• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прэзідэнт Літвы прыняў Алеся Бяляцкага і Святлану Ціханоўскую

    17 снежня, 2025

    15 снежня ў Вільні Святлана Ціханоўская і праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, Алесь Бяляцкі, які 13 снежня быў вызвалены з турмы і прымусова дэпартаваны ў Літву, сустрэліся з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.

    Падчас сустрэчы прэзідэнт Літвы падкрэсліў мужнасць і непахіснасць Алеся Бяляцкага, адзначыўшы, што ягоная вытрымка, маральная сіла і адданасць абароне чалавечай годнасці з’яўляюцца прыкладам і крыніцай натхнення для многіх людзей.

    Святлана Ціханоўская выказала глыбокую ўдзячнасць Літве і літоўскаму народу за падтрымку вызваленых палітычных зняволеных і ўсіх беларусаў, а таксама за непахісную і прынцыповую пазіцыю Літвы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Яна падкрэсліла, што гэтая паслядоўная падтрымка мае вырашальнае значэнне для абароны правоў чалавека і барацьбы беларусаў за свабоду.

    Таксама кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета падзякавала прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і спецпрадстаўніку ЗША па Беларусі Джону Коўлу за гуманітарныя высілкі, якія дапамаглі вызваліць Алеся Бяляцкага і выратаваць жыцці людзей.

    Апошнія навіны