• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Другі дзень II Кангрэса па палітзняволеных у Беларусі

    29 верасня, 2025

    28 верасня ў Познані прайшоў другі дзень Кангрэса, які быў прысвечаны размове пра палітзняволеных. У сустрэчы ўдзельнічалі як былыя зняволеныя, так і іх сем’і. З уступнымі словамі выступілі дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Зазулінская.

    Другі дзень Кангрэса стаў пляцоўкай, на якой беларускія палітвязні агучылі важныя для сябе тэмы і праблемы. Асобнымі блокамі абмяркоўвалася, якой падтрымкі бракуе пацярпелым ад рэжыму і якім чынам варта карэктна прадстаўляць тэму палітзняволеных у медыя. Асаблівая ўвага была нададзеная неабходнасці дакументаваць досвед палітычнага зняволення і факты катаванняў.

    Кангрэс сабраў прадстаўнікоў і прадстаўніц 21 структуры: арганізацыяў дапамогі палітвязням, праваабарончых арганізацыяў, асацыяцыяў і аб’яднанняў палітвязняў, ініцыятываў дапамогі. Сярод іх актыўны ўдзел у дыскусіях узялі:
    Грамадская арганізацыя Dapamoga;
    Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека;
    Free Belarus Center;
    Ініцыятыва Volnyja;
    Reforum Help;
    Фонд «Краіна для жыцця»;
    Дзіцячы летнік «Зубровыя сцежкі»;
    Асацыяцыя беларусаў Італіі «Talaka»;
    Міжнародны камітэт па расследванні катаванняў;
    Хрысціянская візія для Беларусі;
    DissidentBY;
    Фундацыя «Беларусь 2020»;
    Напішы ліст палітвязню;
    Інфармацыйная служба Вясны;
    Асацыяцыя палітвязняў Беларусі (АПБ);
    Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да волі!» (БАП);
    Аб’яднанне Беларускіх палітвязняў RE:BELarus;
    Аб’яднанне беларусак з досведам палітычнага зняволення і іншыя арганізацыі.

    Упершыню шырокай грамадскасці быў прадстаўлены праект Севярына Квяткоўскага Belarus.2020, прысвечаны беларускім пратэстам і пытанням калектыўнай памяці. Цягам дня дзейнічаў «Кірмаш праектаў», у якім узялі ўдзел ініцыятывы і фонды Напішы ліст палітвязню, DissidentBY, Фонд «Краіна для жыцця», Libereco ды іншыя.

    Мерапрыемства паказала, што нягледзячы на розныя погляды на палітычны крызіс у Беларусі і падыходы да яго вырашэння, тэма палітзняволеных застаецца аб’яднаўчай. 

    Беларускія палітзняволеныя — гэта агульная адказнасць. За кратамі несправядліва застаюцца не толькі беларускія грамадзяне і грамадзянкі, але і замежныя. І менавіта таму гэта праблема міжнароднага маштабу, якая патрабуе сумеснага рашэння.

    Выказваем удзячнасць Akademia Lubranskiego, якая стала пляцоўкай для другога дня Кангрэсу. Мадэраваў мерапрыемства былы палітзняволены культурніцкі арт-мэнэджэр Уладзь Булаўскі. Таксама да Кангрэса далучаўся Анджэй Прыба — дырэктар Цэнтра аксіялогіі новых тэхналогіяў і грамадскіх пераменаў у Познані.

    Апошнія навіны