• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Калі ў палітыцы будзе больш жанчын — у нас будзе больш эмпатыі, гуманнасці і мудрых рашэнняў»

    10 сакавіка, 2026

    Сёння Святлана Ціханоўская знаходзіцца з рабочым візітам у Рыме, дзе далучылася да канферэнцыі «Жанчыны майго часу», арганізаванай Міністэрствам замежных справаў Італіі і царкоўным дарадцам міністра Антоніа Таяні з нагоды Міжнароднага жаночага дня.

    У канферэнцыі ўзялі ўдзел міністр замежных справаў Італіі Антоніа Таяні, прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Раберта Мецола з відэазваротам, намесніца генеральнага сакратара ААН і выканаўчая дырэктарка Фонду ААН у галіне народанасельніцтва Дыяна Кейта, генеральная дырэктарка па палітычных пытаннях і міжнароднай бяспецы МЗС Італіі Чэчылія Піччоні, дырэктарка выданняў La Nazione і Quotidiano Nazionale Аньезэ Піні, а таксама сястра Анна Монія Альф’еры.

    У сваім выступе Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што ў Беларусі жанчыны гістарычна нясуць на сабе вялікую адказнасць:
    «У Беларусі жыццё заўсёды ляжала на плячах жанчын. Менавіта жанчыны аднаўлялі краіну пасля войнаў. Жанчыны выхоўвалі дзяцей у адзіночку, калі мужоў забіралі войны, турма ці выгнанне. Гэта адбываецца і цяпер. Менавіта жанчыны ў 2020 годзе паднялі сцяг і ўзначалілі мірныя пратэсты. І я веру, што менавіта жанчыны ўрэшце разбураць дыктатуру і павярнуць нашую краіну да дэмакратыі і еўрапейскай будучыні, за якую мы змагаемся».

    Асобна яна нагадала пра беларускіх жанчын, якія праяўляюць мужнасць, нягледзячы на рэпрэсіі:
    «Адвага — гэта 80-гадовая Ніна Багінская, якая ходзіць па вуліцах з бела-чырвона-белым сцягам, а калі паліцыя яго канфіскуе, яна проста шые новы. Адвага — гэта Маша Калеснікава, якая парвала свой пашпарт на мяжы, каб рэжым не змог дэпартаваць яе. Яна правяла пяць гадоў у адзіночнай камеры, але не зламалася. На яе твары заўсёды ўсмешка».

    Ціханоўская таксама заклікала міжнародную супольнасць праяўляць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі:
    «Прынамсі 169 беларускіх жанчын застаюцца за кратамі ў якасці палітычных зняволеных. Іх катуюць. Іх ізалююць. Пазбаўляюць сну. Іх адзіная віна — іх адвага. Сёння я звяртаюся да жанчын-лідарак свабоднага свету з просьбай падняць свае галасы ў салідарнасці з беларускамі».

     

    Апошнія навіны