Станаўленне і развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў выгнанні – Святлана Ціханоўская на сустрэчы з АВВА
Падчас працоўнага візіту ў Польшчу беларуская лідарка сустрэлася з кіраўніцтвам і чальцамі Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. У размове ўдзельнічалі беларускія ўласнікі бізнесу з розных гарадоў Польшчы і Латвіі, якія прадстаўляюць розныя сектары эканомікі (ад дробнай вытворчасці да ІТ-сектара і розных бізнес-паслугаў). Удзельнікі абмеркавалі: 📌 выклікі для беларускага бізнесу ў Польшчы і краінах Балтыі; 📌 […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты: пра што дамовіліся?
Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Польшчы. Першую з афіцыйных сустрэчаў яна правяла з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты – найбуйнейшай незалежнай бізнес-арганізацыяй у Польшчы, якая прадстаўляе каля 300 тысячаў бізнесаў. Палата ўжо супрацоўнічае з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой, садзейнічае сумленнаму беларускаму бізнесу ў Польшчы і плануе працягваць гэтую працу. На сустрэчы бакі дамовіліся […]
«Хоць нас, беларусаў, раскідала па свеце, але культура, гісторыя, мова – тое, што трымае нас разам», – Святлана Ціханоўская – на фестывалі «ТУТАКА»
Святлана Ціханоўская наведала беларускі фестываль «ТУТАКА», дзе сустрэлася з дыпламатамі і актывістамі, наведала кірмаш беларускіх майстроў, а таксама далучылася да шэрагу культурных імпрэзаў. Асабліва важнай часткай візітаў для беларускай лідаркі заўсёды з’яўляюцца размовы з беларусамі. Не абышлося без іх і на Падляшшы: з удзельнікамі фэсту ўвесь вечар ішла шчырая гутарка пра важныя і хвалюючыя беларусаў […]
Святлана Ціханоўская – да гадавіны затрымання Алеся Бяляцкага
«Тры гады, як рэжым паспрабаваў знішчыць «Вясну» – самую буйную беларускую праваабарончую арганізацыю. І для гэтага сфабрыкаваў крымінальныя справы, каб кінуць за краты чальцоў руху: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Ім прысудзілі велізарныя тэрміны толькі за тое, што праваабаронцы юрыдычна дапамагалі беларусам, якія патрапілі пад пераслед. Для дэмакратычнага свету гэта прагучыць дзіўна і […]
На Саміце НАТА Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Эстоніі і міністрам замежных справаў Чэхіі
Падчас Саміту НАТА беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Эстоніі Каяй Калас, а таксама з міністрам замежных справаў Чэхіі Янам Ліпаўскім. На сустрэчы з Калас бакі абмеркавалі стратэгію Еўрасаюза па Беларусі пасля еўрапейскіх выбараў і працу Кансультатыўнай групы, а таксама слуханні па Беларусі з удзелам еўрапейскіх міністраў. Ціханоўская падкрэсліла важнасць прынцыповай і рашучай палітыкі Еўрасаюза, каб […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідарам дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША
На саміце НАТА беларуская лідарка сустрэлася з Хакімам Джэфрысам – лідарам дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША. Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала за падтрымку беларускага народа і кампаніі салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі, распавяла пра сітуацыю з апошнімі новымі прысудамі, а таксама пра рэпрэсіі супраць беларусаў за мяжой. Акрамя таго, беларуская лідарка заклікала Кангрэс прыняць новае […]
Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Ісландыі
На палях Саміту НАТА Святлана Ціханоўскай сустрэлася з Тордзіс Гільфадоўцір. Ісландская міністарка запэўніла Ціханоўскую ў падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі. Беларуская лідарка распавяла міністарцы пра сітуацыю з незалежнымі медыя, палітзняволенымі і заклікала прыкласці намаганні па іх вызваленні. Таксама Ціханоўская запрасіла Ісландыю падтрымаць Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў. Лідарка распавяла пра хвалю […]
«Лукашэнка працягвае палітыку камуністаў», – Святлана Ціханоўская – на Саміце паняволеных народаў
Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Тыдню паняволеных народаў. Мерапрыемства прайшло ў Музеі Ахвяраў Камунізму падчас Саміту НАТА ў Вашынгтоне, дзе ўдзельнікі абмеркавалі, як спадчына таталітарызму ўплывае на цяперашнія падзеі ва Усходняй Еўропе. У выступе беларуская лідарка вылучыла наступствы камунізму для Беларусі: 📎 «Русіфікацыя. Беларуская мова дыскрымінавалася, колькасць школаў з беларускай мовай навучання […]
«Спадзяюся, праца новых спікераў будзе спрыяць якаснай камунікацыі і прадуктыўнай працы ўнутры Каардынацыйнай Рады», – Святлана Ціханоўская павіншавала новых спікерку і віцэ-спікерку КР
«Учора былі абраныя спікер і віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады. Віншую Анжаліку Мельнікаву і Станіславу Гліннік з новай пасадай. Спадзяюся, іх праца будзе спрыяць якаснай камунікацыі і прадуктыўнай працы ўнутры Каардынацыйнай Рады. Каардынацыйная Рада – важная складовая частка дэмакратычных сілаў Беларус, прадстаўнічы орган грамадзянскай супольнасці і палітычных арганізацыяў. Гэта платформа, дзе палітыкі і актывісты могуць абмяркоўваць і […]
Захаванне «Белсату» і змякчэнне ўмоваў правозу тавараў праз польскую мяжу: што Ціханоўская абмеркавала з Сікорскім
Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас Саміту НАТА ў Вашынгтоне. На сустрэчы Ціханоўская ўзгадала сітуацыю з «Белсатам» і заклікала міністра працягнуць падтрымку канала, захаваўшы яго незалежнасць. Лідарка падкрэсліла: тэлеканал крытычна важны для беларускай супольнасці. Таксама палітыкі абмеркавалі сітуацыю на мяжы Польшчы з Беларуссю. Ціханоўская адзначыла важнасць захавання пасажырскага руху паміж […]
«Алесь падсвечваў тое, пра што многія думалі, але баяліся казаць услых», – Святлана Ціханоўская – да гадавіны смерці Алеся Пушкіна
«Сёння гадавіна смерці Алеся Пушкіна – выбітнага беларуса, мастака, рэстаўратара і палітвязня. Смерць Алеся – велізарная страта для беларускай культуры. Але яго будуць помніць заўсёды: не толькі за талент і творчасць, але і за нязломны характар. Праз прызму ўнутранай свабоды Алесь знаходзіў зразумелыя спосабы для кожнага і кожнай адлюстраваць праблемы беларусаў: ён падсвечваў тое, пра […]
«Дыктатараў нельга ўлагодзіць і выхаваць, з імі можна толькі змагацца», – Святлана Ціханоўская – на адным са знакавых ранішніх шоу «Morning Joe»
Беларуская лідарка разам з Нэнсі Пэлосі ўзяла ўдзел у ранішнім шоу «Morning Joe» тэлеканала MSNBC. Падчас размовы палітыкі абмеркавалі праблему дыктатуры – і таго, як яна набірае моц у свеце. Акрамя таго, Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на важнасці супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі з НАТА, і тым, чаму паўночнаатлантычны альянс – апора супраць тыраніі. 📎 «Нам патрэбны не […]
«Пераконваць свет, што беларусы не роўныя рэжыму – абавязак усіх без выключэння беларусаў, а не толькі палітыкаў», – аб забаронах, уведзеных новым рэгламентам ЕС
У інтэрв’ю выданню «Зеркало» беларуская лідарка патлумачыла, чаму ўзмацніўся кантроль на межах Беларусі з ЕС – і пра тое, якое развіццё можа атрымаць сітуацыя: 📌«Тое, што адбываецца на мяжы, і абмежаванні, ад якіх пакутуюць беларусы, – гэта наступствы палітыкі рэжыму Лукашэнкі, які загнаў нас у палітычны і эканамічны саюз з Расіяй». 📌 «Калі б рэжым […]
Святлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі: «Супрацьстаяць дыктатарам, такім як Пуцін і Лукашэнка – вось для чаго быў створаны НАТА»
Святлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі, дэпутатка палаты Прадстаўнікоў кангрэса ЗША і першая жанчына-спікерка ў гісторыі Амерыкі, напісалі калонку для The Washington Post. У матэрыяле, які выйшаў напярэдадні саміту НАТА, палітыкі акцэнтуюць увагу на тыраніі ва ўсходняй Еўропе і заклікаюць узмацніць ціск на дыктатараў. Прыводзім ключавыя тэзісы з артыкула: 📌 «Тыранія наступае на Усходнюю Еўропу. Заваявальная […]
Некалькі простых правілаў, каб засцерагчы сябе і свае прылады
У наш час пытанні кібербяспекі становяцца ўсё больш актуальнымі, таму важна ведаць і прымяняць асноўныя меры абароны, каб засцерагчы асабістую інфармацыю і прылады. Вось некалькі простых правілаў, якія дапамогуць вам заставацца ў бяспецы: 📌 Не выкарыстоўвайце адкрытыя кропкі доступу Wi-Fi. Калі вы знаходзіцеся ў гатэлі ці ў іншым грамадскім месцы, выкарыстоўвайце VPN, каб зашыфраваць інтэрнэт-трафік. […]
Святлана Ціханоўская: «Я ганаруся беларусамі, якія змагаюцца за Украіну»
Беларуская лідарка дала вялікае інтэрв’ю чэшскаму выданню TN.CZ, у якім расказала, што можа стаць штуршком для змянення сітуацыі ў Беларусі, і якія намаганні прыкладаюцца для вызвалення палітычных зняволеных. Самыя значныя моманты з інтэрв’ю: 📌«Мы не выключаем, што Пуцін паўторыць тое, што зрабіў у 2022 годзе. Але калі гэта адбудзецца, беларусы адрэагуюць, і наступствы для Пуціна […]
Святлана Ціханоўская – да візіту на саміт НАТА ў Вашынгтоне: «Я б хацела, каб Беларусь успрымалася як надзейны, мірны і прадказальны партнёр»
З 9 па 12 ліпеня Святлана Ціханоўская наведае Вашынгтон, дзе возьме ўдзел у Публічным форуме НАТА па запрашэнні Генеральнага Сакратара Енса Столтэнберга. У траўні беларуская лідарка сустрэлася з кіраўніцтвам НАТА і выступіла перад Паўночнаатлантычнай радай у Бруселі. Падчас візіту Святлана Ціханоўская выступіць на шэрагу мерапрыемстваў – і раскажа пра бягучую сітуацыю ў Беларусі і актуальныя […]
Вызваленне палітвязняў, візіт у Латвію, Дзень Незалежнасці ў Беларусі і каранацыя Міндоўга ў Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 1-7 ліпеня 2024
ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛІТВЯЗНЯЎ На гэтым тыдні стала вядома пра вызваленне некалькіх палітвязняў з беларускіх калоніяў, у тым ліку Рыгора Кастусёва з анкалогіяй. У большасці з 15 вызваленых палітвязняў тэрміны зняволення заканчваліся ў бліжэйшыя месяцы. Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць вызвалення ўсіх палітвязняў. ВІЗІТ У ЛАТВІЮ Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская наведала Латвію – Даўгаўпілс, Цэсіс, Рыгу. Сустрэлася з […]
Што чакае ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»? Праграма мерапрыемства
3–4 жніўня ў Вільні адбудзецца трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь», дзе збяруцца беларускія дэмакратычныя сілы, актывісты і актывісткі, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспар. Каманда Офіса падрыхтавала папярэднюю праграму мерапрыемства. Звяртаем вашу ўвагу, што ў ёй магчымы змены. Калі вы жадаеце ўзяць удзел у канферэнцыі, то па спасылцы знойдзеце ўсю неабходную інфармацыю пра рэгістрацыю. […]
«Ніводны рэжым, прапаганда ці расійская акупацыя не змаглі сцерці нашу еўрапейскасць», – Святлана Ціханоўская – на фестывалі «LAMPA»
Беларуская лідарка наведала фестываль «LAMPA» ў Цэсісе, дзе ўзяла ўдзел у панэльных дыскусіях, прысвечаных ролі Беларусі ў Балтыйскім рэгіёне: «Беларусь – адна з краінаў рэгіёну Балтыйскага мора?» і «Краіны Балтыі і чацвёртая сястра». Што важнага адзначыла ў размовах Святлана Ціханоўская? 📌 «Беларусы – гэта забытыя еўрапейцы. Беларусь заўсёды была часткай Еўропы. Еўропа – нашае мінулае […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Латвіі
Падчас працоўнага візіту ў Латвію беларуская лідарка ўпершыню сустрэлася ў Рызе з новай міністаркай замежных справаў Байбай Бражэ. Міністарка запэўніла: Латвія працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы ў працы па стварэнні свабоднай і незалежнай Беларусі. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі: 📌 Палітычную сітуацыю ў Беларусі – у тым ліку рэпрэсіі з боку рэжыму супраць грамадскіх актывістаў і дэмакратычных […]
Святлана Ціханоўская: «Роўна год назад рэжым апошні раз паказаў майго мужа»
З таго моманту ні мы – яго сям’я – ні беларусы нічога не ведаем пра Сяргея. Яго бесчалавечнае зняволенне доўжыцца ўжо больш за чатыры гады. Маё сэрца разрываецца ад думкі, што ён там адзін. Без магчымасці бачыць, як растуць нашыя дзеткі, як яны вучацца, смяюцца і пазнаюць штосьці новае. Кожны дзень без яго – гэта […]
«Любоў, салідарнасць, вера беларусаў у сябе – гэта тое, чаго не разумее і чаго баіцца рэжым», – Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы «25 крокаў да Волі»
Падчас візіту ў Даўгаўпілсе беларуская лідарка адкрыла выставу беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай «25 крокаў да Волі». Героі гэтай серыі – коцікі, якія ўвасабляюць рэальных людзей. Тых, што пакінулі яркі след у гісторыі краіны пасля падзеяў 2020 года. Імпрэзу таксама наведалі прадстаўнікі беларускай дыяспары і асацыяцыі беларусаў Латвіі «Суполка», парламентары ад рэгіёну Латгалія і ад латвійскай […]
«Месцы ў магістратуры для беларускіх студэнтаў, спрошчанае стаўленне да апастылізацыі», – Ціханоўская ва ўніверсітэце Даўгаўпілса
Беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Латвію. Першыя сустрэчы яна правяла ва ўніверсітэце Даўгаўпілса. Падчас перамоваў з кіраўніцтвам Святлана Ціханоўская ўзгадала пра стасункі ўніверсітэта з Беларуссю і гісторыю яго супрацоўніцтва з айчыннымі ВНУ – да 2020 года кааперацыі ладзіліся ў Віцебску, Мінску, Гродне. Зараз дэмакратычныя сілы аднаўляюць узаемадзеянне, каб даць магчымасць студэнтам з Беларусі атрымліваць […]
«Замест таго, каб будаваць будучыню на падмурках павагі і міру, рэжым паўсюль культывуе вайну», – Святлана Ціханоўская да 3 ліпеня
«Сёння, на так званай «лініі Сталіна» рэжымным акторам загадалі «ўзнавіць» акт генацыду падчас святкавання Дня незалежнасці. Гэты дзень павінен асацыявацца са свабодай, годнасцю і роўнасцю. Але дыктатура лічыць натуральным прапагандаваць гвалт і смерць. Шчыра кажучы, гэта зусім не падобна на захаванне гістарычнай памяці і павагу да ахвяраў фашызму. Памяць пра вайну – гэта не рамантызацыя […]
«Рэжым імкнецца кантраляваць асабістую свабоду моладзі»: Маргарыта Ворыхава – пра змены ў адукацыйным заканадаўстве Беларусі
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава выказала пазіцыю наконт прапанаваных паправак у заканадаўства аб адукацыі Беларусі: «Змены заканадаўства абмяжоўваюць акадэмічныя і прафесійныя свабоды моладзі, уводзяць кантроль за іх асабістай свабодай. Гэта парушэнне базавых правоў чалавека. А выключэнні для тых, хто ўступае ў сілавыя структуры, КДБ і іншыя ваенізаваныя арганізацыі, прымушаюць моладзь […]
Кансультатыўная група «Беларусь – Еўрасаюз», сустрэча з Жазэпам Барэлем. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 24–30 чэрвеня
КАНСУЛЬТАТЫЎНАЯ ГРУПА «БЕЛАРУСЬ – ЕЎРАСАЮЗ» 25 – 26 чэрвеня Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Бруселі, дзе ўзяла ўдзел у трэцім пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». З беларускага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага пераходнага кабінета, НДА, праваабаронцаў і медыя. З боку заходніх партнёраў да яе далучыліся палітыкі, праваабаронцы і эксперты па міжнародных […]
Што адбываецца з вышэйшай адукацыяй у Беларусі? Аналіз Офіса Святланы Ціханоўскай
Сістэма вышэйшай адукацыі Беларусі няўхільна дэградуе: пагаршаецца матэрыяльны і фінансавы стан установаў вышэйшай адукацыі, зніжаецца якасны ўзровень прафесарска-выкладчыцкага складу і кіраўніцкіх кадраў, рэжым абмяжоўвае даследчую і творчую ініцыятыву студэнтаў і выкладчыкаў, ускладняе ўкараненне інавацыяў. Грунтуючыся на статыстычных зборніках і справаздачах Нацыянальнага Статыстычнага Камітэта Беларусі, выніках незалежных даследаванняў і публікацыяў у незалежных СМІ, Офіс Святланы Ціханоўскай […]
«Цікавасць да Беларусі вяртаецца»: Франак Вячорка – пра канферэнцыю, прысвечаную Украіне і Беларусі
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі ўзялі ўдзел у канферэнцыі «Перспектывы інтэграцыі Украіны і Беларусі ў ЕС: ацэнка будучыні». Імпрэза прайшла ў Лондане з удзелам чыноўнікаў, палітыкаў, экспертнай супольнасці, а таксама прадстаўнікоў еўрапейскіх структураў і спецпасланнікаў па Беларусі. Беларуская частка была прысвечаная ўзроўню гатоўнасці беларусаў да еўрапейскага выбару […]