Беларускі пісьменнік і адвакат Максім Знак стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды «За парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы», якую штогод уручае Чэшскі цэнтр Вацлава Гавела ў Нью-Ёрку. Узнагарода адзначае пісьменнікаў і творцаў, якія праяўляюць мужнасць у абароне праўды і свабоды. Раней, у 2021 годзе, яе атрымаў беларускі паэт Дзмітрый Строцаў.
На цырымоніі, у якой бралі ўдзел каля 300 прадстаўнікоў культуры, дыпламатыі і бізнесу, паказалі фотаздымкі пастановак паводле твораў Максіма Знака, былі зачытаныя ўрыўкі з ягоных апавяданняў. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што лёс Максіма Знака шмат у чым нагадвае шлях Вацлава Гавела, які таксама сядзеў за кратамі за смеласць «жыць у праўдзе».
Святлана Ціханоўская:
«Ушаноўваючы сёння Максіма, мы ўшаноўваем кожнага беларуса, які адмовіўся здацца. Кожнага пісьменніка, кожнага юрыста, кожнага журналіста, які абраў праўду замест камфорту. Мы ўшаноўваем усіх, хто працягвае парушаць ілжывую «цішыню» тыраніі».
Максім Знак застаецца ў рэжыме інкамунікада з лютага 2023 года.