Мільён долараў для незалежных СМІ, Беларусь у фінальнай заяве G7. Што візіты Ціханоўскай у Канаду і на Мальёрку прынеслі беларусам?
У новым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавёў пра вынікі працы міжнароднай каманды Офіса падчас візітаў у Канаду і на Саміт спікераў парламентаў ЕС на Мальёрцы.
У Нарвегіі запусціўся працэс падпісання ліста ў абарону свабоды рэлігіі і перакананняў беларусаў
29 красавіка Святлана Ціханоўская наведала Нарвежскі Хельсінскі Камітэт у Осла. У гэты ж дзень Міжнародная панэль парламентарыяў за свабоду рэлігіі і перакананняў, якая дзейнічае на базе Камітэта, запусціла працэс падпісання парламентарыямі з розных краін праваабарончага ліста, прысвечанага новаму беларускаму закону «Аб унясенні зменаў у заканадаўства аб дзейнасці рэлігійных арганізацыяў». Ліст акцэнтуе ўвагу на шэрагу рэпрэсіўных […]
Маргарыта Ворыхава стала супрэзідэнткай Бюро Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава ўзяла ўдзел у пасяджэнні Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы ў Будапешце. Падчас івэнту беларуску абралі супрэзідэнткай Бюро – кіруючай структуры Рады па моладзі. Дарадца распавяла, чым гэта карысна для беларусаў і беларусак. ⚪️ Чаму гэта важна? «Мы разумеем, што нашай краіне патрэбная дапамога міжнародных […]
Сейм Літвы супраць новых абмежаванняў да беларусаў, гадавіна Чарнобыля. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 22-28 красавіка 2024
ЛІТОЎСКІ СЕЙМ НЕ ПРЫНЯЎ НОВЫЯ АБМЕЖАВАННІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ У Сейме Літвы не падтрымалі новыя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў, якія маюць дазвол на жыхарства ў Літве. Прапановы прадугледжвалі абмежаванні на паездкі ў Беларусь і дазвалялі ануляваць віды на жыхарства беларусам, якія часта перасякаюць мяжу. За апошнія некалькі тыдняў дэмакратычныя сілы правялі дзясяткі кансультацыяў, сустрэчаў, размоваў […]
Гэта падробка! Расказваем, што такое фішынг, як яго распазнаць і абараніцца
У апошні час мы назіраем падвышаную актыўнасць фішынгавых махляроў. Яны рассылаюць лісты з падробленых адрасоў, якія падобныя да афіцыйных кантактаў Офіса Святланы Ціханоўскай. Расказваем у картках, што такое фішынг і чым ён небяспечны, а таксама дзелімся рэкамендацыямі па абароне ад такога кшталту махлярства ў інтэрнэце.
Моладзь у палітыцы і абарона правоў студэнтаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідарамі моладзевых палітычных арганізацыяў
Беларуская лідарка сустрэлася з прадстаўнікамі моладзевых палітычных арганізацыяў у сваім Офісе ў Вільні. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава і дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька. «Важна, каб у палітычных і іншых органах голас моладзі быў улічаны, а яе ўплыў на прыняцце рашэнняў пашыраўся. І сённяшняя сустрэча прызначаная […]
Святлана Ціханоўская: «Разам мы беражом памяць і не забываем урокі гэтай трагедыі»
У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыяваў ускладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. Разам з беларускай лідаркай памяць пра трагедыю ўшанавалі амбасадарка па асобых даручэннях Літвы па Беларусі, амбасадары Нарвегіі, Канады, Іспаніі, Ірландыі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі амбасадаў Польшчы, ЗША, Ізраіля і Украіны. На мерапрыемстве прысутнічалі беларускія […]
Святлана Ціханоўская: «Кожны супрацоўнік і валанцёр «Вясны» штодзень займаецца неабходнай для ўсіх нас працай»
Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень народзінаў адной з самых важных беларускіх арганізацыяў – «Вясны». За 28 гадоў нястомнай працы праваабарончы цэнтр злучыў лёсы сапраўды вялізарнай колькасці людзей, якія маюць патрэбу адно ў адным. Я хачу падзякаваць кожнаму, хто прыклаў руку да яе стварэння і працы. Дзясяткі адданых праваабаронцаў і актывістаў, сярод якіх нобелеўскі лаўрэат Алесь […]
Святлана Ціханоўская: «Рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль»
Святлана Ціханоўская: «Сёння – 38-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая закранула амаль кожную беларускую сям’ю. Гэта прыклад безадказнасці і беспакаранасці ўладаў, а найвышэйшую цану за іх плацяць людзі. І хоць з моманту трагедыі прайшло амаль 40 гадоў, на жаль, мы не можам сказаць, што рызыкаў яе паўтарэння не існуе. Адна з такіх пагрозаў – […]
Анатоль Лябедзька: «Ці памятаеце вы рашэнні УНС, якія зрабілі больш шчаслівым і багацейшым вас – а не Лукашэнку, Качанаву, Карпянкова?»
24-25 красавіка ў Мінску прайшоў так званы Усебеларускі народны сход, закліканы зацвердзіць асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі. Дарадца Святланы Ціханоўскай па Канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька пракаментаваў вынікі сходу: «Лукашэнка і ягоная прапагандысцкая вертыкаль заяўляюць публічна і не саромеючыся: у Беларусі – дыктатура. А УНС спрабуюць паднесці як прыклад народаўладдзя. Але […]
Літоўскія дэпутаты прагаласавалі супраць абмежаванняў на паездкі ў Беларусь
Святлана Ціханоўская: «Толькі што ў Сейме Літвы завяршылася канчатковае галасаванне па папраўках да праекта закона, які рэгулюе прававое становішча беларусаў у краіне. Папраўкі, якія ў тым ліку ўключалі абмежаванне выезду ў Беларусь, не прайшлі, бо не былі падтрыманыя дастатковай колькасцю дэпутатаў. За апошнія тыдні была зробленая вялікая праца – дзясяткі сустрэчаў, размоваў і дыскусій – […]
Станьце валанцёрамі на выбарах у Еўрапейскі Парламент!
У рамках праграмы «Беларускія валанцёры на выбарах у ЕП» у траўні-пачатку чэрвеня вы можаце паўдзельнічаць у агульнаеўрапейскай электаральнай кампаніі. Што будзе? 📌 Вы будзеце займацца арганізацыяй і правядзеннем свабодных і сумленных выбараў. 📌 Праз ваш удзел беларуская праблематыка апынецца вышэй у парадку дня Еўрапарламента. 📌 А пры пазітыўным выніку выбраў – можна будзе развіваць камунікацыю […]
Святлана Ціханоўская возьме ўдзел ва ўскладанні кветак да помніку «Маці Чарнобыля» 26 красавіка
У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыюе ўскладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. У мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць каманда Офіса і замежныя дыпламаты, беларускія актывісты і актывісткі, а таксама прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў, ініцыятываў і СМІ. Мерапрыемства адкрытае! Калі вы знаходзіцеся ў Вільні – далучайцеся да ўскладання кветак […]
Стыпендыя імя Святланы Ціханоўскай чакае кандыдатаў!
Офіс Святланы Ціханоўскай нагадвае беларускім студэнтам пра магчымасць атрымаць адукацыйныя стыпендыі ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтры менеджменту ў Інсбруку». Праект, запушчаны пад эгідай беларускай лідаркі ў кастрычніку, пакрывае €11 000 на навучанне па праграмах бакалаўрыята і магістратуры. Стыпендыя даступная для такіх спецыялізацыяў як бізнес-менеджмент, прадпрымальніцтва, права, турызм і інжынерыя. 🔍 Шукайце ўсе дэталі стыпендыі, умовы […]
Святлана Ціханоўская – у дзень народзінаў Марыі Калеснікавай
Святлана Ціханоўская: «24 красавіка – дзень народзінаў Марыі Калеснікавай. Нашай Машы, чыя прамяністая ўсмешка стала падтрымкай для тысячаў беларусаў. Калі «рэжым з жанчынамі не ваюе», то як жа так атрымліваецца, што ўжо чацвёрты год Маша сустракае гэты дзень за кратамі? Што гэта, калі не вайна? У Беларусі зараз амаль дзве сотні жанчын-палітвязняў, сумарна прысуджаных да […]
Сустрэчы Святланы Ціханоўскай падчас Саміту спікераў парламентаў ЕС на Мальёрцы
Падчас працоўнага візіту на Мальёрку беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Саміце спікераў парламентаў ЕС, дзе выступіла з прамовай, а таксама сустрэлася з шэрагам спікераў. Святлана Ціханоўская абмеркавала з палітыкамі падтрымку грамадзянскай супольнасці, медыя і дэмакратычных сілаў, а таксама заклікала працягваць ціск на рэжым і дапамагаць рэпрэсаваным беларусам. Спікер фінскага Парламента Юссі Хала-аха і Святлана Ціханоўская […]
Не дайце сябе падмануць! Навошта рэжыму насамрэч патрэбны Усебеларускі народны сход?
24-25 красавіка ў Мінску пройдзе так званы Усебеларускі народны сход, дзе будуць зацверджаныя асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі і новая ваенная дактрына. Тлумачым, што такое УНС і навошта рэжым яго праводзіць.
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Таццянай Шчытцовай у чацвер, 25 красавіка
На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова. Вы зможаце пацікавіцца ў прафесаркі пра сучасны стан беларускай навукі і распавесці пра бар’еры ці перашкоды, з якімі сутыкнуліся ў галіне адукацыі. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце падзяліцца ідэямі ці […]
Святлана Ціханоўская: «Мы жывем у няпростыя часы, калі простых рашэнняў нядосыць»
Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам на Мальёрцы, дзе выступіла на Саміце спікераў парламентаў ЕС. У прамове Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі і падкрэсліла: беларусы не хочуць быць часткай «рускага свету». Што важнага адзначыла лідарка? 📌 «Наш народ хоча быць часткай Еўропы, а не «рускага свету». І гаворка ідзе не толькі пра […]
Святлана Ціханоўская: «Лёс Еўропы зараз вырашаецца не толькі ва Украіне і Беларусі, але і ў Малдове, Грузіі і Арменіі»
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Саміце спікераў парламентаў ЕС на Мальёрцы: «Паважаныя ўдзельнікі, Сёння я звяртаюся да вас ад імя адважных беларусаў, якія працягваюць змагацца: за сваю свабоду, за дэмакратыю і за еўрапейскую будучыню. Наш пратэст сышоў у падполле, але людзі не здаліся. Я выступаю і ад імя тых, у каго забралі голас, каго […]
Спіс беларускіх арганізацыяў, якія распавядуць вам пра экалогію
Сёння – Міжнародны дзень Зямлі, які прызваны прыцягнуць увагу да экалагічных праблемаў і абароны навакольнага асяроддзя. На жаль, рэжым не моцна хвалююць пытанні экалогіі. Але беларусы і беларускі самі клапоцяцца пра тое, што пакінуць сваім нашчадкам. А разабрацца ў гэтым пытанні больш дасканала нам дапамагаюць беларускія экалагічныя арганізацыі. 🌱 «Экадом» – старэйшая беларуская прыродаахоўная арганізацыя. […]
Далучайцеся да актыўнасцяў, прысвечаных гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Спіс мерапрыемстваў і акцыяў
Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты арганізавалі акцыі і імпрэзы, якія мы сабралі для вас у адзіны спіс. Прыходзьце, далучайцеся і арганізоўвайце свае! Кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі» ад Экадома 📌 Важна: мерапрыемствы бясплатныя, але неабходная рэгістрацыя, пасля якой вам паведамяць пра адрас месца правядзення. 🇩🇪 Берлін: 23 красавіка, 19:00. 🇱🇹 Вільня: 24 красавіка, 19:00 (стары горад). […]
Сустрэча міністраў G7, візіт у Канаду, прэзідэнтства ў Бюро Рады Еўропы па моладзі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 15-21 красавіка 2024
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская наведала Канаду з працоўным візітам і правяла шэраг сустрэч з ключавымі палітыкамі краіны. Беларусь упершыню была прадстаўлена на сустрэчы міністраў G7. У Вільні хутка адкрыецца інфармацыйны Пункт Рады Еўропы для Беларусі. Дарадцу Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву абралі супрэзідэнткай Бюро Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы. СУСТРЭЧА МІНІСТРАЎ […]
Святлана Ціханоўская: «За апошнія 4 гады ў Беларусі было знішчана больш за 1600 некамерцыйных арганізацый»
Два гады таму рэжым адправіў за краты актывістаў з незалежных прафсаюзаў. Амаль дваццаць чалавек знаходзяцца ў турме па надуманых абвінавачваннях. Рэжым паказальна расправіўся над людзьмі, у чарговы раз паказаўшы – важней задушыць галасы беларусаў, чым пачуць іх. Святлана Ціханоўская: «Два гады таму ў Беларусі рэжым паказальна расправіўся з актывістамі незалежных прафсаюзаў. Амаль два дзясяткі чалавек, […]
Блінкен, Бербак, Кэмеран, Сэжурнэ. Святлана Ціханоўская – пра вынікі дыялогу з прадстаўнікамі G7
На сустрэчы міністраў G7 упершыню ў гісторыі была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы. Святлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету – Энтані Блінкена, Аналены Бербак, Дэвіда Кэмерана, Стэфана Сэжурнэ, Мэлані Жалі, Жазэпа Барэля, Антоніо Таяні – да гуманітарнага крызісу ў нашай краіне і яе паўзучай акупацыі Расіяй. Таксама лідарка заклікала ўдзельнікаў да пошуку шляхоў вызвалення […]
Таццяна Шчытцова: «З-за ідэалагічнага кантролю і прарасійскай прапаганды дэградацыя сацыягуманітарных ведаў у Беларусі непазбежная»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова ўзяла ўдзел у сустрэчы старэйшых службовых асобаў па пытанні дапамогі Еўрасаюза для дэмакратычнай Беларусі. Падчас дыялогу актуалізаваліся пытанні, што датычацца розных аспектаў жыцця беларусаў: правоў чалавека, адукацыі і асветы, культуры. Асобна ішла гаворка пра метады паляпшэння становішча палітвязняў, іх вызвалення. Дарадца выступіла перад удзельнікамі з прамовай, […]
«Самае складанае – атрымаць запрашэнне на такія мерапрыемствы». Дзяніс Кучынскі – пра планы на саміт «Вялікай сямёркі» і візіт на Мальёрку
У гэтым відэа дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядзе пра падрыхтоўку візітаў высокага ўзроўню. Таксама вы даведаецеся, на якіх патрэбах беларусаў Святлана Ціханоўская сфакусуе ўвагу сусветных лідараў падчас саміта «Вялікай сямёркі» і візіту на Мальёрку.
Інфармацыйны пункт Рады Еўропы для Беларусі ў Вільні: чаму гэта важна?
Старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава сустрэліся з дырэктарам па міжнародных сувязях Рады Еўропы Міраславам Папой. Нагода для перамоваў – адкрыццё інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для Беларусі ў Вільні, якое запланаванае на восень. Такія пункты распаўсюджваюць інфармацыю аб дзейнасці Рады, у тым ліку – аб канвенцыях, […]
Беларусь – на саміце «Вялікай сямёркі». Дзяніс Кучынскі – пра ўнікальнасць і важнасць падзеі
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. Упершыню Беларусь будзе прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі». Там збяруцца прадстаўнікі найбуйнейшых дэмакратыяў свету, якія складаюць каля 45% сусветнай эканомікі. У гэтым відэа вы даведаецеся, якія тэмы Святлана Ціханоўская ўзніме падчас свайго ўдзелу ў гэтым важным мерапрыемстве.