Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі «На мяжы? Ці ў небяспецы свабода СМІ? Глабальны погляд на свабоду прэсы» ў межах Штогадовага саміту Concordia 2025 у Нью-Ёрку.
Гэта юбілейны, 15-ы саміт Concordia, які традыцыйна збірае сусветных лідараў, прадстаўнікоў бізнесу і НДА.
Размова была прысвечаная выклікам для незалежных медыя ў час ціску ў сацыяльных сетках, штучнага інтэлекту і недахопу фінансавання. Асаблівая ўвага надавалася ўразліваму становішчу малых рэгіянальных і незалежных выданняў.
Галоўныя тэзы, што агучыла Ціханоўская:
- Глабальныя выклікі і значэнне свабоды прэсы
«Мы сапраўды ў кропцы пералому: або дэмакратыі прызнаюць, што свабода прэсы — гэта частка бяспекі, або мы рызыкуем яе страціць. Калі ўрады перанакіроўваюць бюджэты толькі на абарону, трэба памятаць: свабодныя медыя таксама з’яўляюцца формай абароны. Яны абараняюць грамадствы ад аўтарытарнага ўплыву і прапаганды. Выжыванне свабодных медыя — гэта выжыванне дэмакратыі». - Роля беларускіх медыя ў змаганні за свабоду
«Незалежныя беларускія журналісты жывуць у выгнанні, іх пераследуюць і забараняюць — але яны працягваюць змагацца: словамі, а не зброяй. Яны расследуюць карупцыю, раскрываюць ваенныя злачынствы і ўзмацняюць галасы незалежных экспертаў. Але многія гэтыя рэдакцыі працуюць літаральна на апошнім дыханні. Міжнародная супольнасць павінна забяспечыць не толькі аднаразовыя гранты, але і стабільную, доўгатэрміновую падтрымку».
