• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у сустрэчы ў прэстыжнай школе права Нью-Ёркскага ўніверсітэта

    26 верасня, 2025

    Мерапрыемства адбылося пры ўдзеле студэнтаў, акадэмічнага складу і мясцовай беларускай супольнасці Нью-Ёрка. Сустрэчу адкрыў прафесар юрыдычнага факультэта Нью-Ёркскага ўніверсітэта Рычард Пілдзэс, пасля чаго да прысутных звярнуўся Сяргей Ціханоўскі.

    Асноўная частка мерапрыемства прайшла ў фармаце панэльнай дыскусіі, у якой прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская. Разам з беларускай лідаркай у дыскусіі  ўдзельнічалі прафесар Пілдзэс, юрыстка Ганна Маціеўская і галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. 

    Падчас дыскусіі ўдзельнікі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, уплыў амерыканскай палітыкі на вызваленне палітвязняў і перспектывы развіцця падзеяў у рэгіёне, а таксама адказалі на пытанні з залі.

    Святлана Ціханоўская: 

    «Надзею мне дае вытрымка і ўстойлівасць беларусаў. Нашыя журналісты, актывісты, абаронцы правоў чалавека — нават у выгнанні, пад пагрозай, амаль без рэсурсаў — працягваюць. Яны змагаюцца не за ўладу, а за права вярнуцца дадому свабоднымі. Мяне натхняюць палітвязні — людзі, якія гады правялі ў адзіночных камерах, прайшлі катаванні і ізаляцыю. І ўсё ж, калі іх вызваляюць, яны глядзяць мне ў вочы і кажуць: «Што я магу зрабіць, каб дапамагчы?» З такімі людзьмі мы не можам прайграць. Іх мужнасць — мая сіла. І я ведаю — калі надыдзе момант, беларусы ўстануць зноў».

    Апошнія навіны