6 лютага ў Варшаве Святлана Ціханоўская сустрэлася з камандай «Белсата». Падчас размовы гаварылі пра ролю беларускіх медыя ў сучаснай Беларусі, ціск на журналістаў з боку рэжыму, міжнародную падтрымку, а таксама складанасці працы за межамі краіны.
Ціханоўская падзякавала камандзе «Белсата» за нястомную працу і імкненне да праўды і справядлівасці:
«Дзякуй вашай камандзе за тое, што працягваеце працаваць для беларусаў — настойліва, творча і з натхненнем. Нават падчас працы ў эміграцыі вы эксперыментуеце з фарматамі, запускаеце новыя шоу, шукаеце сучасныя спосабы расказваць пра Беларусь і свет, каб важныя навіны даходзілі да кожнай і кожнага».
