• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Першы крок: як беларускі выходзяць у публічнасць»

    11 сакавіка, 2026

    10 сакавіка Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Першы крок: як беларускі выходзяць у публічнасць», прымеркаванай да Міжнароднага дня салідарнасці жанчын. 

    Фармат сустрэчы — жывая размова: мадэратарка Марына Ментусава задавала пытанні ўдзельніцам пра тое, як яны рабілі свой першы крок у публічнасць, што дапамагала на старце, якія страхі і выклікі даводзілася праходзіць і як не згубіць сябе ў гэтым працэсе. У дыскусіі таксама ўдзельнічалі Яна Шостак, Ліза Ветрава, Наста Базар і Ірына Сідорская.

    Святлана Ціханоўская падзялілася, што яе шлях у публічнасць таксама пачынаўся са страху, і гэта нармальна: «Усё ўпершыню заўсёды страшна, галоўнае не даць страху паглынуць сябе. 2020 год быў момантам, калі сказаць «не» было проста немагчыма. Маёй галоўнай падтрымкай тады былі самі беларусы і беларускі: іх салідарнасць і вера». 

    Таксама Святлана адзначыла, што «быць на сваім месцы» можа азначаць рознае ў розныя перыяды жыцця, бо жанчына шматгранная і не павінна ўціскацца ў адну ролю.

    Падчас размовы таксама ўзгадалі пра Акадэмію жаночага палітычнага лідарства Офіса Святланы Ціханоўскай — адукацыйную праграму, якая дапамагае жанчынам з дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці Беларусі ў выгнанні адчуваць апору, развівацца і гучаць у публічнай прасторы.

    Мерапрыемства арганізаванае Прадстаўніцтвам па Нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Офісам Святланы Ціханоўскай. Imaguru Startup HUB стаў афіцыйным партнёрам падзеі.

     

    Апошнія навіны