Дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька прааналізаваў, што азначаюць апошнія падзеі ў Венесуэле для Беларусі і чаму сітуацыя вакол Нікаласа Мадура прымушае рэжым у Беларусі хвалявацца. Разам з Анатолем спрабуем зразумець, якія ўрокі можна вынесці для нашай краіны.
Таксама ў гэтым выпуску гаворым пра беларускую эканоміку: ці сапраўды варта радавацца, што ВУП можа дасягнуць 90 мільярдаў долараў, і чаму пры справядлівай і эфектыўнай сістэме кіравання ён мог бы быць прыкладна ў тры разы большым.
«Сістэма кіравання ў Беларусі неэфектыўная, а эканамічная мадэль — тупіковая. Калі б усё было нармальна, ВУП Беларусі павінен быць прыкладна ў тры разы большым».
Не абмінаем і штодзённыя праблемы людзей: карупцыю, неэфектыўнасць рашэнняў, а таксама дзіўныя сітуацыі, калі ў краіне з уласнай вытворчасцю не хапае нават самых простых рэчаў — як туалетная папера.
Падрабязнасці — у відэа па спасылцы.