• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з міністаркай па еўрапейскіх справах Аўстрыі

    04 верасня, 2025

    У Офісе Канцлера Аўстрыі Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай па справах Еўропы Клаўдзіяй Плакольм.

    Ціханоўская падзякавала Аўстрыі за прынцыповую пазіцыю ў структурах Еўрапейскага саюза. Яна адзначыла, што апошнія вызваленні палітвязняў — гэта вынік супольных намаганняў ЗША і ЕС. Але, падкрэсліла яна, у турмах застаюцца больш за 1300 палітвязняў, і вызваленне ўсіх іх павінна стаць агульнай мэтай для Беларусі і Еўрасаюза. 

    Падчас сустрэчы абмяркоўваліся шляхі, як зрабіць Беларусь пастаяннай тэмай на парадку дня Еўрапейскага саюза. Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы хацелі б бачыць Еўрасаюз больш актыўным у пытаннях будучыні краіны. У 2023 годзе беларускія дэмакратычныя сілы прынялі Дэкларацыю аб будучым сяброўстве Беларусі ў ЕС. Цяпер вядзецца праца над дарожнай картай інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую прастору пасля дэмакратычных пераменаў, а таксама над праектамі рэформаў.

    Абмеркавалі таксама магчымасць уключэння Беларусі ў еўрапейскія і аўстрыйскія праграмы падтрымкі для медыя, культурніцкіх ініцыятываў і моладзі. Ціханоўская адзначыла, што патрэбна больш адукацыйных праектаў, стыпендыяў, стажыровак і абменаў, каб беларусы маглі падарожнічаць і атрымліваць еўрапейскую адукацыю і неабходны досвед. Гаварылі пра запуск стыпендыяў для беларусаў у аўстрыйскіх універсітэтах, а таксама арганізацыю культурніцкіх мерапрыемстваў. 

    «Аўстрыя заўсёды была моцным голасам за Беларусь у Еўрапейскім саюзе. І мы разлічваем, што гэтая падтрымка будзе толькі мацнець. З вашай дапамогай беларусы змогуць дамагчыся пераменаў, спыніць рэпрэсіі і вярнуцца ў Еўропу ўжо як вольная і дэмакратычная нацыя», — заявіла яна.

    Апошнія навіны