атрымліваць шматразовыя шэнгенскія візы і каб наш статус не быў прыраўняны да грамадзянаў Расіі.
Для захавання адкрытых межаў важна, каб рэжым Лукашэнкі спыніў правакацыі і не ізаляваў нашую краіну ад суседзяў».
