• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Увесь свет пабачыў сілу беларускіх жанчын»

    22 верасня, 2025

    Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у ЗША. У Нью-Ёрку яна прыняла ўдзел у мерапрыемстве WPL Future Positive Convening, якое ўжо трынаццаты год праходзіць у межах Генасамблеі ААН, і арганізаванае супольнасцю Women Political Leaders.

    Сустрэча сабрала прэзідэнтак, міністарак, дэпутатак і мэрак з розных краінаў свету, а таксама амбасадарак сеткі WPL, каб абмеркаваць умацаванне ўплыву жанчын у палітыцы і павелічэнне іх прадстаўленасці на ўсіх узроўнях улады.

    Беларуская лідарка падзялілася досведам сваёй палітычнай дзейнасці і распавяла пра тое, як беларускія жанчыны праявілі сябе падчас 2020 года:

    📌 Пра жаночы твар рэвалюцыі
    «Нашая рэвалюцыя ніколі не была толькі пра правы жанчын. Яна была і застаецца пра правы ўніверсальныя. Мы патрабавалі простых рэчаў: сумленных выбараў, павагі правоў чалавек, свабоды. За гэтыя патрабаванні жанчын саджаюць у турмы, катуюць, гвалтуюць, трымаюць у рэжыме інкамунікада.

    Зусім нядаўна я сустракалася з вызваленымі жанчынамі — яны знясіленыя фізічна, але маральна не зламаныя. І я так ганаруся, што беларускі народ і жанчыны, вядома ж, працягваюць змагацца — у выгнанні і падпольна ў Беларусі».

    📌 Пра жаночую салідарнасць
    «Ведаеце, за час маёй палітычнай кар’еры я шмат чаму навучылася. Першае — шлях да дэмакратыі звычайна не спрынт, а марафон. І жанчыны ўмеюць праходзіць доўгую дыстанцыю: калі ў нас ёсць мэта — мы сканцэнтраваныя і аб’яднаныя. Я таксама зразумела, што салідарнасць — гэта сапраўдная сіла, і жанчыны нястрымныя, калі гаворка ідзе пра салідарнасць».

    Апошнія навіны