• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

    Запрашаем на Кангрэс #WithoutJustCause — важную падзею, прысвечаную палітзняволеным у Беларусі. Два дні, два гарады, адна мэта – сабрацца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў.

    У вас будзе магчымасць далучыцца да адкрытых размоў і прапанаваць свае ідэі, пазнаёміцца з ініцыятывамі і арганізацыямі – ці прадставіць сваю працу. Мы абмяркуем агульныя выклікі і разам будзем шукаць рашэнні.

    Далучайцеся, каб зрабіць свой унёсак у намаганні па падтрымцы палітзняволеных у Беларусі і барацьбу за іх вызваленне!
    OfficeBLRinCZE (white) 1
    Копия Копия eng OL 1
    Mask group
    Group 43474
    logo08
    Vector
    Group 43742
    Vector-2
    Group 43743
    viasna logo 1
    davoli

    Праграма

    26 верасня (Варшава)

    26 верасня (Варшава)

    27 верасня (Варшава, сайд-івэнт)

    27 верасня (Варшава, сайд-івэнт)

    28 верасня (Познань)

    28 верасня (Познань)

    Першы дзень Кангрэса будзе прысвечаны агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, новым тэндэнцыям у палітычных рэпрэсіях супраць беларусаў і замежнікаў, працы палітычных структур і няўрадавага сектара па вызваленні і падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў.

    Працоўныя мовы: беларуская, руская, ангельская (будзе забяспечаны сінхронны пераклад) 

    09:30 – 10:00

    Рэгістрацыя, нэтворкінг, ранішняя кава

    10:00 – 10:20

    Адкрыццё. Уступныя прамовы

    Падрабязней

    10:20–11:50

    Панэль 1: “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе: новыя тэндэнцыі і выклікі. Жыццё пасля турмы”

    Падрабязней

    Спікеры/-кі:

    • Кацярына Дзяйкала / БХК
    • Анастасія Васільчук  / Вясна
    • Вячаслаў Касінераў / Dissidentby
    • Максім Палавінка / праект “Права на абарону”
    • Леанід Судаленка, палітзняволены

    Мадэратар: Вітаўт Сіўчык

    11:50 – 12:10

    Перапынак

    12:10 –13:40

    Панэль 2: “Уразлівыя групы сярод палітзняволеных. Жыццё ў турме”

    Падрабязней

    Спікеры/-кі:

    Мадэратар: Дзмітры Лепрэтар

    13:40 – 14:40

    Абед

    14:40 – 15:55

    Панэль 3: “Праца дэмакратычных сіл Беларусі, замежных палітыкаў і няўрадавых арганізацый па вызваленні і падтрымцы палітзняволеных”

    Падрабязней

    Спікеры/-кі:

    • Вольга Зазулінская / АПК
    • Павел Мар’еўскі / КР
    • Настасся Касцюгова / кааліцыя за вызваленне палітвязняў
    • Мацвей Купрэйчык / BelPol
    • Manuel Hassel / Libereco

    Мадэратар: : Сяргей Падсасонны

    15:55 – 16:00

    Групавы фотаздымак (для жадаючых)

    15:55 – 16:15

    Перапынак

    16:15 - 17:45

    Панэль 4: “Патрэбы няўрадавага сектара, які працуе з палітзняволенымі і іх сем’ямі. Інструменты. Міжнародны гуманітарны фонд”

    Падрабязней

    Спікеры/-кі:

    Мадэратарка: : Юлія Міцкевіч

    17:45 - 18:00

    Відэазварот Святланы Ціханоўскай. Закрыццё

    Фэст на Вісле для палітзняволеных і іх сяброў
    арганізатар – БАП “Да Волі!”

    Падрабязней

    На фэсце выступяць музыкі: Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), Алесь Дзянісаў, Уладзь Бернат (Dzieciuki), Уля Паўловіч (Atesta), Алесь Яшчанка, Сяржук Чарняк. Спецыяльныя госці – польскія артысты Szczupak i Kocur. Таксама на сцэну выйдуць палітвязні Анатоль Хіневіч і Сяргей Далівеля.

    Падрабязнасці: https://t.me/BAP_DA_VOLI/215

    Перамяшчэнне з Варшавы ў Познань

    Другі дзень Кангрэса стане пляцоўкай для сустрэч, прэзентацый напрацаванага досведу і ідэй, агучвання праблем, дамаўлення і пошуку рашэнняў. Цягам усяго дня будзе таксама дзейнічаць “кірмаш праектаў” – прастора, дзе арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх сем’ям, змогуць прадставіць сваю дзейнасць.


    Працоўныя мовы: беларуская, руская (без сінхроннага перакладу) 

    09:30 - 10:00

    Рэгістрацыя, нэтворкінг

    09:30 - 18:00

    (увесь дзень): Кірмаш праектаў і ініцыятыў дапамогі

    10:00 - 10:10

    Адкрыццё. Уступныя прамовы

    Падрабязней
    • Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы / Аб’яднаны Пераходны Кабінет
    • Лявон Марозаў, дарадца па прававых пытаннях / Офіс Святланы Ціханоўскай
    • Andrzej Pryba, ксёндз, дырэктар / Цэнтр аксіялогіі новых тэхналогій і грамадскіх трансфармацый Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані

    10:10 - 10:15

    Слова мадэратара пра фармат працы

    Мадэруе: Уладзь Булаўскі

    10:15 - 11:30

    Блок прэзентацый 1: “Якую дапамогу палітзняволеным і іх сем’ям прапаноўвае беларуская грамадзянская супольнасць? Як яе атрымаць?”

    10:15 - 10:25

    “Dapamoga: бяспека, падтрымка, адаптацыя і інтэграцыя для палітвязняволеных (з першага дня да легалізацыі)”

    Падрабязней

    Прэзентуе: Алена М, ментарка / Грамадская арганізацыя Dapamoga

    10:25 - 10:40

    “Юрыдычная дапамога для палітзняволеных і іх сем’яў ад Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека і Free Belarus Center”

    Падрабязней

    Прэзентуе: Альвіна Мінгазава, юрыстка / Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека, Free Belarus Center

     

    10:40-10:55

    “Ініцыятыва Volnyja: рэсацыялізацыя палітзняволеных”

    Падрабязней

    Прэзентуе: Вераніка Станкевіч, каардынатарка / Ініцыятыва Volnyja

     

    10:55 - 11:10

    “Псіхалагічная дапамога беларусам на рускай і беларускай мовах: асаблівасці кансультавання пры групавой і індывідуальнай працы”

    Падрабязней

    Прэзентуюць:
    Іван В., псіхолаг / Reforum Vilnius
    Наталля Скібская, псіхалагіня

    11:10 - 11:30

    “Летнікі для дзяцей палітзняволеных”

    Падрабязней

    Прэзентуюць:

    Вячаслаў Жукаў, праектны дырэктар / Фонд “Краіна для жыцця”

    Марыя Грыц, каардынатарка / Дзіцячы летнік “Зубровыя сцежкі”

    Юлія Юхно, старшыня / Асацыяцыя беларусаў Італіі “Talaka”

     

    11:30 - 11:50

    Перапынак

    11:50 - 13:05

    Блок прэзентацый 2: “Як зафіксаваць досвед палітычнага зняволення, катаванні і нечалавечае абыходжанне? Навошта гэта трэба?”

    11:50 - 12:05

    “Жаночая калонія ПК-24 у Зарэччы: сведчанні катаванняў і нечалавечага абыходжання”

    Прэзентуе: Паліна Шарэнда-Панасюк, палітзняволеная

    12:05 - 12:20

    “Дакументаванне як элемент фіксацыі катаванняў і іншага нечалавечага абыходжання. Роля Міжнароднай платформы па прыцягненні да адказнасці для Беларусі (IAPB)”

    12:20 - 12:35

    “Маніторынг і дакументаванне пераследу беларускіх хрысціянскіх актывістаў і актывістак”

    Прэзентуе: Наталля Гарковіч, каардынатарка / Хрысціянская візія для Беларусі

    12:35 - 12:50

    Вынікі даследвання “Наступствы турэмнага зняволення і эміграцыі”

    Прэзентуе: Марына Касінерава, праваабаронца / DissidentBY

    12:50 - 13:05

    “Фундацыя “Беларусь 2020”: стварэнне анімаванай энцыклапедыі беларускай найноўшай гісторыі”

    Прэзентуе: Севярын Квяткоўскі, кіраўнік / Фундацыя “Беларусь 2020”

    13:05 - 14:00

    Абед

    14:00 - 15:00

    Блок прэзентацый 3: Аб’яднанні палітзняволеных і іх сваякоў

    14:00 - 14:15

    14:15 - 14:30

    14:30 - 14:40

    RE:BELarus

    Прэзентуе: Валерыя Чарнаморцава

    14:40 - 14:50

    Аб'яднанне беларусак з досведам палітычнага зняволення

    Прэзентуе: Вольга Філатчанкава

    14:50 - 15:00

    Прэзентуюць: Аляксандр А., Аляксандр П., Раман Р.

    15:00 - 15:05

    Слова мадэратара пра фармат працы

    Мадэруе: Уладзь Булаўскі

    15:05 - 16:05

    Дыскусія-Fishbowl: “Дапамога палітзняволеным у Беларусі і па-за яе межамі. Якія патрэбы застаюцца незакрытымі?”

    Падрабязней

    Удзельнікі/-цы:

    • Анатоль Хіневіч, палітзняволены
    • Герман Совін, палітзняволены
    • Алена М., Dapamoga
    • пустое крэсла для далучэння з публікі

    Фасілітатар: Павел Свярдлоў

    16:05 - 16:25

    Перапынак

    16:25 - 17:25

    Дыскусія-Fishbowl: “Асвятлення тэмы палітзняволеных у медыя - выклікі, стратэгіі, этыка. Як утрымліваць тэму ў фокусе грамадскай увагі? Як зрабіць тэму беларускіх палітзняволеных рэзананснай у свеце?”

    Падрабязней

    Удзельнікі/-цы:

    • Анастасія Васільчук / Інфармацыйная служба Вясны
    • Павел Свярдлоў / Euroradio
    • Фёдар Паўлючэнка / Reform News
    • Ягор Марціновіч / раней Наша Ніва, палітзняволены ONLINE
    • пустое крэсла для далучэння з публікі


    Фасілітатарка: Ганна Соўсь

    17:25 - 17:30

    Заключнае слова

    18:15

    Вечаровая экскурсія па Познані з Валерыяй Чарнаморцавай (збор каля музея Акадэміі Любранскага)