«Сёння на волю выйшла 123 палітвязні, якія доўгі час былі незаконна пазбаўленыя свабоды. Сярод іх — Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Уладзь Лабковіч, Марына Золатава, Аляксандр Фядута, Павел Севярынец і іншыя.
Для іх блізкіх і родных гэта момант палёгкі пасля доўгага чакання. Мы вітаем кожнага і кожную на волі. Але разам з гэтым памятаем: у беларускіх турмах усё яшчэ застаюцца сотні палітвязняў. І пакуль апошні з іх не будзе вызвалены, гэтая радасць не можа быць поўнай».
