• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Ціханоўская і Більстром: Швецыя не забывае пра Беларусь

    Святлана Ціханоўская і Тобіяс Більстром напісалі супольны артыкул: Знешні свет не павінны забываць тых, хто змагаецца за свабодную, дэмакратычную і незалежную Беларусь. Таму сёння, у Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, у Стакгольме пачынаецца двухдзённая канферэнцыя, пішуць міністр замежных спраў Тобіяс Більстром і беларуская лідарка Святлана Ціханоўская. Восенню 2020 года Беларусь была ў […]
    22 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць, культура і мова — наша самая моцная зброя супраць «рускага міру»

    22 траўня падчас адкрыцця другога дня Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла перад прысутными: Дзякуй, дырэктар Фрэдрык Лёйдквіст. І добрай раніцы, паважаныя ўдзельнікі Канферэнцыі! Перш за ўсё хачу падзякаваць арганізатарам і ўдзельнікам за першы дзень Канферэнцыі. Ён быў пазнавальным і натхняльным. Дзякуй за ўсе тыя ідэі, якімі вы падзяліліся. І іх было шмат! Засталося […]
    22 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Мне баліць ад думкі, што праз нейкі час дачка можа забыць голас Сяргея ці як ён выглядае»

    Беларуская лідарка сустрэлася з беларусамі і беларускамі Швецыі. Перад дыялогам з дыяспарай і ўдзелам у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі Святлана Ціханоўская выступіла з эмацыйнай прамовай. Яна падзялілася тым, як перажывае асабісты боль, а таксама заклікала надалей працаваць для вызвалення палітвязняў. Ключавыя цытаты з выступу на сустрэчы: ⚪ «Я вось думаю: калі так баліць дарослым, уявіце […]
    21 мая, 2024

    Швецыя выдзяляе пяць мільёнаў кронаў на падтрымку беларускіх палітвязняў

    Падчас канферэнцыі ў Стакгольме, прысвечанай Дню салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, міністр міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця Швецыі Ёхан Форсэль паведаміў: краіна выдзяляе пяць мільёнаў шведскіх кронаў (больш за 400 тысячаў еўра) у Міжнародны гуманітарны фонд для ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі. Гэты фонд падтрымлівае палітычных зняволеных і іх сем’і. Форсэль адзначыў, што для шведскай палітыкі паглыбленне дыялогу […]
    21 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам шведскага парламенту і чальцамі дэлегацый у ПА АБСЕ і ПА РЭ

    Спікер шведскага Рыксдагу Андрэас Норлен (Andreas Norlén) прыняў беларускую лідарку Святлану Ціханоўскую ў будынку парламента. Таксама Ціханоўская правяла брыфінг для шведскіх дэлегацый у ПАРЭ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Спікер шведскага парламента з’яўляецца другой асобай у краіне пасля караля і вышэйшы па статусе за прэм’ер-міністра. Святлана Ціханоўская абмеркавала са спікерам сітуацыю ў Беларусі, падтрымку для палітычных […]
    20 мая, 2024

    Падтрымка грамадзянскай супольнасці і візы для беларусаў: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з ключавымі шведскімі палітыкамі

    Беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Стакгольм, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам і міністаркай па еўрапейскіх справах Джэсікай Росуэл.  Падчас сустрэчы Ціханоўская вяла размову пра падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а таксама ўзняла пытанне выдачы візаў для беларусаў і беларусак. Лідарка падкрэсліла: важна не ізаляваць народ і спрыяць яго мабільнасці. Ціханоўская […]
    20 мая, 2024

    Выступ перад міністрамі культуры ЕС, сустрэча з беларусамі Познані, Signal па-беларуску. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 13-19 траўня 2024

    КАНФЕРЭНЦЫЯ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ У ВАРШАВЕ 19 траўня адбылася канферэнцыя дэмакратычных сілаў у Варшаве, падчас якой кандыдаты ў Каардынацыйную раду маглі прадставіць свае праграмы. Сярод кандыдатаў – прадстаўнікі моладзевых ініцыятываў, НДА, беларускія добраахвотнікі, блогеры, палітыкі. Каардынацыйная рада з’яўляецца прадстаўнічым органам дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Упершыню будзе абірацца праз электроннае галасаванне. ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ […]
    20 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Незалежная Беларусь будзе адной з самых вялікіх санкцыяў для Пуціна»

    У інтэрв’ю Euronews беларуская лідарка разважае пра пагрозу нашай краіне і ўсяму рэгіёну з боку Расіі і навошта Пуціну патрэбны Лукашэнка. Падчас размовы Святлана Ціханоўская таксама акцэнтавала ўвагу на праблеме русіфікацыі Беларусі і неабходнасці вываду нашай рэспублікі з вайны РФ супраць Украіны. Самыя яркія цытаты з інтэрв’ю: 📌 «Здаецца, што дыктатары насамрэч хочуць вярнуць Беларусь […]
    20 мая, 2024

    Далучайцеся да імпрэзаў да Дня Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі! Спіс мерапрыемстваў і акцыяў

    21 траўня – Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты арганізавалі мноства мерапрыемстваў і імпрэзаў, якія працягнуцца з 19 да 25 траўня. Мы сабралі іх для вас у адзіны спіс. Прыходзьце, далучайцеся і арганізоўвайце свае! Анлайн: 🔻«Краіна для жыцця»: Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму. 🔻 Беларускі моладзевы хаб і Дысідэнт і кампанія «Марафон […]
    17 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з беларусамі Познані

    Падчас візіту ў Познань беларуская лідарка правяла сустрэчу з мясцовай дыяспарай. Разам са Святланай Ціханоўскай да размовы далучыліся намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Сустрэчу, якую зладзіла ініцыятыва «Ліхтар» ва ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча, наведалі больш за 300 чалавек. Падчас кароткай прамовы, якая адкрывала івэнт, Ціханоўская падзякавала беларускім арганізацыям […]
    17 мая, 2024

    «Беларусы жывуць ва ўмовах, якія нагадваюць сталінскія часы»: Святлана Ціханоўская – на канферэнцыі Impact

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі Impact у Познані. Цягам двух дзён спікеры абмяркоўваюць актуальныя пытанні для Еўропы – і закранаюць самыя розныя аспекты жыцця. У прыватнасці, поглядамі на праблемы рэгіёна і спосабы іх вырашэння дзеляцца палітыкі Мішэль Абама, Радаслаў Сікорскі і Сана Марын, навукоўцы Цімаці Снайдэр ды Іван Красцеў, кіраўнікі банкаў, зорныя спартсмены, […]
    16 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская атрымала ўзнагароду «Еўрапеец года»

    Беларуская лідарка стала лаўрэатам адной з самых прэстыжных прэміяў – яна ўручаецца дацкім філіялам Міжнароднага еўрапейскага руху. Гэтая ўзнагарода штогод прысуджаецца асобам, якія ўнеслі выбітны ўклад у еўрапейскую інтэграцыю, развіццё еўрапейскага грамадства і прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў. Пераможцы прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці – палітыку, культуру, навуку альбо спорт. Раней еўрапейцамі года прызнаваліся, напрыклад, Уладзімір Зяленскі, Эмануэль […]
    14 мая, 2024

    «Кожны дзень мяне натхняюць беларускія жанчыны, якія стаяць на перадавой нашага змагання»: Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі Danish Foreign Policy Society

    Беларуская лідарка распачала працоўную паездку ў Данію, дзе выступіла на панэльнай дыскусіі Дацкай супольнасці знешняй палітыкі. Ціханоўская распавяла пра тое, што лічыць сапраўднай мужнасцю, а таксама акрэсліла, як ставіцца да ролі не толькі беларускай лідаркі, але і сімвала дэмакратыі і жаночага лідарства. Вось самыя цікавыя думкі Святланы Ціханоўскай з панэльнай дыскусіі: 📌«Мужнасць – гэта супрацьстаянне […]
    14 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская перадала карціну Алеся Пушкіна ў дар фламандскаму ўраду

    Карціна была ўручаная міністру-прэзідэнту Фландрыі Яну Ямбону падчас сустрэчы міністраў культуры краін ЕС. Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Карціна Алеся Пушкіна “Беларускае сонца” сімвалізуе барацьбу нашага народа за свабоду. Каркас карціны Алесь зрабіў са старых дошак – з плота ў сваёй вёсцы Бобр. Беларускі нацыянальны сцяг заўсёды быў у доме Алеся ў Бобры, пакуль у лютым […]
    14 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Радаўніцай

    Святлана Ціханоўская: «Дарагія мае, шчыра віншую вас з Радаўніцай! Гэты дзень для нас заўжды быў важным, бо беларусы добра ведаюць, якую падтрымку дае сям’я. Сёння мы не проста ўзгадваем продкаў, а нібыта адчуваем іх жывымі побач з намі. Мы ўваскрашаем у памяці іх выявы, дзелімся з імі радасцямі і навінамі. Не ўсе сёння маюць магчымасць […]
    14 мая, 2024

    Сустрэчы ў НАТА, Дзень Перамогі, тры сцэнары развіцця падзеяў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 6-12 траўня 2024

    СУСТРЭЧА З АФІЦЫЙНЫМІ АСОБАМІ НАТА Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам. У рамках Паўночнаатлантычнай Рады беларуская лідарка правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу. Агулам перамовы доўжыліся больш за 4 гадзіны. Дыялог паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і НАТА будзе працягвацца па палітычным напрамку. ГАДАВІНА ДНЯ ПЕРАМОГІ 9 траўня 2024 года […]
    13 мая, 2024

    Як падтрымка дэмакратычнай Беларусі ўплывае на бяспеку Еўропы?

    Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны рыторыка рэжыму стала больш агрэсіўнай, у тым ліку ў адносінах да суседніх краінаў. Зыходзячы з гэтага, мы вырашылі патлумачыць, чаму Святлана Ціханоўская падкрэслівае ў кожным выступе на міжнароднай арэне: падтрымка дэмакратычнай Беларусі – не проста гуманітарная, але і стратэгічная неабходнасць для бяспекі Еўропы. Антываенныя настроі беларусаў — абарона […]
    10 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская – аб вызваленні Яраслава Новікава: «Спадзяюся, гэтая справа стане пазітыўным прэцэдэнтам»

    Напачатку 2024 года беларуса Яраслава Новікава затрымалі на мяжы Грузіі з Арменіяй. Рэжым завёў на хлопца крымінальную справу, абвінаваціўшы ва ўхіленні ад службы ў войску — і праз гэта падаў запыт у міждзяржаўны вышук СНД. Маладога чалавека, які з’ехаў з радзімы з-за пагрозы мабілізацыі, змясцілі ў ізалятар — і менавіта там чакаў рашэння па экстрадыцыі. […]
    10 мая, 2024

    Беларусы ніколі не былі агрэсарамі

    Дарагія беларусы! 79 гадоў мінула з таго дня, як скончылася адна з самых жудасных войнаў у гісторыі. Сусветная супольнасць перамагла нацызм і дыктатуру Гітлера.  Гэты дзень нагадвае нам пра чалавечую мужнасць і самаахвярнасць – пра тых, хто змагаўся за мір і свабоду. Гэта дзень не толькі перамогі, але і памяці. Мы ўспамінаем усіх забітых і пакалечаных. […]
    09 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Беларусы раскіданыя па ўсім свеце, але нам вельмі важна не губляць сувязі»

    Беларуская лідарка дала інтэрв’ю чэшскаму тэлеканалу iVysílání, у якім звярнулася да міжнароднай супольнасці і беларусаў. Таксама Ціханоўская падкрэсліла: пакуль Беларусь не будзе вольнай – будзе існаваць пагроза з боку дыктатараў. Прыводзім важныя цытаты з інтэрв’ю: 📌 «Мы не просім змагацца замест нас. Мы просім дапамагчы нам стаць мацнейшымі. Ні адна барацьба не была выйграная ў […]
    08 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром НАТА

    Упершыню кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі НАТА Адбылася сустрэча з генеральным сакратаром Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енсам Столтэнбергам. У сустрэчы таксама браў удзел Валер Кавалеўскі. Таксама ў рамках Паўночнаатлантычнай Рады Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу дзеля абмену меркаваннямі па крызісе ў Беларусі і па перспектывах устанаўлення […]
    07 мая, 2024

    Франак Вячорка:  «Праблемы ўзнікаюць не таму што Еўрасаюз кепскі, а таму што рэжым робіць усё, каб такія праблемы ўзнікалі»

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў рамках шоу «Мне тоже не нравится» ацаніў абмежаваную мабільнасць людзей унутры краіны і растлумачыў, што робяць дэмакратычныя сілы, каб яе пазбегнуць.  Што важнага адзначыў Вячорка: 📌 «Мы прабіваем кампанію «Мільён шэнгенскіх візаў для беларусаў у год» як стандарт. Гэта ўзровень, які быў да вайны і рэвалюцыі. Зараз выглядае […]
    07 мая, 2024

    Ушанаванне Дуж-Душэўскага, дыскусія са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага. Святлана Ціханоўская – у Коўне

    Беларуская лідарка наведала Коўна ўпершыню. На Пятрашунскіх могілках Ціханоўская наведала магілу Клаўдзія Дуж-Душэўскага – выбітнага беларускага дзеяча, вядомага як аўтар нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга. Таксама ён вёў актыўную філалагічную, журналісцкую і літаратурную працу. У прыватнасці, разам з Вацлавам Ластоўскім выдаваў часопіс «Крывіч», стварыў мноства якасных перакладаў падручнікаў па батаніцы, матэматыцы, гісторыі для беларускамоўных школ. Акрамя таго, […]
    06 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Рэжым больш не генеруе новых ідэй і не здольны прапанаваць людзям нічога, акрамя рэпрэсій і вайны»

    Святлана Ціханоўская дала адкрытую лекцыю ў Ковенскім універсітэце імя Вітаўта Вялікага. Лідарка прысвяціла выступ ролі дэмакратычнай Беларусі ў бяспецы Усходняй Еўропы. Праз прызму таго, што адбываецца ў нашай краіне, яна разгледзела палітычныя і эканамічныя фактары, якія адбіваюцца на стабільнасці у рэгіёне.  Вось самыя яркія цытаты з лекцыі Святланы Ціханоўскай: 📌 «Можа падавацца, што рэжым у […]
    06 мая, 2024

    У Празе пройдзе Кангрэс па палітычных вязнях Беларусі

    З нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, разам з беларускімі праваабаронцамі, актывістамі і структурамі дэмакратычных сілаў, правядзе Кангрэс па палітычных вязнях. Мерапрыемства пройдзе 23-25 траўня ў Празе. Экспертна-палітычны кангрэс сфакусіруецца на сітуацыі вакол палітзняволеных – як тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, так і тых, хто пасля зняволення апынуўся […]
    06 мая, 2024

    Дамова аб супрацоўніцтве Еўрапарламента і дэмакратычных сілаў, Фонд падтрымкі палітзняволеных. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 29 красавіка-5 траўня 2024

    ДАМОВА АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ ЕЎРАПАРЛАМЕНТА І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ На гэтым тыдні падчас працоўнага візіту на Мальту Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай. Вынікам сустрэчы стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Еўрапейскі Парламент упершыню падпісаў дакумент такога кшталту не з афіцыйным урадам. ФОНД ПАДТРЫМКІ ПАЛІТВЯЗНЯЎ Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай […]
    06 мая, 2024

    «Наша моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру, нягледзячы ні на што». Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікаднем

    Святлана Ціханоўская: «Вялікдзень – гэта свята, якое мы звычайна праводзім у коле сям’і. Чакаем сваякоў у госці, гуляем у біткі, едзем у свае вёскі да бабуль і дзядуляў – есці самыя смачныя ва ўсім свеце паскі. Але многія беларусы не могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень. Нявінныя людзі сядзяць у турмах, церпяць пераслед […]
    05 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Мальты

    Сёлета Мальта старшынюе ў АБСЕ, а міністр замежных справаў Мальты з’яўляецца старшынём арганізацыі. Мальта – сябра Рады Бяспекі ААН. Нядаўна дзяржава падтрымала працу Кантактнай групы паміж Радай Еўропы і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, далучылася да санкцыяў, а таксама да заявы міністраў замежных справаў ЕС аб падтрымцы грамадзянскай супольнасці Беларусі і мабільнасці беларусаў. Мальта стала 26-й краінай […]
    03 мая, 2024

    Рэзалюцыя да 38-й гадавіны чарнобыльскай аварыі 

    ШЛЯХ ПАВІННЫ БЫЦЬ ІНШЫМ!  Сёння, 26 красавіка 2024 года, у 38-ю гадавіну чарнобыльскай радыяцыйнай катастрофы, калі:  – наступствы гэтай радыяцыйнай аварыі працягваюць уяўляць небяспеку і ўзмацняюцца ў выніку расійскай агрэсіі супраць Украіны; – каля мільёна чалавек пражываюць на забруджаных тэрыторыях толькі ў Беларусі, дзе ўрад свядома прымяншае небяспеку радыяцыйнага ўздзеяння і ўводзіць закранутыя тэрыторыя ў […]
    03 мая, 2024