12–13 лістапада Святлана Ціханоўская здзейсніла працоўны візіт у Лондан.
Падчас візіту яна правяла ўрадавыя і парламенцкія сустрэчы, а таксама прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Барацьба за свабоду ва Усходняй Еўропе».
З міністрам па Еўропе Стывенам Доўці Ціханоўская абмеркавала ход і працяг білатэральных кансультацыяў паміж дэмакратычнымі сіламі і Вялікабрытаніяй, якія пачаліся ў гэтым годзе. Міністр пацвердзіў гатоўнасць працягваць працу і запэўніў, што палітыка Вялікабрытаніі адносна рэжыму Лукашэнкі застанецца нязменнай — жорсткай, прынцыповай і скіраванай на падтрымку беларускага народа. Закранулі тэму працы Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным — Ціханоўская заклікала Вялікабрытанію да яго далучыцца.
Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Кансерватыўнай партыі Кемі Бадэнок, ценявой
міністаркай Прыці Патэл і кіраўніцай парламентарнай групы «За дэмакратычную Беларусь» Вэндзі Мортан.
Ціханоўская распавяла Кемі Бадэнок пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку з палітзняволенымі. Да таго ж, бакі прамовілі супрацоўніцтва ў сферы жаночага лідарства і разам з Кемі Бадэнок запісалі відэа для ўдзельніц Акадэміі жаночага лідарства, якую ладзіць Офіс Святланы Ціханоўскай сумесна з Офісам дэмакратычных сілаў у Чэхіі.
Ценявой міністарцы Прыці Патэл Ціханоўская падзякавала за падтрымку ў арганізацыі візітаў у Аўстралію і Новую Зеландыю, у тым ліку за дапамогу з кантактамі і экспертнымі сустрэчамі.
З кіраўніцай групы за Дэмакратычную Беларусь (All-Party Parliamentary Group for Democratic Belarus) у брытанскім парламенце Вэндзі Мортан Ціханоўская абмеркавала вынікі працы групы, далейшае супрацоўніцтва і планы па арганізацыі пасяджэння Альянсу, якое плануецца правесці ў Лондане вясной наступнага году. Увага была нададзеная арганізацыі паседжання, яго праграме і магчымым сайд-івэнтам, прысвечаным палітвязням, беларускай дыяспары і культуры
Кіраўніцы Камітэта па замежных справах Палаты абшчын Вялікабрытаніі (FAC) спадарыні Эмілі Торнберы Ціханоўская падзякавала за паслядоўную падтрымку Беларусі. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва з камітэтам і арганізацыю слуханняў па Беларусі, а таксама больш шырокае супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай у Вялікабрытаніі.
Ціханоўская асобна падзякавала сэру Джону Уітынгдэйлу за актыўнае далучэнне да APPG for Freedom and Democracy in Belarus (парламентарскай групе за дэмакратычную Беларусь). Сэр Уітынгдэйл таксама з’яўляецца кіраўніком APPG за Свабоду медыя, Ціханоўская падзякавала за супрацоўніцтва з беларускімі журналістамі. Асобна Ціханоўская прадставіла міжнародную праграму падтрымкі палітвязняў #WeStandBYyou ад Libereco, якая аб’ядноўвае «хросных» у розных краінах. Яна заклікала зрабіць праграму больш практычнай і анансавала Кангрэс хросных у наступным годзе
Ціханоўская таксама заклікала спрасціць працэдуру выдачы падарожных дакументаў, прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты для мэтаў легалізацыі і мінімізаваць неабходнасць дакументаў, якія могуць быць атрыманыя толькі ў Беларусі. У якасці матэрыялу для практычных рашэнняў праблемаў беларуская лідарка прапанавала разгледзець «Люксембургскія рашэнні».
