• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы

    26 лютага, 2026

    Падчас візіту ў Страсбург Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы. У сустрэчы ўдзельнічалі міністры замежных справаў 46 краінаў-сябровак.

    У сваім выступе беларуская лідарка падзякавала Радзе Еўропы за прынцыповую пазіцыю — спыненне супрацоўніцтва з рэжымам і падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі. Яна адзначыла, што стварэнне Кантактнай групы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю стала прыкладам для іншых міжнародных арганізацыяў.

    Асобна была адзначаная роля Генеральнага сакратара Рады Еўропы Алена Берсэ, які быў узнагароджаны «Крыжам Добрасуседства» ад Аб’яднанага Пераходнага Кабінета за ўклад у развіццё супрацоўніцтва з дэмакратычнай Беларуссю.

    З нагоды чацвёртай гадавіны поўнамаштабнай вайны Ціханоўская адзначыла, што Украіна змагаецца не толькі за сябе, але і за ўсю Еўропу — у тым ліку і за Беларусь. Яна падкрэсліла, што вольная і моцная Украіна адкрые шлях і для дэмакратычнай Беларусі.

    Святлана Ціханоўская:
    «Як і ўкраінцы, мы, беларусы, хочам бачыць нашую краіну дэмакратычнай, незалежнай часткай еўрапейскай сям’і, а не «рускага свету». Як сказаў Прэзідэнт Зяленскі на гэтым тыдні, Еўропа — гэта найлепшая будучыня і для Украіны, і для Беларусі. Мы падзяляем аднолькавыя каштоўнасці і змагаемся за адну і тую ж будучыню. Гэты шлях няпросты, але я ўпэўненая: з такімі саюзнікамі, як вы, мы абавязкова пераадолеем усе выпрабаванні».

    Апошнія навіны