У Гданьску назвалі пераможцу прэміі імя Ежы Гедройця — адной з галоўных незалежных узнагародаў беларускай літаратуры. Сёлета прэмію атрымаў Сяргей Дубавец, аўтар кнігі «Занзібар. Сталенне маладой душы». Новы твор пісьменніка — гэта кранальнае даследаванне шляху беларуса да сваёй ідэнтычнасці.
Святлана Ціханоўская павіншавала Дубаўца з атрыманнем прэміі:
«Я адчуваю гонар за беларусаў, калі бачу, які таленавіты наш народ. Вы праводзіце выставы, пішаце кнігі, здымаеце кіно — і гэтая творчасць нас яднае. Менавіта дзякуючы такім людзям, як Сяргей, беларуская культура працягвае расці з кожным годам. Дзякуй за вашую натхняльную працу».
Раней Сяргей Дубавец быў таксама адзначаны Крыжам Адраджэння Беларусі за выбітны ўнёсак у развіццё беларускай культуры.
