• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    10 верасня, 2025

    Сяргей Ціханоўскі і Дзяніс Кучынскі абмеркавалі вызваленне беларускіх палітвязняў у Белым доме

    Сёння Сяргей Ціханоўскі разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзянісам Кучынскім сустрэліся ў Белым доме са спецыяльным памочнікам Трампа і дырэктарам па Еўропе Чарльзам МакЛафліным. На сустрэчы бакі абмеркавалі наступныя крокі ў справе вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі і пошуку механізмаў, каб рэпрэсіі былі спыненыя. Ціханоўскі падкрэсліў, што ў амерыканскіх медыя вельмі мала […]
    09 верасня, 2025

    У Празе прайшла дыскусія пра пагрозы і магчымасці для бяспекі Беларусі напярэдадні вучэнняў «Захад-2025»

    Учора, у Дзень вайсковай славы Беларусі, у Празе прайшоў сайд-івэнт «Спадчына Аршанскай перамогі: адказ дэмакратычнай Беларусі на вучэнні «Захад-2025». Ён адбыўся ў межах Канферэнцыі па ўсходняй палітыцы Чэхіі 2025. Падзея аб’яднала прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці і чэшскіх экспертаў, каб абмеркаваць разгортванне расійскіх войскаў у Беларусі, адпрацоўку сцэнарыяў прымянення ядзернай зброі, а таксама наступствы вучэнняў «Захад-2025», […]
    08 верасня, 2025

    Візіт у Славенію, сустрэча з міністаркай замежных справаў Аўстрыі, Другі кангрэс па палітзняволеных. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 1–7 верасня

    ВІЗІТ У СЛАВЕНІЮ Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Міжнародным стратэгічным форуме ў славенскім Бледзе. На палях форуму Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнткай Славеніі Наташай Пірц-Мусар, міністаркай замежных справаў Славеніі Таняй Фаён, еўракамісаркай Хаджай Лабіб, віцэ-міністрам замежных справаў Украіны Аляксандрам Мішчанкам, дзяржаўным сакратаром МЗС Германіі Флорыянам Ханам і іншымі дыпламатамі. Акрамя таго, беларуская лідарка паўдзельнічала ў дыскусіі, […]
    08 верасня, 2025

    Святлана Ціханоўская — пра смерць палітзняволенага Андрэя Паднябеннага

    «За кратамі памёр палітзняволены Андрэй Паднябенны. Дзявятая смерць палітвязня за кратамі, пра якую нам вядома. Цяжка падабраць словы, каб перадаць увесь боль, злосць і смутак. Андрэй быў любячым сынам і клапатлівым бацькам, працавітым чалавекам, але рэжым назваў яго «небяспечным тэрарыстам». Яго асудзілі на 16 гадоў і 8 месяцаў зняволення. Увесь час зняволення Андрэю даводзілася праходзіць […]
    08 верасня, 2025

    Святлана Ціханоўская — да дня беларускай вайсковай славы

    «Больш за пяцьсот гадоў таму адбылася бітва пад Воршай — адзін з ключавых момантаў у гісторыі беларусаў, калі нашыя продкі абаранілі свае землі ад захопнікаў Маскоўскай дзяржавы. Гісторыя паўтараецца: нават праз стагоддзі мы вымушаныя зноў праходзіць праз падобныя канфлікты, адстойваць землі суседзяў і свой суверэнітэт. Але, як і пяцьсот гадоў таму, перамога будзе за тымі, […]
    05 верасня, 2025

    Святлана Ціханоўская — на сустрэчы Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі пры АБСЕ 

    5 верасня 2025 года ў Вене Святлана Ціханоўская выступіла перад прадстаўнікамі краінаў АБСЕ ў межах Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі. На сустрэчы прысутнічалі больш за 30 прадстаўнікоў краінаў-сяброў, у тым ліку амбасадараў і кіраўнікоў дэлегацыяў з Вялікабрытаніі, Канады і ЗША. Дыскусія працягвалася больш за паўтары гадзіны. У цэнтры ўвагі былі пытанні бяспекі ў Еўропе, санкцыяў, падтрымкі […]
    05 верасня, 2025

    II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі: каардынацыя, падтрымка, дзеянне

    ІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі Запрашаем на Кангрэс #WithoutJustCause — важную падзею, прысвечаную палітзняволеным у Беларусі. Два дні, два гарады, адна мэта – сабрацца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў. У вас будзе магчымасць далучыцца да адкрытых размоў і прапанаваць свае ідэі, пазнаёміцца з ініцыятывамі і арганізацыямі […]
    05 верасня, 2025

    Ціханоўская: «Мы, беларусы, заўсёды стаялі на еўрапейскім баку: на баку свабоды, талерантнасці, права і правоў чалавека»

    Святлана Ціханоўская распачала двухдзённы візіт у Аўстрыю. Падчас першага дня беларуская лідарка ўзяла ўдзел у івэнце «Роля Беларусі ў еўрапейскай бяспецы: ад удзелу ў вайне да дэмакратычных рашэнняў». Больш за 50 удзельнікаў далучыліся да дыскусіі, прысвечанай усталяванню бяспекі ў рэгіёне. Падчас прамовы Святлана закранула важныя тэмы: — Ілюзія гістарычнага выбару беларусаў на карысць Расіі: «Шмат […]
    05 верасня, 2025

    Візіт Ціханоўскай у Вену: аўстрыйскія дэпутаты падпісалі супольную заяву з заклікам вызваліць Марыю Калеснікаву і ўсіх палітвязняў

    Прадстаўнікі чатырох партый аўстрыйскага парламента – Пэтра Баір (SPÖ), Каріна Райтер (ÖVP), Вайт Дэнглер (NEOS) і Мэры Дзісоскі (Зялёныя) – падпісалі супольную заяву падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у межах яе візіту ў Вену. Што бакі абмеркавалі падчас сустрэчы? ➖ Шляхі па вызваленні палітвязняў. ➖ Працяг падтрымкі рэпрэсаваных, незалежных медыя і праваабарончых ініцыятываў. ➖ Працу […]
    04 верасня, 2025

    Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Аўстрыі

    Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вене з міністаркай замежных справаў Аўстрыі Беатэ Майнль-Райзінгер. Размова была прысвечаная сітуацыі ў Беларусі, рэгіянальнай бяспецы, а таксама падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці. Асноўныя тэмы: Вызваленне палітвязняў і міжнародная адказнасць Ціханоўская падкрэсліла, што вызваленне палітычных вязняў з’яўляецца прыярытэтам для дэмакратычных сілаў, гэтаксама як і дакументацыя злачынстваў рэжыму. Аўстрыя ўжо выдзеліла больш за […]
    04 верасня, 2025

    Ціханоўская сустрэлася з міністаркай па еўрапейскіх справах Аўстрыі

    У Офісе Канцлера Аўстрыі Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай па справах Еўропы Клаўдзіяй Плакольм. Ціханоўская падзякавала Аўстрыі за прынцыповую пазіцыю ў структурах Еўрапейскага саюза. Яна адзначыла, што апошнія вызваленні палітвязняў — гэта вынік супольных намаганняў ЗША і ЕС. Але, падкрэсліла яна, у турмах застаюцца больш за 1300 палітвязняў, і вызваленне ўсіх іх павінна стаць агульнай […]
    04 верасня, 2025

    Офіс Ціханоўскай прэзентаваў Red Paper у Вене 

    Падчас івэнту “Role of Belarus in European Security” у Аўстрыі Офіс Святланы Ціханоўскай прэзентаваў Red Paper. У дыскусіі, прысвечанай усталяванню бяспекі ў рэгіёне, узялі ўдзел больш за 50 чалавек. Red Paper паказвае, як дэмакратычная Беларусь здольная ўнесці свой уклад у стабільнасць і бяспеку ў Еўропе. У дакуменце Red Paper разглядаюцца асноўныя выклікі бяспекі: ваенныя пагрозы; […]
    03 верасня, 2025

    Палітвязні, мір, еўрапейская перспектыва. Што Ціханоўская абмяркоўвала ў Бледзе

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Міжнародным стратэгічным форуме ў славенскім Бледзе, дзе таксама прысутнічалі: Антоніу Кошта — Прэзідэнт Еўрапейскай рады; Кая Калас — Вярхоўная прадстаўніца ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы, віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі; дзясяткі прэзідэнтаў, прэм’ер-міністраў і міністраў з розных краінаў, а таксама прадстаўнікі ваенных структураў з Еўропы і ЗША. У сваім выступе Ціханоўская закранула: […]
    03 верасня, 2025

    Падводзім вынікі месяца: галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў

    БАЖ запусціў праект “Без нас вы б не ведалі…”, каб распавесці пра важную ролю незалежных медыя. Беларуская Рада культуры зрабіла публікацыю пра стратэгію дзеяння да 2027 года і запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да яе. У Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці.  Вясна прэзентавала відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі. 9–10 жніўня ў Варшаве прайшла […]
    02 верасня, 2025

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Стратэгічным форуме ў Бледзе

    Беларуская лідарка знаходзіцца ў Славеніі, дзе сёння паўдзельнічала ў дыскусіі ў фармаце one-on-one на Стратэгічным форуме ў Бледзе. Цягам размовы лідарка закранула як тэмы транзіту ўлады, так і падтрымку Беларусі з боку Еўропы. Пра беларусаў «Беларусы — таленавітыя і працавітыя людзі. Дысцыплінаваныя, здольныя і свабодалюбівыя. У нас ёсць усё, каб Беларусь стала паспяховай і квітнеючай […]
    01 верасня, 2025

    Выступ перад міністрамі замежных справаў Еўрасаюза, візіт у Данію і Другі Кангрэс па палітзняволеным. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 25–31 жніўня

    ВІЗІТ У ДАНІЮ 28–29 жніўня Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Даніі для ўдзелу ў нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў Еўрасаюза ў фармаце Гімніх. У Капенгагене яна звярнулася да кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў усіх 27 краінаў ЕС, а таксама Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Ісландыі. У сваёй прамове яна адзначыла: вызваленне палітвязняў магчымае дзякуючы супольным намаганням ЕС […]
    01 верасня, 2025

    Святлана Ціханоўская — да першага верасня: «Школа — люстэрка краіны»

    Пачатак навучальнага года заўсёды пра будучыню — асабістую і агульную. Гэта дзень, калі бацькі, дзеці і настаўнікі глядзяць наперад з надзеяй і чаканнем. У сваім звароце Святлана Ціханоўская гаворыць пра тое, што нават пад ціскам сістэмы застаюцца рэчы, якіх яна не можа забраць: адданасць настаўнікаў, любоў бацькоў і жаданне дзяцей вучыцца і марыць. «Школа — […]
    30 жніўня, 2025

    Ціханоўская выступіла перад міністрамі замежных справаў Еўрапейскага саюза ў Капенгагене

    29 жніўня ў Капенгагене, на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў ЕС (у фармаце Gymnich), Святлана Ціханоўская звярнулася да кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў усіх 27 краінаў ЕС, а таксама Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Ісландыі. У сустрэчы ўдзельнічалі еўракамісарка Марта Кос і вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах Кая Калас.  Упершыню пасля вызвалення перад еўрапейскімі дыпламатамі выступіў і Сяргей […]
    30 жніўня, 2025

    Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком камітэта па замежных справах Вярхоўнай Рады Украіны

    У Капенгагене Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Аляксандрам Мярэжкам. У дзень памяці абаронцаў Украіны яна выказала словы спачування ў сувязі з гібеллю мірных жыхароў у выніку расійскіх ракетных удараў. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Вярхоўнай Радай Украіны, а таксама з парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь». Ціханоўская нагадала, што ў жніўні прызначыла […]
    30 жніўня, 2025

    Ціханоўская правяла перамовы з Каяй Калас і Ларсам Лёке Расмусенам

    У Капенгагене адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Даніі Ларсам Лёке Расмусенам і Вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па замежнай палітыцы і бяспецы Каяй Калас. Абмяркоўваліся ключавыя пытанні, якія стаяць перад Беларуссю і ўсім рэгіёнам. Тэмы, якім была нададзеная асаблівая ўвага падчас сустрэчы: Вызваленне палітвязняў Больш за 1300 чалавек застаюцца за кратамі. Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць […]
    29 жніўня, 2025

    Падтрымка палітвязняў і збор доказаў: сустрэча Ціханоўскай з DIGNITY у Даніі

    29 жніўня падчас візіту ў Капенгаген Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі DIGNITY, якая грае вядучую ролю ў Міжнароднай платформе па прыцягненні да адказнасці для Беларусі (IAPB). Ціханоўская падзякавала прадстаўнікам Міжнароднай платформы збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, падкрэсліўшы яе выключную ролю ў будучыні, калі людзі будуць выходзіць на волю і ім спатрэбіцца ўсебаковая падтрымка. Таксама адзначыла важнасць […]
    29 жніўня, 2025

    Сустрэча Святланы Ціханоўскай з міністаркай адукацыі і навуцы Даніі Крысцінай Эгелунд

    У Капенгагене Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністаркай адукацыі і навуцы Даніі Крысцінай Эгелунд перспектывы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навуковых даследаванняў. Да размовы далучыліся прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі і прадстаўніца беларускай дыяспары ў Даніі Лізавета Дубінка-Гушча. Ціханоўская падзякавала Даніі за падтрымку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і студэнцкіх абменаў, адзначыўшы, што трэба […]
    29 жніўня, 2025

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў прыняў удзел у прэ-сесіі 50-га пасяджэння Рады па правах чалавека ААН

    Сёння ў Жэневе адбылося мерапрыемства, арганізаванае напярэдадні Усеагульнага перыядычнага агляду (UPR) Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН. Гэта сустрэча дазваляе прадстаўнікам краінаў-членаў Рады пачуць голас праваабарончай супольнасці і сфармаваць больш ясную карціну пра правы чалавека ў Беларусі. На прэ-сесіі былі заслуханыя выступленні прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацыяў. Праваабаронцы прадставілі падрабязную карціну парушэнняў у […]
    28 жніўня, 2025

    Палітвязні, вайна, доказы злачынстваў і падтрымка Беларусі. Пра што казала Ціханоўская на мерапрыемстве Politiken у Даніі?

    28 жніўня ў Даніі адбыўся публічны івэнт, прысвечаны Беларусі, арганізаваны пры ўдзеле выдання Politiken. На сцэне выступілі Святлана Ціханоўская і Сяргей Ціханоўскі. У зале сабраліся каля 150 чалавек: прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, дыпламаты з розных краінаў, журналісты, актывісты і людзі, зацікаўленыя сітуацыяй у Беларусі. Асноўныя тэмы сустрэчы: Вызваленне палітвязняў: гаварылі пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага і пра […]
    28 жніўня, 2025

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай па еўрапейскіх справах Даніі

    Падчас візіту ў Капенгаген Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай па еўрапейскіх справах Даніі Мары Б’ерэ. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел каманда Офіса, Сяргей Ціханоўскі і прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі. У цэнтры размовы — еўрапейская будучыня Беларусі і падрыхтоўка да дэмакратычных пераменаў. Ціханоўская падкрэсліла, што змены ў Беларусі могуць пачацца раней, […]
    28 жніўня, 2025

    II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі: каардынацыя, падтрымка, дзеянне

    На 27 жніўня 2025 года згодна са звесткамі праваабаронцаў у Беларусі толькі афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі 1335 чалавек. Кангрэс #WithoutJustCause — гэта двухдзённая сустрэча арганізацыяў, ініцыятываў, палітзняволеных і іх сем’яў, праваабаронцаў, актывістаў і актывістак. Два дні, два гарады з адной мэтай — сабрацца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў. […]
    27 жніўня, 2025

    Дарадца па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова завяршае працу ў Офісе Святланы Ціханоўскай

    Святлана Ціханоўская паведаміла пра змяненні ў сваёй камандзе: «Таццяна далучылася да каманды ў 2021 годзе і ўзяла на сябе адказнасць за адзін з самых складаных і важных напрамкаў — адукацыю і навуку. За гэтыя чатыры гады яна зрабіла велізарны ўнёсак: дапамагала беларускім выкладчыкам і студэнтам, якія пацярпелі ад рэжыму, шукала міжнародную падтрымку для нашых навукоўцаў, […]
    25 жніўня, 2025

    Аднаўленне выдачы нямецкіх гуманітарных візаў, зварот да еўрапейскіх лідараў і рэакцыі на дзеянні рэжыму. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 18–24 жніўня

    ГЕРМАНІЯ АДНАВІЛА ВЫДАЧУ ГУМАНІТАРНЫХ ВІЗАЎ БЕЛАРУСАМ У ліпені 2025 года Германія прыпыніла выдачу гуманітарных візаў. Беларускія дэмакратычныя сілы і Офіс Святланы Ціханоўскай адразу адрэагавалі і вялі актыўную працу з нямецкімі партнёрамі на ўсіх узроўнях. На гэтым тыдні стала вядома пра аднаўленне магчымасці падачы заявак. Леанід Марозаў, дарадца па прававых пытаннях: «Мы дзякуем нямецкаму Міністэрству замежных […]
    25 жніўня, 2025

    25 жніўня — Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі

    Ціханоўская: «Беларусы марылі пра незалежнасць сваёй краіны стагоддзямі. Нашыя продкі паўставалі супраць прыгнёту, баранілі сваю зямлю ад захопнікаў, захоўвалі мову і культуру. Кожнае пакаленне плаціла сваю цану, каб Беларусь жыла. 25 жніўня 1991 года гэтая мара здзейснілася. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала сілу канстытуцыйнага закона, і ўпершыню з часоў БНР Беларусь зноў стала незалежнай дзяржавай. […]