• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прамова Святланы Ціханоўскай на мітынгу памяці загінулых ва Украіне

    02 лютага, 2026

    Дарагія суайчыннікі і суайчынніцы,

    Дарагія ўкраінскія сябры! 

    Шчыры дзякуй усім вам, што прыйшлі на гэтае мерапрыемства. І асаблівы дзякуй яго арганізатарам, украінскай і беларускай дыяспары Літвы. Сёння наша з вамі падтрымка важная для Украіны як ніколі. 

    Поўнамаштабная вайна ідзе амаль чатыры гады. Агрэсары шалеюць ад свайго бяссілля. І ў сваім шале не цураюцца ніякіх подласцяў і жорсткасцяў.

    Яны ваююць супраць украінскіх людзей. Таму што менавіта ў людзях, адважных і моцных, найвялікшы скарб Украіны.

    Пасля гэтых чатырох гадоў выпрабаванняў увесь свет ведае: украінцы вытрымаюць і выстаяць. Іх не зламаць.

    У мінулым многія тыраны спрабавалі знішчыць украінскую нацыю, але ўсе яны пацярпелі паразу. Так будзе і на гэты раз з Пуціным і Лукашэнкам.

    Штодня ўкраінцы — але таксама беларусы, татары і іншыя народы Украіны — паказваюць, што дэмакратыя мацнейшая за бесчалавечны імперскі рэжым. І што яна вартая таго, каб яе бараніць.

    Беларусы і беларускі зрабілі і робяць вялікі ўнёсак у перамогу Украіны. Добраахвотнікі з палку Каліноўскага штодня ахвяруюць сабой на фронце. 19 студзеня загінуў Аляксей Лазараў, актывіст з Мінска, яму было 27 гадоў. Год таму загінула Маша Зайцава з Гомеля, ёй было 24 гады. Больш за 80 чалавек аддалі свае жыцці за свабоду Украіны — і Беларусі. 

    Нядаўна беларусы з валанцёрскага цэнтра «Сустрэча» адкрылі ў Кіеве Пункт Нязломнасці, каб падтрымаць усіх у гэтыя цяжкія часы.

    Гэтая халодная зіма асабліва цяжкая для Украіны. У дамах няма ацяплення, святла, электрычнасці. Таму няхай наша з вамі салідарнасць хоць крышку сагрэе людзей. А нашы данаты дапамогуць ім набыць самае неабходнае.

    Дарагія ўкраінцы, памятайце: беларусы на вашым баку. Беларусы — гэта не рэжым. 

    Падчас нядаўніх сустрэчаў у Вільні да ўгодкаў паўстання Каліноўскага мы зноў убачылі еднасць нашых краінаў: Літвы, Польшчы, Украіны, Беларусі. Мы ўдзячныя прэзідэнту Зяленскаму за ягоную шчырую падтрымку змагання беларусаў за дэмакратыю.

    Беларусь і Украіна — частка дэмакратычнай Еўропы. І я веру, што разам мы пераможам расійскі імперыялізм і даб’ёмся справядлівага міру.

    За нашу і вашу свабоду! Слава Украіне! Жыве Беларусь!

    Апошнія навіны