• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сёння 280-ая гадавіна нараджэння Тадэвуша Касцюшкі 

    04 лютага, 2026

    4 лютага адзначаецца дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі — чалавека, чые ідэі свабоды і роўнасці выйшлі далёка за межы Беларусі. Нарадзіўшыся на беларускай зямлі, ён змагаўся за правы і годнасць людзей не толькі ў Еўропе, але і ў Амерыцы, дзе стаў адным з герояў барацьбы за незалежнасць ЗША.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Павел Церашковіч распавёў некалькі фактаў пра нашага славутага земляка і яго спадчыну:

    «Сёння мы адзначаем 280-ую гадавіну нараджэння Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі, якога шануюць як героя ў Польшчы, ЗША, Літве і Беларусі.

    Гісторыкі мяркуюць, што Касцюшка быў двойчы ахрышчаны, спачатку ва ўніяцкай царкве, бо гэта была канфесія яго маці, а потым — у касцёле. У сярэдзіне XVIII ст. да 80% беларусаў былі ўніятамі.

    Касцюшка быў патрыётам Рэчы Паспалітай, адважна змагаўся за адраджэнне дзяржавы. Але неаднойчы ўзгадаваў пра сваё паходжанне.

    Касцюшка паслядоўна змагаўся за адмену рабства і прыгону. Ён упаўнаважыў Томаса Джэферсана, свайго сябра і аўтара Дэкларацыі незалежнасці ЗША, выкарыстаць падораную амерыканскім урадам уласнасць для вызвалення рабоў, навучання і выхавання іх, каб сумленна ставіліся «да грамадзянскіх абавязкаў і перад усім да абароны сваёй свабоды, сваёй краіны і добрага грамадскага парадку».

    Касцюшка быў ініцыятарам выдання Паланецкага ўніверсала, які 7 траўня 1794 г. абвяшчаў сялян асабіста вольнымі людзьмі. Гэта быў пачатак ліквідацыі прыгону, але расійская ўлада скасавала яго. Таму яшчэ амаль тры пакаленні беларускіх сялян заставаліся ў становішчы блізкім да рабскага.

    Найвышэйшая гара ў Аўстраліі носіць імя нашага земляка. Гэта добры прыклад таго, што трэба зрабіць з назвай нашай самай высокай кропкі ў новай Беларусі.

    Помнік Касцюшку, які ў 2018 годзе ўсталявалі на яго радзіме ў Мерачоўшчыне каля Косава, быў адліты ва Украіне. Менавіта там адбыўся так званы «ленінапад» — масава дэмантавалі камуністычныя помнікі і бронза каштавала значна танней, чым у Беларусі.

    Таксама, добры прыклад. У нас звыш 400 помнікаў Леніну. І гэтай бронзы хопіць на ўсіх сапраўдных беларускіх герояў».

    Апошнія навіны