• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з камандай НАУ ў Варшаве 

    06 лютага, 2026

    Сёння, 5 лютага, Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з камандай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ). У сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнік НАУ Павел Латушка і чальцы каманды: Арцём Брухан, Юлія Гарачая, Арцём Праскаловіч, Ірына Халопіца і іншыя. Сустрэча праходзіла ў офісе НАУ ў Варшаве.

    На сустрэчы абмеркавалі некалькі ключавых тэмаў сумеснай працы:
    – каардынацыю працы Офіса Святланы Ціханоўскай і НАУ;
    – узаемадзеянне па юрыдычных напрамках і прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму да міжнароднай крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў кантэксце механізмаў Міжнароднага крымінальнага суда.

    Каманда НАУ таксама падзялілася актуальнай інфармацыяй па сваіх асноўных напрамках: дапамозе палітвязням, санкцыйным трэку, а таксама працы па легалізацыі беларусаў у Польшчы. Разам бакі абмеркавалі, якія дадатковыя крокі можна зрабіць для ўзмацнення ціску на рэжым.

    Святлана Ціханоўская:
    «У сённяшніх умовах нам асабліва важна дзейнічаць разам і трымаць агульны фокус. Гэтая сустрэча дазволіць нам сінхранізаваць намаганні, каб больш эфектыўна абараняць інтарэсы беларусаў, узмацняць міжнародны ціск на рэжым і працаваць на дэмакратычную будучыню Беларусі. Дзякуй камандзе НАУ за сістэмную працу».

    Апошнія навіны