Святлана Ціханоўская прыняла дэлегацыю чэшскага Сенату ў Вільні
Дэлегацыя чэшскіх сенатараў на чале з кіраўніком камітэта па замежных адносінах Паўлам Фішарам наведалі Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні. Удзел у сустрэчы таксама бралі дарадца па міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька, кіраўніца Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок, прадстаўнікі амбасады Чэхіі ў Вільні. Ціханоўская падзякавала чэшскаму Сенату за цвёрдую пазіцыю ў дачыненні Беларусі, за […]
Таццяна Шчытцова: «БДУ ператварыўся ў перадавіка рэпрэсіўнага рэжыму»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова пракаментавала інфармацыю «Кіберпартызанаў» пра татальныя «чысткі» ў БДУ. «Яшчэ нядаўна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заслужана называлі «флагманам беларускай навукі». Аднак, як паказала расследаванне, пасля выбараў 2020-га ўніверсітэт «эвалюцыянаваў» – і ператварыўся ў перадавіка рэпрэсіўнага рэжыму. Пад кіраўніцтвам рэктара і пры садзейнічанні ўнутрыўніверсітэцкіх памагатых ВНУ хутка асвоіў, […]
Беларусь упершыню была прадстаўлена на канферэнцыі «Упэўненасць у Заўтрашнім Дні»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава ўзяла ўдзел у канференцыі «Упэўненасць у Заўтрашнім Дні», якая прайшла ў Страсбургу. Імпрэзу прымеркавалі да 75-годдзя Рады Еўропы. У канферэнцыі ўзялі ўдзел Генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч Бурыч, пастаянны камісар Рады Еўропы па правах чалавека Майкл О’Флаэрці і прэзідэнт Еўрапейскага Моладзевага Форуму Марыя Радрыгес […]
Святлана Ціханоўская: «Для мяне было важна пачуць кожнага»
28 траўня былі аб’яўленыя вынікі галасавання ў Каардынацыйную Раду. У склад удзельнікаў трэцяга склікання прайшлі восем спісаў кандыдатаў з заяўленых дванаццаці. Святлана Ціханоўская правяла відэа-званкі з новымі дэлегатамі Каардынацыйнай Рады, а таксама з сябрамі тых спісаў, якія не прайшлі ў КР. Беларуская лідарка падзякавала за ўдзел у выбарах – і выказала падтрымку тым, хто папаў […]
Вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду, гадавіна затрымання Сяргея Ціханоўскага, візіт у Партугалію. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 27 траўня–2 чэрвеня
ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У КААРДЫНАЦЫЙНУЮ РАДУ 25-27 траўня прайшлі выбары ў Каардынацыйную Раду. Абраныя 80 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 8 палітычных групаў і ініцыятываў, куды ўваходзяць як палітыкі і актывісты, так і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і медыя. Святлана Ціханоўская выказала ўдзячнасць усім, хто прыняў удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду, нягледзячы на ціск і рэпрэсіі з боку […]
Таццяна Шчытцова: «Якога чалавека спрабуе выхаваць рэжым? Нейкую маральную пачварыну, канешне!»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова ў інтэрв’ю для медыя Новы Час растлумачыла, як супрацьстаяць таталітарным метадам выхавання ў Беларусі і чаму ў лукашэнкаўскіх ідэолагаў не атрымаецца зрабіць моладзь сваімі служкамі. Прыводзім важныя моманты з інтэрв’ю: 📌 «У лукашэнкаўскага рэжыму няма ідэалогіі, але ёсць агульная ідэалагічная рамка. Яна базуецца на падзеле […]
«Нашыя дзеці мацнейшыя за жах рэжыму»: Святлана Ціханоўская – да міжнароднага дня абароны дзяцей
Святлана Ціханоўская: «Ведаеце, мая дачка часта пытаецца пра жыццё ў Беларусі. Ёй цікава, дзе я хадзіла ў школу, як пазнаёмілася з татам і кім мы працавалі. Яна ведае, што мы жывем не дома. Яна разумее, што дом – гэта месца, куды цяпер нельга, нават калі вельмі хочацца. Амаль палову свайго жыцця яна правяла ў чужой […]
Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі LOGIN 2024
Падчас міжнароднага мерапрыемства LOGIN 2024 у Вільні беларуская лідарка ўзяла ўдзел у дыскусіі, прысвечанай беларускаму шляху да дэмакратыі, а таксама выклікам, з якімі сутыкаецца краіна, і яе перспектывам і магчымасцям. Святлана Ціханоўская аналізавала стан справаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі, і распавядала ўдзельнікам пра палітзняволеных, якія знаходзяцца ў жахлівых умовах беларускіх турмаў, у тым […]
Святлана Ціханоўская: «Куды б вас ні закінуў лёс, як бы ні склалася жыццё – памятайце пра сваю краіну»
Сёння, 31 траўня, Святлана Ціханоўская наведала віленскую гімназію ім. Францыска Скарыны, дзе ўзяла ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды заканчэння навучальнага года. Установа з’яўляецца адзінай у краіне, дзе навучанне для беларусаў і беларусак ідзе на роднай мове. Сотні дзяцей, якія вымушана пераехалі ў Літву пасля 2020 года, менавіта тут атрымалі магчымасць працягваць адукацыю. Акрамя таго, гімназія […]
Святлана Ціханоўская: «Мы павінны перастаць думаць, што ўсё залежыць ад Расіі – мы занадта доўга былі ў яе арбіце»
Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю іспанскаму выданню ElMundo, у якім пазначыла асноўныя задачы і прыярытэты дэмакратычных сілаў у стратэгічнай перспектыве. Самыя яркія цытаты з інтэрв’ю: 📌 «Нашая задача ў тым, каб нашая дэмакратычная кааліцыя таксама мела сваю стратэгію. Мы павінны перастаць думаць, што ўсё залежыць ад Расіі, мы занадта доўга былі ў яе арбіце». 📌 «За […]
«Быць яго голасам — і нагадваць пра галоўнае яго словамі», — Святлана Ціханоўская да гадавіны затрымання Сяргея Ціханоўскага
Чатыры гады таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Зараз пра яго мала што вядома нават сям’і і блізкім. Але родныя, сябры і паплечнікі Сяргея вераць у яго словы і працягваюць справу, якой ён жыў. Яны гатовыя стаць яго голасам — і нагадваць пра галоўнае. 📌 «Я хачу, каб у Беларусі было мясцовае самакіраванне. Каб мы маглі самі […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Партугаліі санкцыі супраць рэжыму і падтрымку беларусаў, а таксама досвед пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі
Падчас Канферэнцыі Concordia ў Порту Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Партугаліі Паўла Ранжэлям. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі санкцыйную палітыку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, у прыватнасці калійных угнаенняў. Ціханоўская заклікала з аднаго боку зрабіць санкцыі эфектыўнымі супраць рэжыму, сінхранізаваць іх і закрыць шчыліны, а з іншага боку – не ізаляваць беларусаў, а дапамагаць ім. […]
Святлана Ціханоўская: «Цяпер не час для канкурэнцыі паміж людзьмі. Трэба змагацца з агульным ворагам – дыктатарам і яго сістэмай»
Святлана Ціханоўская дала эксклюзіўнае інтэрв’ю BBC, дзе павышаную ўвагу надала праблеме палітычных зняволеных у Беларусі – і выклікам, з якімі сутыкаюцца людзі за кратамі. Вось ключавыя цытаты з інтэрв’ю: 📌 «Рэжым хоча пераканаць нашых герояў за кратамі, што свет пра іх забыўся, што пра іх ніхто не думае: адвакат не прыходзіць, лісты не дастаўляюцца – […]
Святлана Ціханоўская – пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду
Я ўдзячная кожнаму, хто ўзяў удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду — як выбаршчык ці кандыдат, нягледзячы на ціск і рэпрэсіі з боку рэжыму. Спадзяюся, абноўленая Каардынацыйная Рада стане пляцоўкай для ўзгаднення стратэгій, для дыскусій і кансультацый паміж рознымі актарамі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. І я радая, што людзі з рознымі поглядамі і пазіцыямі […]
На саміту Concordia Святлана Ціханоўская абмеркавала важныя пытанні па Беларусі
Знаходзячыся ў Партугаліі, Святлана Ціханоўская таксама правяла сустрэчу з Жазэ Мануэлем Барозу, які зараз з’яўляецца старшынёй саміту Concordia і запрасіў Ціханаўскую ў Партугалію. Раней ён быў старшынёй Еўрапейскай Камісіі і не раз выказваўся па пытаннях Беларусі. Яны абмяркоўвалі супрацоўніцтва з краінамі Глабальнага Поўдня, а таксама падтрымку беларусаў, якія аказаліся ў выгнанні без пашпартоў і астатніх […]
Візіт у Швецыю, канферэнцыя «Новая Беларусь», Кангрэс па палітвязням у Празе. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 20-26 траўня 2024
ВІЗІТ У ШВЕЦЫЮ На пачатку тыдня Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Швецыю. 20 траўня беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі і міністаркай па еўрапейскіх справах. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі пытанні падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, выдачы візаў для беларусаў і беларусак, падтрымкі палітвязняў і іншыя. Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за запуск працэдураў […]
Абмежаванні ў дачыненні да рэжыму, абмен досведам пра пераход да дэмакратыі: пра што дамовілася Ціханоўская з новым прэм’ерам Партугаліі
Сёння беларуская лідарка распачала візіт у Партугалію. Адкрыла працоўную праграму сустрэча ў Лісабоне, дзе Святлану Ціханоўскую прыняў Луіш Мантэнегру. У гэтай паўднёвай краіне паўтара месяца таму памяняўся ўрад і сустрэча з Ціханоўскай стала адной з першых на вышэйшым узроўні для новага прэм’ера. Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета выказала спадзяванне на плённае і шчыльнае супрацоўніцтва з Партугаліяй, […]
Святлана Ціханоўская аб’яўляе пра правядзенне трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»
Мерапрыемства пройдзе 3–4 жніўня ў Вільні. Яго мэта — сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы і дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння. Бліжэйшым часам будзе сфармавана працоўная група, якая падрыхтуе змест, павестку і прапрацуе […]
Святлана Ціханоўская: «Нельга дапусціць з’яўлення новай жалезнай заслоны паміж Беларуссю і Еўропай – гэта тое, чаго хочуць дыктатары»
Беларуская лідарка выступіла з прамовай на пасяджэнні Сталага камітэта ПАРЕ. У ім Ціханоўская павіншавала Літву з уступам на пост краіны-старшыні Камітэта міністраў Рады Еўропы, а таксама заклікала надаць дэмакратычнай Беларусі статус назіральніка ў Камітэце Міністраў. Святлана Ціханоўская: «Дазвольце павіншаваць Літву з уступам на пост краіны-старшыні Камітэта міністраў Рады Еўропы. Як вы ведаеце, Літва – не […]
Ціханоўская заклікала падтрымаць Паліну Шарэнду-Панасюк і змагацца за яе вызваленне
Падчас адкрыцця другога дня Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі Ціханоўская распавяла пра Паліну Шарэнду-Панасюк, якую не вызвалілі пасля поўнага адбыцця тэрміну. Учора адважная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая цалкам адбыла свой незаконны 4-гадовы прысуд, не была вызваленая, як тое павінна было здзейсніцца. У турме яе катавалі і жорстка абыходзіліся. Я заклікаю міжнародную супольнасць не пакідаць гэта без увагі. […]
Кангрэс па палітычных вязнях у Празе
З 23 па 25 траўня ў Празе праходзіць Кангрэс па палітычных вязнях #WithoutJustCause. У івэнце бяруць удзел сябры вядучых беларускіх праваабарончых арганізацыяў і гуманітарных ініцыятываў, знаўцы ў галіне права, беларускія і замежныя палітыкі і дыпламаты, а таксама былыя палітзняволеныя і іх родныя. Кангрэс арганізаваны Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі пры падтрымцы Амбасады ЗША. На […]
Святлана Ціханоўская: «Я б хацела, каб здарыўся цуд і мае дзеці змаглі абняць свайго бацьку»
Беларуская лідарка выступіла на пражскім кангрэсе па беларускіх палітвязнях з асабістай і вельмі кранальнай прамовай. Святлана Ціханоўская: «Калі мая дачка даведалася, што 21-га траўня беларусы адзначаюць Дзень палітвязня, то спыталася: а гэта татаў дзень? Я адказала: так, твой тата – герой. Гэта і ягоны дзень. Гэта дзень многіх татаў, мамаў, братоў, сясцёр, дзядуляў і бабуляў, […]
Ціханоўская распавяла замежным дыпламатам і палітыкам, якая дапамога патрэбна Беларусі
На палях стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі адбылася закрытая панэльная дыскусія з удзелам дыпламатаў, чыноўнікаў і палітыкаў з краін Еўрасаюзу і ЗША. Арганізатарамі выступілі міжурадавая арганізацыя International IDEA і амбасада Літвы ў Швецыі, якую ўзначальвае былы міністр замежных спраў і амбасадар Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус. «Адных санкцый недастаткова, каб змяніць рэжым. Змены могуць адбыцца толькі […]
Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэч на палях Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі, якая праходзіць 21-22 траўня
З былым міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам беларуская лідарка абмеркавала сітуацыю з палітвязнямі, бяспеку ў рэгіёне, і падзякавала за рашэнне Літвы не ўводзіць дадатковыя абмежаванні супраць беларусаў. З Магдаленай Андэрсан, лідаркай апазіцыі, старшынёй сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі і былой прэм’ер-міністаркай Швецыі Святлана Ціханоўская абмеркавала палітыку Швецыі па Беларусі, а таксама падтрымкі для беларускіх палітычных партыяў […]
Міністр замежных справаў Швецыі Тобіяс Більстром сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
Ціханоўская падзякавала міністру за арганізацыю Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі. «Узровень арганізацыі і склад удзельнікаў паказвае, што Беларусь застаецца на парадку дня Швецыі і Еўропы. Прагучала вялікая колькасць практычных ідэяў па стратэгіі, і зараз нашая задача, разам, іх рэалізаваць». Канферэнцыя адбывалася ў фармаце Chatham, без медыя і жывой трансляцыі. Удзел узялі дыпламаты, палітыкі, актывісты, эксперты. Агулам […]
Святлана Ціханоўская: «Кожны акт творчасці – гэта ўдар па прыгнёту і крок да свабоды»
21 траўня ў рамках Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у івэнце My future, an empty seat — вечарыне сучаснай беларускай культуры са спецыяльнымі гасцямі: пісьменніцай Евай Вежнавец, паэткай Вальжынай Морт, музыканткай Святланай Бень. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічалі міністарка культуры Швецыі Парыса Лільестранд, перакладчык Мікаэль Нідал і акцёры Гунэль Фрэд і Ханес Мейдал. […]
Святлана Ціханоўская: “Калі ты адчуваеш падтрымку і салідарнасць – гэта дае сілы змагацца”
21 траўня Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Стакгольме з беларусамі і беларускамі Швецыі. Перад дыялогам з дыяспарай і ўдзелам у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай: «Дарагія беларусы і беларускі Швецыі, шаноўныя сябры Сёння мы адзначаем дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Само словазлучэнне – палітычны вязень – выклікае пачуццё нясцерпнага болю. Гэта такі […]
Святлана Ціханоўская: “Нават у самыя змрочныя часы мы знаходзілі ў сабе сілы змагацца — мы выжылі і адрадзіліся.”
21 траўня Святлана Ціханоўская выступіла з уступнай прамовай на адкрыцці Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі: “Паважаны міністр Ёхан Форсэль, Паважаны дырэктар Фрыдэрык Лёйдквіст Паважаны амбасадар Ёханесан, Паважаныя ўдзельнікі Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі! Мае дарагія беларускія сябры! Я памятаю нашу сустрэчу з міністрам Більстромам, калі мы ўпершыню абмяркоўвалі ідэю гэтай канферэнцыі. Мы казалі пра неабходнасць арганізаваць сустрэчу […]
Святлана Ціханоўская: «Каб дайсці да канца, нам патрэбныя цярпенне, вытрымка і паслядоўнасць»
22 траўня Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на панэльнай дыскусіі аб дапамозе дэмакратычнаму руху на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі: «Паважаны амбасадар Лінкявічус, Паважаная спецпасланніца Ёханэсан, Паважаны дырэктар Ван дэр Стаак, Дарагія сябры, Дазвольце мне пачаць са словаў падзякі паважаным арганізатарам – міжнароднай арганізацыі IDEA і Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі. Міжнародная арганізацыя IDEA цягам многіх гадоў з’яўляецца […]