• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Слуханні ў Кангрэссе, перамовы ў Белым доме і сустрэчы ў Дзярждэпартаменце ЗША — вынікі візіту Дзяніса Кучынскага ў Вашынгтон

    06 лютага, 2026

    Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі здзейсніў працоўны візіт у Вашынгтон. Прыводзім асноўныя сустрэчы і вынікі візіту:

    СЛУХАННІ Ў КАНГРЭССЕ

    3 лютага Дзяніс Кучынскі выступіў на слуханнях Камісіі па правах чалавека Кангрэсу ЗША, прысвечаных сітуацыі ў Беларусі. Слуханні адбыліся пад старшынствам кангрэсмена Крыстафера Сміта. Разам з Кучынскім удзел у слуханнях узялі Сяргей Ціханоўскі, прадстаўнік Freedom House Віціс Юрконіс і міжнародная юрыстка ў галіне правоў чалавека Жасмін Кэмэран.

    Падчас слуханняў Дзяніс Кучынскі распавёў пра сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Ён апісаў умовы іх ўтрымання як сістэмнае катаванне: холад, ізаляцыю, рэжым інкамунікада, адсутнасць сувязі з роднымі, ціск на сем’і, адвакатаў: знаходжанне ў ШІЗА: 

    «Умовы ўтрымання палітычных зняволеных пагаршаюцца, а не паляпшаюцца. Многія з іх нядаўна былі змешчаныя ў ізалятары часовага ўтрымання без ацяплення пры цяперашніх тэмпературах у Беларусі да -30°C. Гэта сапраўднае катаванне. Адзін з пацярпелых — Арцём Лябедзькі, сын дарадцы прэзідэнткі Ціханоўскай. Жыццё Арцёма было зламана проста таму, што яго сям’я выступала за дэмакратыю».

    Асобную ўвагу Дзяніс Кучынскі звярнуў на становішча жанчын-палітвязняў, назваўшы яго надзвычайным нават у межах агульнай крызіснай сітуацыі. Ён перадаў сведчанні Марыны Золатавай, якая пасля вызвалення заклікала звярнуць асаблівую ўвагу на жанчын, што знаходзяцца за кратамі даўжэй за ўсіх, маюць цяжкія захворванні або знаходзяцца ў сталым узросце:

    «Яе пасланне было тэрміновым і ясным: мы павінны засяродзіць увагу на тых, хто знаходзіцца ў зняволенні даўжэй за ўсіх, на тых, у каго сур’ёзныя захворванні, і на пажылых жанчын. Адным з такіх выпадкаў з’яўляецца Ірына Мельхер, 70-гадовая жанчына з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем. А таксама мая калега па ўніверсітэце, праваабаронца Марфа Рабкова, якой прысудзілі 15 гадоў турэмнага зняволення», — адзначыў дыпламатычны дарадца.

    У сваім выступе Дзяніс Кучынскі заклікаў узмацніць намаганні дзеля вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, правесці чарговы раўнд Стратэгічнага дыялогу ЗША з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і працягваць сістэмную падтрымку беларускіх дэмакратычных інстытутаў.

    Цалкам прамову можна прачытаць па спасылцы.

    СУСТРЭЧЫ Ў БЕЛЫМ ДОМЕ

    У межах візіту Дзяніс Кучынскі правёў дзве сустрэчы ў Белым доме — са старэйшым памочнікам прэзідэнта ЗША і дырэктарам па пытаннях Еўропы Чарльзам Маклафлінам, а таксама са старэйшым дарадцам віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса Спіра Баласам

    Падчас сустрэч абмяркоўваўся працяг ранейшых дамоўленасцяў з амерыканскім бокам, гуманітарныя намаганні дзеля вызвалення палітычных зняволеных, а таксама ўплыў перамоваў вакол Украіны на сітуацыю ў Беларусі і рост гібрыдных пагроз з боку рэжыму для краін ЕС. Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай перадаў у Белы дом праект прапановы Аб’яднанага пераходнага кабінета аб магчымай ролі ЗША як міжнароднага медыятара ў будучых дэмакратычных пераўтварэннях у Беларусі.

    Ад імя Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі падзякаваў адміністрацыі ЗША за канкрэтныя вынікі ў гуманітарным напрамку і перадаў у Белы дом прапановы Аб’яднанага пераходнага кабінета аб магчымай ролі ЗША як міжнароднага медыятара.

    Падрабязней пра сустрэчы ў Белым доме.

    ІНШЫЯ СУСТРЭЧЫ

    Акрамя слуханняў у Кангрэсе, падчас трохдзённага візіту ў Вашынгтон Дзяніс Кучынскі правёў шырокі шэраг дыпламатычных сустрэч з міжнароднымі партнёрамі і прадстаўнікамі ўладаў ЗША. Таксама прайшлі брыфінгі і сустрэчы з камандамі сенатараў і кангрэсменаў ЗША.

    Адбыліся сустрэчы з:

    – амбасадаркай ЕС Йовитай Нелюпшене

    – амбасадарам Літвы ў ЗША Гедымінасам Варвуолісам

    – амбасадаркай Нарвегіі, былой міністаркай замежных справаў Аннікен Хюітфельд.

    Асноўны фокус сустрэч — сітуацыя з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, узмацненне міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі і каардынацыя далейшых дзеянняў у падтрымку дэмакратычных пераўтварэнняў.

    Таксама Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчы з кіраўніцтвам National Endowment for Democracy і прэзідэнтам International Republican Institute Дэніелам Твайнінгам, дзе абмяркоўвалася доўгатэрміновая падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных інстытутаў.

    Ад імя Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі падзякаваў прэзідэнту ЗША Дональд Трамп і яго адміністрацыі за канкрэтныя вынікі ў гуманітарным напрамку, у тым ліку за вызваленне групы палітычных зняволеных 13 снежня, а таксама за працу спецыяльнага пасланніка ЗША па Беларусі Джон Коўл

    Дзяніс Кучынскі:

    «Візіт у Вашынгтон пацвердзіў: падтрымка беларускага народа, барацьба за вызваленне палітычных зняволеных і аднаўленне дэмакратыі ў Беларусі застаюцца важнай часткай міжнароднага парадку дня.

    У той час, калі гуманітарныя крокі ЗША спрыяюць вызваленню палітычных зняволеных, Еўрапейскі кірунак са скаардынаваным ціскам застаецца ключавым для забеспячэння сістэмных зменаў у Беларусі. Гэтая салідарнасць і прынцыповасць маюць вырашальнае значэнне для будучыні свабоднай і суверэннай Беларусі».

    Апошнія навіны