• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на міжнароднай сустрэчы жанчын-лідарак Women Political Leaders

    13 лютага, 2026

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у сустрэчы міжнароднай сеткі Women Political Leaders (WPL), якая адбылася ў межах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Сустрэча сабрала дзейных жанчын-палітыкаў з розных краінаў свету, каб абмеркаваць ролю лідарства ў забеспячэнні глабальнай бяспекі.

    Мерапрыемства адкрыла прэзідэнтка сеткі Сільвана Кох‑Мерын. У дыскусіі разам са Святланай Ціханоўскай удзельнічалі, у прыватнасці, былая прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй і міністарка абароны Новай Зеландыі Джудыт Колінз, а таксама спецыяльная пасланніца Рады Еўропы па пытанні становішча дзяцей Украіны Тордзіс Гільфадоўцір.

    У сваім выступе Святлана Ціханоўская казала пра дэмакратыю пад ціскам і пра тое, як міжнародная супольнасць можа падтрымліваць дэмакратычныя рухі. Яна падкрэсліла, што самая эфектыўная падтрымка — гэта тая, што ўмацоўвае людзей: прынцыповая пазіцыя адносна фальшывых выбараў, непрызнанне дыктатур, ізаляцыя рэжыму, а не людзей, а таксама дапамога незалежным медыям, праваабаронцам, культурніцкім ініцыятывам і сем’ям палітвязняў. 

    Святлана Ціханоўская:
    «Важна ціснуць на дыктатараў, адначасова прасоўваючы дэмакратычныя каштоўнасці. Я прашу вас проста збалансаваць гэты ціск падтрымкай людзей. Гэта так важна для тых змагароў за свабоду — адчуваць, што яны не адны, што іх не кінулі, што пра іх не забыліся. Бо кожны крок салідарнасці, кожны крок падтрымкі — гэта як падзарадка нашай батарэйкі, якая не дае нам шанцаў здацца».

    Апошнія навіны