• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра дапамогу беларускім незалежным медыя

    28 студзеня, 2026

    Святлана Ціханоўская:

    «На мінулым тыдні, знаходзячыся ў Давосе, я асабліва шмат думала пра тое, як важна для нас мець свой голас. Голас, які паказвае рэальнасць, у якой мы жывём.

    Гэтым голасам часцей за ўсё для нас з’яўляюцца беларускія незалежныя СМІ і людзі, якія штодня, нягледзячы на ціск, рызыкі і выгнанне, працягваюць расказваць пра Беларусь і для Беларусі. Яны захоўваюць і распаўсюджваюць праўду. А нам вельмі важна захаваць іх.

    Таму калі ў вас ёсць магчымасць — калі ласка, падтрымлівайце беларускія медыя. Нават невялікі данат — гэта вялікі ўнёсак.

    Свабодная Беларусь пачынаецца са свабоднага слова. І я вельмі ўдзячная кожнаму і кожнай, хто дапамагае яго захаваць».

    Апошнія навіны