• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з камандай беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча

    10 сакавіка, 2026

    10 сакавіка Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі ініцыятывы па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча. Праект цяпер знаходзіцца на этапе падрыхтоўкі да рэгістрацыі ў Польшчы.

    Падчас сустрэчы каманда прэзентавала канцэпцыю ўніверсітэта і пазнаёміла з удзельнікамі аргкамітэта.

    У дыскусіі ўдзельнічалі кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі, доктар мовазнаўства і амерыканскі прафесар-беларусіст Курт Вулхайзер, прафесар сацыялогіі Андрэй Вардамацкі, кандыдат філалагічных навук Дзмітрый Нікановіч, кандыдат сацыялогіі Аляксей Ластоўскі і іншыя вядомыя даследчыкі.

    Бакі абмеркавалі выклікі, якія стаяць перад праектам, а таксама магчымасці падтрымкі новай адукацыйнай ініцыятывы. Асобная ўвага была нададзеная пытанням фармавання акадэмічнай каманды, тэрмінам афіцыйнай рэгістрацыі ўніверсітэта і планам пачатку яго працы. Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі ролю новай установы ў беларускай акадэмічнай прасторы і яе магчымую экспертную падтрымку для дэмакратычных інстытутаў і ініцыятываў.

    Святлана Ціханоўская:
    «Шмат беларускіх навукоўцаў вымушаныя працягваць працу па-за межамі краіны, але яны ўсё адно застаюцца часткай беларускай акадэмічнай супольнасці. Таму стварэнне новых незалежных адукацыйных і даследчых інстытутаў — вельмі важны крок. Такія праекты дапамагаюць захоўваць і развіваць беларускую навуку, нават у выгнанні».

     

    Апошнія навіны