Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі ўзялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню абаронцаў свабоды ў Літве.
Дарадца Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька 10 студзеня далучыліся да забегу салідарнасці ад Антакальніцкіх могілак да Віленскай тэлевежы.
У забегу ўдзельнічалі тысячы літоўцаў, прадстаўнікі ўлады і дыпламаты, у тым ліку міністр замежных справаў Літвы. Удзел беларусаў стаў знакам салідарнасці і павагі да памяці ахвяраў савецкай агрэсіі, а таксама напамінам пра агульную барацьбу за свабоду.
Дзяніс Кучынскі:
«Літва застаецца для Беларусі прыкладам таго, што нават пасля жорсткага імперскага ціску свабода і дэмакратыя непазбежна перамагаюць. Беларусь і сёння знаходзіцца пад уладай акупацыйнага рэжыму, але шлях Літвы да незалежнасці дае надзею і ўпэўненасць у будучай перамозе.
Ніякая дыктатура і ніякая імперыя не вечныя. Як атрымалася ў Літвы — так абавязкова атрымаецца і ў Беларусі».
